Роля - Аналітык

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Аналітык - гэта удзельнік камандзе Фаланстэра, які працуе з дадзенымі, людзьмі і стратэгіямі. Аналітык вырашае задачы на стыку розных дысыплін і дапамагае камандзе прыйсці да простага тлумачэння складаных задач. Палявыя даследванні, а таксама візуалізацыя дадзеных - гэта штодзенная аналітычная праца, якая ўзмацняе дзейнасць Фаланстэра і робіць яе больш плённай для грамадства.

Наша дзейнасць

Сёння прысвечана стварэнню мультыплекуемых інфраструктурных айці-праектаў для грамадскіх арганізацый і актывістаў (Сярод іх Мапа, Doika). Таксама мы праводзім асветніцкія мерапрыемствы па адкрытым прынцыпам працы з лічбавымі і гуманітарнымі тэхналогіямі.

Абавязкі

  • Правядзенне даследванняў анлайн і палявых.
  • Афармленне тэхнічных задачаў.
  • Падтрыхтоўка прэзентацый даследванняў і візуалізацыя дадзеных.
  • Складанне агульнага бэклога і бэклога для спрынта.
  • Аналіз дзейнасці каманды, падрыхтоўка метадычнага зябеспячэння яе дзейнасці.
  • Удзел ў падрыхтоўцы, правядзенні і аналіза вынікаў стратэгічных сесій арганізацыі.

Патрабаванні да кандыдата/кі

  • Гатоўнасць працаваць у анлайн асяродках каманды арганізацыі.
  • Уменне творча прадстаўляць дадзеныя даследвання для шырокага кола ў тым ліку неадмыслоўцаў.
  • Валоданне беларускай пісьмовай мовай, пажадана размоўнай (ці жаданне яе практыкаваць).
  • Адкрытасць у працы і гатоўнасць да задач на стыку розных дысцыплін (напрыклад, праектаванне праграм і сацыяльнай псіхалогіі).

Мы прапануем

  • Праца ў камандзе творчых, апантаных і мэтанакіраваных людзей, якія хочуць мяняць свет.
  • Праца з новымі тэхналогіямі, як лічбавымі, так і гуманітарнымі.
  • Практыка англійскай і беларускай моваў.
  • Камандыроўкі па Беларусі, а таксама ў ЕС.
  • Стымулюем інтэлектуальны рост і перадаем веды нашых падыходаў і метадаў.
  • Прапаноўваем магчымасці ўдзелу ў навучальных курсах і праграмах.
  • Па выніку паспяховай стажыроўкі магчыма аплочваемая праца.

Крытэры паспяховасці стажыроўкі

  • Паспяховае і творчае выкананне сумесна абмеркаваных задач.
  • Рэгулярны ўдзел у працы каманды напрацягу 6 месяцаў. Рэгулярнасць вызначаем персанальна.
  • Адпаведнасць стажора мэтам і місіі арганізацыі.

Наступныя крокі

  • Вам падабаецца і вы гатовы пачаць, пішыце матывацыйны ліст на пошту falanster.by@gmail.com з загалоўкам "Аналітык"
  • Далуйчайце да свайго ліста рэзюмэ, або нешта, што пакажа ваш досвед і ўстойлівы накірунак развіцця.
  • Пасля азнаямлення з вашай матывацыяй, мы напішам і запросімм вас на размову.