Вырашэнне канфліктаў — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Новая страница: «У арганізацыі, якая развіваецца, заўсёды ёсць і будуць з'яўляцца канфлікты. Некаторыя бу…»)
(нет различий)

Версия 13:37, 26 февраля 2019

У арганізацыі, якая развіваецца, заўсёды ёсць і будуць з'яўляцца канфлікты. Некаторыя будуць вырашацца, некаторыя - не.

Але тут самае галоўнае, як мы разам можам кіраваць канфліктамі, каб мінімізаваць іх ўздзеянне, ці наогул вырашыць іх.

Думка:

 Любы канфлікт - гэта магчымасць змяніць адну сітуацыю на іншую. Развіцца бакам. Стаць дасканалей!
 Нешта палепшыць выправіць. Зрабіць, каб нам працавалася зручней, і мы адчувалі каманду.

Калі праяўляюцца канфлікты

  • Адчуваеце напружанасць або дыскамфорт у камунікацыі з некім, але не можаце выразіць гэта славамі.
  • Зменшыўся давер да некага...
  • Вы нязгодны з меркаваннем, спосабам працы або нечай пазіцыяй.
  • Вы лічыце, што некага слухаюць больш, чым ваша меркаванне.
  • У вас узнікла адрознае ад большасці бачанне па далешаму развіццю
  • І інш...

Насамрэч сітуацый можа быць шмат. Калі адчулі ўнутраную нязгоду, пачынайце вырашаць яе, не накаплівайце кош супярэчнасцяў. Вельмі складана кіраваць супырэчнасцямі, якія накопліваліся тыдні або месяцы...і тым больш, чым больш накапліваецца канфлікт, тым больш часу і сіл ён зойме ва астатніх удзельнікаў каманды.

Як вырашаць

  • Магчыма паспіце ноч з тым, што адбылося. Каб улічыць і свае дзеянні, якія маглі быць прычынай.
  • Звычайна канфлікты характаразуюцца павышанай эмацыянальнасцю, таму для вырашэння, трэба быдць гатовым да гэтага.
  • Яшчэ важна як падаваць праблему. Тут канешне не ўсе маюць такое мастацтва. Калі шчыра і спакойна паведаміць пра нязгоду, гэта можа быць добрай кропкай для старту вырашэння сітуацыі.
  • Калі вы вырашылі пачаць вырашаць будзьце настроены на вырашэнне. Вырашыць - значыць пераадолець існуючую сітуацыю з іншым бокам.

Правіла. Крокі па вырашэнню

  1. Перш за усё паспрабуйце вырашыць канфлікт з чалавекам персанальна, у якога да вас узніклі супярэчнасці.
  2. Калі гэта не атрымліваецца, задзейнічайце калегу, хто ў арганізацыі з'яўляецца маральным аўтарытатам, каб вас рассудзіў.
  3. Калі і гэты спосаб не дапамог, тады заклікайце усю вашу працоўную групу, або арганізацыю.
 Так канлікты у камандзе - справа каманды. І важна іх рабіць бачнымі і пачынаць вырашаць або кіраваць.

Пасля канфлікту

Падумайце, што будзе з вамі, з камандай праз месяц або палову гады ў дачыненні да сітуацыі. Таму вырашаейце так, каб вынікі былі карысны камандзе працяглы час. У гэтым моц канфлікта. Быць штуршком для развіцця!

Карысныя спасылкі

...