Праграма курса Сацыятэхнік
Праграма ўключае пяць дзён.
Содержание
[убрать]Першы дзень. Разагрэў.
Перад тым як нешта з'явіцца патрэбна кад накапілася дастаткова энергіі каб выйсці на новы энергетычны узровень і стварыць новую супольнасць. Таму гэты дзень перад удзельнікамі ставім пытанне. Што вы хочаце? Для якіх здзяйсненняў вы сазрэлі? Ці гатовы вы падзяліцца марай і запрашаць іншых для сумеснай рэалізацыі?
- Знаёмства і генерацыя ідэй. Гульнявая і азнаямляльная частка.
- Кінабункер.
- Дамашняе заданне
Другі дзень. Узнікненне.
Гэта перыяд нараджэння групы - гэта калі накопленыя веды і энергія пераутвараюцца ў дзеянні і пачынаецца пошук адзінадумцаў, выдзяленне сваіх асаблівасцяў, вызначэнне праблемы або мэты і заяўленне яе для грамадства.
- Размова/рэфлексія
- Тэорыя і дыскусія. Супольнасць і каштоўнасці.
- Гульня/Практыка.
- Кінабункер
- Дамашняе заданне
Трэці дзень. Развіццё.
Развіццё групы - гэта разуменне праблемы (задачы, мэты), пошук спосабаў яе вырашэння, першыя спробы адказу на выклік, замацаванне ідэнтычнасці, пошук найбольш якасных кадраў у сваю каманду, гэта маляванне ідэальнага будучага сумечшанае з крокамі да яго.
- Размова/рэфлексія
- Тэорыя і дыскусія. Ідэнтычнасць і транслятар
- Гульня/Практыка
- Кінабункер
- Дамашняе заданне
Чацвёрты дзень. Зрэласць.
Зрэласць групы - гэта нарастанне варыянтаў рашэння, рэалізацыя асноўнага сцэнара, канфлікты, пошук устойлівасці праз прыняцце сама кіравання. Група можна сказаць на паукроку ад мэты і зараз пачынае дамінаваць не толькі пытанне што і як, але пытанне хто і чаму.
- Размова/рэфлексія
- Тэорыя і дыскусія. Самакіраванне і канфлікталогія
- Гульня/Практыка.
- Кінабункер
- Дамашняе заданне
Пяты дзень. Залаты век і знікненне.
Пасля зрэласці - можа наступіць наступае сталасць супольнасці, гэта калі супольнасць дасягнула 80% мэтаў, ці адказала на знешнія выклікі, большасць складаных унутраных канфліктаў вырашана, большасць пагадзілася з наборам абазначаных правілаў, усталявалася прызнаная сістма кіравання, удзельнікі супольнасць адчуваюць камфорт.
Завяршанльная фаза супольнасці - гэта яе знікненне, напрыклад губляецца першасная мэта, яна дасягнута, або цікавасць да яе знікла, або узнікла больш прыцягальная мэта і мадыфікавала папярэднюю
- Размова/рэфлексія
- Тэорыя і дыскусія. Жыццёвы цыкл супольнасці
- Прэзентацыя працы кожнай суполкі.
- Дамашняе заданне