Брэнд

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 17:11, 18 апреля 2018; Svetit (обсуждение | вклад) (Паштоўкі ў фірмовым стылі)

Перейти к: навигация, поиск

Мэта Брэндбука: Ствараць вобраз Фаланстэра і візуальна спрыяць рэалізацыі яго місіі.

Чытаць пра Профiль Фаланстэра.

Спачатку было слова...

Дык, спачатку, перад тым як працаваць з візуалізацыяй Фаланстэра ў любым выглядзе, трэба яго крыху асэнсаваць.

Гістарычна склалася, што Фаланстэр дынамічны. Ён у руху. У бясконцым пошуку новых мэтаў, ідэяў, формаў і спосабаў аднаўлення грамадства. Як толькі вы зразумелі, што такое "Фаланстэр", ён ужо стаў іншым, новым.

Лагатып

Апісанне

Прадгісторыя

Ідэя літары "Ф" узнікла пракладна у 2011 годзе. Першасная ідэя была - візуалізаваць класічны Фаланстэр па-Фур'е: будынак, у якім жывуць і працуюць людзі дзеля агульнай мэты. Парадбраны шрыфт Alterna_Brk падкрэсліваў фундаментальнасць, цэгліннасць, базу для новага будынка. Першасны чырвоны колер - усю моц жарсці, агня, укладзенага ў справу.

Таксама літара "Ф", як адзінка алфавіта, падкрэслівала моц ініцыятывы. Алфавіт - гэта базавыя знакі, з якіх складаюцца словы, з дапамогай якіх магчыма камунікацыя, паразуменне і захаванне досведу. Карыстаць любую літару алфавіта - вельмі моцны жэст.

Ад літары да "бітага байта"

біты біт

З цягам часу, калі мэты і кірункі аганізацыі высветліліся больш дакладна, да сацыятэхнічных тэхналогій далучыліся лічбавыя тэхналогіі і сталі важным складнікам працэсу. Пачаўся пошук новага лагатыпу, які б адлюстроўваў лічбавасць, сеткавасць.

  • Нарэшце быў абраны памаранчавы колер, як пазітыўны, прывабны, часцей ужываемы у кібер тэмах, колер актыўнасці і дзеяння, колер валанцёрства.
  • Сам вобраз, шрыфт, застаўся. Цяпер ён набыў выгляд "гікавай" літары, крыху крывой і "не такой, як усе". "Бітага біта" - неправільнага біта ў кодзе, непрадвызначанай загадзя сітуацыі.

Сазрэў сімвал і вобраз "сацыяльнага гіка".

У якасці лагатыпа таксама можа выкарыстоўвацца і назва цалкам. Яна падкрэслівае манументальнасць, гікавасць, упэўненасць нашых дынамічных праектаў.

Знак

  • Слова "ФАЛАНСТЭР", ці літара "Ф" шрыфтом Alterna_Brk.
  • Колер: Памаранчавы #ff6600.

Файлы для спампоўвання

Літара "Ф":

Logo 2018 f trans.png
Logo 2018 f.png

Слова "ФАЛАНСТЭР":

Logo 2018 trans.png
Logo 2018.png
Logo 2018 black.png
Logo 2018 wb.png
Logo 2018 wb black.png

Не трэба размяшчаць лагатып на шэрым некантрастным фоне

Logo 2018 no use.png

Афармленне тэкстаў

Прыклады шрыфтоў (svg)

Шрыфты

  • Ubuntu - для назваў, загалоўкаў,
  • Ubuntu mono - для сайта, слогана, хэштэга,
  • PT Sans - для мелкага тэкста (напрыклад, доўгі тэкст у брашуры).

Колеры

  • Чорны колер: #333333.
  • Калі некалькі надпісаў, то менш значныя надпісы могут быць больш светлымі адценнямі шэрага.


Фірмовы стыль

Паштоўкі ў фірмовым стылі

Postcard motto 5 path.png
Postcard motto 6 path.png

Музыка

Трэкі, якія ў роных валанцёраў Фаланстэра асацыююцца з дзейнасцю і каштоўнасцямі. Для перадачы эмацыйнага стану. (Можна дадаваць свае)

  • Megadeth - A Secret Place (ад Светы). Каштоўнасць - калектывізм.
  • Gogol Bordello – Wanderlust king (ад Светы). Каштоўнасць - інаватыўнасць.