Дамова для Doika

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 23:14, 29 сентября 2018; Renessaince (обсуждение | вклад) (артаграфія, пунктуацыя)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск
 Шаблонная дамова (дата уступлення ў сілу ў назве)

Бакі і вызначэнні

  • Ахвярадаўца (далей — Вы) — фізічная асоба, якая здзяйсняе добраахвотнае ахвяраванне на рахунак Грамадскай арганізацыі.
  • Грамадская арганізацыя (далей — Арганізацыя, Мы) — гэта юрыдычная некамерцыйная асоба, зарэгістраваная ў Рэспубліцы Беларусі, якая мае сайт і дамен на беларускім хостынгу, і таксама рахунак у беларускім банку.
  • Агрэгатар — юрыдычная асоба (у дадзенай дамове bepaid.by), якая мае ліцэнзію на прадастаўленне праграмнага інтэрфейсу для правядзення плацяжоў банкаўскімі карткамі праз інтэрнет (эквайрынгам).

Прадмет і мэта дамовы

  • Добраахвотная перадача грашовых сум Ахвярадаўцы на рахунак Арганізацыі шляхам эквайрынга праз сайт Арганізацыі.

Правы і абавязкі бакоў

Ахвярадаўца

    • Робіць ахвяраванне на статутную дзейнасць арганізацыі і тым самым згаджаецца з умовамі дадзенай дамовы цалкам.
    • Грошы, пераведзеныя на рахунак Арганізацыі, не вяртаюцца.
    • Мае права азнаёміцца па выніку года, як выдаткаваны яго сродкі, напісаўшы ліст на пошту арганізацыі.

Арганізацыя

    • Прымае ахвяраванне на свой рахунак і абавязуецца выкарыстаць іх на сваю статутную дзейнасць.
    • Мае права змяняць тэкст дамовы, папярэдне замацаваўшы яе рашэннем Праўлення Арганізацыі.

Агрэгатар

  • Па націсканні кнопкі «Ахвяруй!» для Вас будзе выведзена адмысловая плацёжная форма працэсінгавай сістэмы bePaid. Для аплаты Вам спатрэбіцца ўвесці дадзеныя сваёй карткі і пацвердзіць плацёж кнопкай «Аплаціць N руб.», дзе N ― вызначаная Вамі сума. Мы прымаем плацяжы з наступных банкаўскіх картак: MasterCard, Maestro, Visa, Visa Electron, Белкарт.
  • Doika-required-pictures.png
  • Плацяжы з банкаўскіх картаў ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацёжная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы звестак (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя звесткі захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.

Персанальныя звесткі

Уведзеныя звесткі на сайце Арганізацыі: пошта, імя і прозвішча, тэлефон выкарыстоўваюцца для статутных мэтаў Арганізацыі, а таксама выканання мэтаў дадзенай дамовы.

Спосабы выкарыстання:

Мэйл

  • Для падзякі за зробленае ахвяраванне.
  • Для нагадвання пры тэхнічных збоях сістэмы (падпіска, абнавіць звесткі карткі, сродкі або тэрмін скончыліся).

Тэлефон

  • Для падзякі за зробленае ахвяраванне і запрашэнне на мерапрыемства прыхільнікаў Арганізацыі.
  • Ддля вырашэння магчымых тэхнічных пытанняў.

Імя Прозвішча

— для вышэйпазначаных мэтаў.

  • Перадача звестак трэцяй асобе забаронена.
  • Для выдалення сваіх звестак неабходна звярнуцца на афіцыйную пошту Арганізацыі.

Заключныя палажэнні

Дадзеная безтэрміновая дамова (аферта) ўступае ў сілу з даты яе публікацыі на афіцыйным сайце Арганізацыі, рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусі.