БутКэмп

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 19:15, 14 апреля 2017; Rizoma (обсуждение | вклад) (Bot: Adding category Non-category)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Дзе: Мінск, Офіс Лігі Дабравольнай працы моладзі (вул. Б.Хмельніцкага 4, http://lyvs.bn.by/)

Калі: 11 лютага, 11.00-15.00

Для каго: грамадскіх ініцыятыў (арганізацый, праектаў) і айці-валанцёраў

Колькасць удзельнікаў: 5-7 ініцыятыў, 10-12 айці-валанцёраў

Працоўная мова: беларуская, руская

Апісанне

Мерапрыемства, на якім грамадскія ініцыятывы змогуць

  • агучыць сваю тэхнічную задачу, праблему, патрэбу.

А айці-валанцёры змогуць

  • пракаментаваць задачу на актуальнасць, складанасць, неабходнась для дадзенай ініцыятывы і г.д.,
  • дапамагчы яе сфармуляваць для вырашэння,
  • пазнаеміцца з ініцыятывай з мэтай вырашыць задачу,
  • параіць далейшыя крокі для вырашэння задачы.

Праграма

  • 10.30 - 11.00 - Прыход удзельнікаў. Першае знаёмства. Гарбата-кава ў прэдверыі БутКэмпу.
  • 11.00 - 11.20 - Уводзіны.
    • Кароткае вітанне ад Лічбавай Майстэрні. (Магчыма ад Лігі, як хаста мерапрыемства.)
    • Нагадванне таго, як будзе праходзіць БутКэмп.
  • 11.20 - 12.20 - Прэзентацыі задач + каментаванні. 3 ініцыятывы. (Кожнай ініцыятыве будзе прадастаўлена 5 хвілін на апісанне задачы + 15 хвілін на пытанні і каментары ад айці-валанцёраў.)
  • 12.20 - 12.30 - Кава-, гарбата-, кампот-паўза.
  • 12.30 - 13.30 (13.50) - Прэзентацыі задач + каментаванні. 3(4) ініцыятывы.
  • 13.50 - 14.10 - Завяршальнае слова ад Лічбавай Майстэрні.
    • Узнагарода айці-валанцёраў, якія ўжо нам дапамаглі, ці рашылі якую-небудзь задачу.
    • Фінальная калектыўная фотка :)
    • Раздача (+ данэйт) свага: налепкі, паштоўкі, значкі...
    • Што пасля Буткэмпу? (Магчыма, пасля Буткэмпу зрабіць сустрэчу рэфлексію і запрасіць туды ўдзельнікаў, каб яны пракаментавалі і адрэфлексавалі ўжо сам БутКэмп).
  • 14.10 - 14.30 (... крыху больш?) - свабодная камунікацыя паміж ініцыятывамі і айці-валанцёрамі.

Што патрабуецца

Месца

  • [ЗРОБЛЕНА] Умяшчальнасць каля 20 чалавек (стульчыкі на 20 чалавек).
  • Чайнік (бойлер), кружкі ці стаканчыкі, мяшалкі.
  • Вешалка для адзення.
  • Туалет.
  • Інтэрнэт.

Кава-паўза

  • Гарбата, кава, цукар, пячэнькі.

Канцэлярыя

Для прэзентацыі задач ініцыятывамі:

  • Праектар + экран, ці сцяна.
  • Ватман з маркерамі, ці дошка з маркерамі.

Для каментавання задач:

  • Ватман з маркерамі, ці дошка з маркерамі.
  • Лісты А4, маркеры-фламасцеры, ручкі.

Як прыняць удзел

Ініцыятыве

  1. Зрабіць "Запыт дапамогі" на сайце it.falanster.by, дзе апісаць сваю задачу.
  2. Пазваніць па тэлефоне +375(29)1274267, ці напісаць на пошту falanster.by@gmail.com і выказаць жаданне ўдзельнічаць.

Мы занясем ініцыятыву ў праграмку і абгаворым прэзентацыю на БутКэмпе.

Валанцёру

  1. Запоўніць анкету валанцёра на сайце it.falanster.by
  2. Пазваніць па тэлефоне +375(29)8602312, ці напісаць на пошту falanster.by@gmail.com і выказаць жаданне ўдзельнічаць.

Мы звяжымся з валанцёрам, пазнаёмімся, пакамунікуем пра яго жаданне дапамагчы і айці-досвед, і занясем валанцёра ў спіс удзельнікаў.

Пытанні

  • Запытаць у ініцыятываў і валанцёраў - што ім можа спатрэбіцца падчас БутКэмпу?

Спасылкі