Аднастрочнікі Shell

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 18:34, 19 февраля 2018; Svetit (обсуждение | вклад) (Перанакіраванне стандартнага увода/вывада)

Перейти к: навигация, поиск

Мэта: Пазнаёміцца і папрактыкавацца з асноўнымі камандамі перанакіравання у shell.

Тэорыя

Адна з крыхут магчымасцяў каманднага радка: перанакіраванне ўвода/вывада. Дзякуючы ёй магчыма перанакіроўваць увод і вывад каманд з файлаў і ў файлы, а таксама складаць з камандаў цэлыя канвейеры. Для дэманстрацыі гэтай магчымасці увядзем наступныя каманды:

  • cat - аб'ядноўвае файлы.
  • sort - сарціруе радкі тэкста.
  • uniq - паведамляе пра паўторныя адкі ці выдаляе іх.
  • wc - выводзіць колькасць сімвалаў пераводу радка, слоў і байтаў у кожным пазначаным файле.
  • grep - знаходзіць і выводзіць радкі суадносна з шаблонам.
  • head - выводзіць першыя радкі файла.
  • tail - выводзіць апошнія радкі файла.
  • tee - чытае дадзеныя са стандартнага увода і запісвае у стандартны вывад і у файлы.

Стандартны увод, вывад і вывад памылак

Шматлікія прылады shell выводзяць што-небудзь на кансоль. Гэты вывад часта дзеліцца на два тыпа. Першы - вынікі працы прылады, значыць, дадзеныя, для атрымання якіх стваралася прылада. Другі - паведамленні пра станы ці памылкі, якія паведамляюць пра самаадчуванне прылады. Напрыклад, калі глянуць на вывад каманды ls, можна пабачыць, што яна выводзіць на экран вынікі сваёй працы і часам паведамленні пра памылкі.

Згодна з цэнтральнай ідэяй Unix, што "усё існае ёсць файл", такія прылады, як ls, насамрэч выводзяць свае вынікі ў спецыяльны файл, які называецца стандартным вывадам (standard output, часта вызначаецца як stdout), а паведамленні пра стан - у спецыяльны файл стандартны вывад памылак (standard error, stderr). Па змоўчанні оба файла, стандартны вывад і стандартны вывад памылак, звязаны з экранам і не захоўваюцца на дыске.

Акрамя таго, шматлікія прылады прымаюць увод са спецыяльнага файла з назвай стандартны увод (standard input, stdin), які па змоўчанні звязаны з клавіятурай.

Механізм перанакіравання увода/вывада дазваляе змяняць кірунак вывада і уводу. Звычайна вывад адбываецца на экран, а увод - з клавіятуры, але механізм перанакіраванні дазваляе змяніць гэты парадак рэчаў.

Некаторыя простыя каманды

Перанакіраванне стандартнага вывада

Каб перанакіраваць стандартны вывад у іншы файл замест экрана, трэба дадаць у каманду аператар перанакіравання > і імя файла.

ls -l /usr/bin > ls-output.txt

Тут доўгі спіс зместу файла /usr/bin будзе накіраваны ў ls-output.txt

Праглядзім змест файла ls-output.txt

less ls-output.txt

Ачысціць файл можна наступным чынам:

> ls-output.txt

Каб дадаць вывад у канец існуючага файла:

ls -l /usr/bin >> ls-output.txt

Перанакіраванне стандартнага ўвода

Заданне

Для выканання заданняў вам спатрэбіцца шукаць дадатковую інфармацыю пра каманды shell у інтэрнэце!

Удаленае падключэнне да сэврвера на Windows

  1. Зайсці у тэчку "Загрузки", запусціць прыладу putty.exe
  2. У поле Host Name (or IP Address) запісаць 10.194.0.220
  3. У акне кансолі ўвесці лагін: user і пароль: user.

Цяпер вы працуеце на ўдаленам Linux сэрверы.

Літаратура

  1. Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, с.70.