Вікірэкрутацыя

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 23:58, 29 января 2017; KarlKori (обсуждение | вклад) (Новая страница: «== Назва == Вікірэкрутацыя, альбо Вікісустрэчы. == Мэты == Павялічэнне колькасці актыўных у…»)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Назва

Вікірэкрутацыя, альбо Вікісустрэчы.

Мэты

Павялічэнне колькасці актыўных удзельнікай беларускай вікіпедыі. У перспектыве - стварэнне афлайн-супольнасці беларускай вікіпедыі.

Задачы

Актыўнае прыцягненне новых удзельнікаў праз старонкі ў сацыяльных сетках, СМІ, студэнцкія арганізацыі і г.д. Дапамога новым удзельнікам у спасціжэнні таямніц вікіпедыі. Сустрэчы і абмеркаванне бягучых вікіпадзей, праблем беларускай вікіпедыі і іншых пытанняў.

Накід плана рэалізацыі

Кідаю абвесткі, людзі пішуць у адказ, далучаю ўсіх у агульную размову ВК. Першае заданне - прачытаць вікі-дапаможнік фаланстэра. Па ходу даюцца адказы на ўсе пытанні неафітаў, і, канешне, неабходна адразу накіроўваць людзей на замацаванне атрыманых тэарэтычных ведаў у палявых вікіўмовах. Далей - збіраемся афлайн кожны чацвер (альбо праз адзін, як пойдзе), для абмеркаванняў, пытанняў і рэфлексіі.

Хто можа стаць удзельнікам

Кожны чалавек, неабыякавы да беларускай культуры і мовы.