Картка Фаланстэра — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Нашы клучавыя партнёры)
Строка 51: Строка 51:
 
* і нават меем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэраарганік вэйст.
 
* і нават меем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэраарганік вэйст.
  
== Нашы клучавыя партнёры ==
+
== Нашы ключавыя партнёры ==
 +
* Запаўняем
  
 
== Звязацца з намі ==
 
== Звязацца з намі ==

Версия 22:34, 26 ноября 2018

Фаланстэр - арганізацыя, адкрытая да супрацы з шырокім колам грамадскіх супольнасцей, некамерцыйных і камерцыйных арганізацый, актывістаў і ініцыятыў.

Наша місія: З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Каштоўнасці МГА “Фаланстэр”: Інаватыўнасць, Аўтаномнасць, Калектывізм, Адкрытасць,Узаемадапамога, Уключанасць, Сацыяльная роўнасць,

Чытаць болей у профіле Фаланстэра.

З кім супрацоўнічаем і нашы прынцыпы супрацы

Мы супрацоўнічаем з ініцыятывамі з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, мы адкрыты для міжнацыянальнай супрацы, таксама як супольнасяў, якія знаходзяцца у пэале, або дзейнічаюць анлайн. Нам важна:

  • Адкрытасць і празрыстасць ва ўсіх пытаннях датычна сумеснай працы.
  • Узаемная адказнасць.
  • Дакладнае падзяленне роляў і абавязкаў паміж бакамі.
  • Выпрацоўванне механізму супрацы: перыядычнасці сустрэчаў і інструментаў камунікацыі.
  • Узаемадапамога і 100% ўключанасць у справу з кожнага боку.

Мы будзем рады знайсці партнёраў для

  • Сумеснай дзейнасці. Справа, якую вы хочаце рабіць разам з намі, павінен быць сугучны місіі і каштоўнасцям Фаланстэра.
  • Правядзення мерапрыемстваў пры тых жа ўмовах + мы яднаем нашы чалавечыя і/ці матэрыяльныя рэсурсы.
  • У рамках праекта Улазіны 2.0.

Таксама адкрыты для супрацы з актывістамі

  • Мы бузем рады прыняць у Фаланстэр актывістаў, якія падзяляюць нашы каштоўнасці і місію і жадаюць ладзіць ініцыятыву ў межах аднаго з бягучых накірункаў ці стварыць і весці новы, які адпавядае місіі Фаланстэра.

Нашы рэсурсы

  • памяшканне ў цэнтры горада (умяшчальнасць 20-30 чалавек)
  • вайфай;
  • роварны куток, (як інструментамі, так і разыходнікамі);
  • бойлер і імбрык;
  • праектар, экран, калонкі;
  • 2 сталы і каля 25 крэсел.
  • дошка, маркеры, папера, асадкі, алоўкі, іншая канцылярыя, якая знаходзіцца ў
  • агульным доступе;
  • лэптопы, навушнікі, мышкі;
  • вэб-сэрвісы: grammarly, realtimeboard, zapier, mindmeister;
  • паліца Буккросінга і бібліятэка Фаланстэра;
  • актыўныя айці-валанцеры і магчымасць прыцягнуць новых, у тым ліку па гуманітарным кірунках;
  • сродкі камунікацыі: рассылка Фаланстэра і Лічбавай Майстэрні, суполкі ў Vk і Fb.

Мы маем вялікі досвед

  • працы з валанцерамі і менавіта з айці-валанцёрамі;
  • кіраванне айці-праектамі;
  • кіраванне праектамі ў дыстанцыйных камандах праз онлайн прылады;
  • арганізацыя мерапрыемстваў да некалькіх соцен людзей;
  • праца з опэнсорс праграмамі, ОС Linux, опэнсорс графічныя прылады Gimp, InkScape, праца з відэа ў Blender;
  • арганізацыя працы з калектыўным досведам праз вікі, праца з беларускай Вікіпедыяй і вікі-супольнасцю;
  • арганізацыя празрыстых працэсаў працы і прыняцця рашэнняў у камандзе;
  • у разгортванні мэш-сетак (гаразынтальных wi-fi сетак для камунікацый на адмысловай тэрыторыі, ці мерапрыемстве);
  • веды па тэмах аўтарскага права і лева, адкрытых ліцэнзій Creative Commons, свабоднай культуры і эканомікі шарынга (у Беларусі і ва ўсім свеце);
  • лічбавай бяспецы і прыватнасці, працы з тэхналогіямі арганізацыі бяспекі у камандзе і асабістай бяспекі;
  • і нават меем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэраарганік вэйст.

Нашы ключавыя партнёры

  • Запаўняем

Звязацца з намі

  • Каб прапанаваць партнёрства, калі ласка, напішыце ліст на falanster.by@gmail.com
  • ці запаўняйце анкету (у распрацоўцы).

Карысныя спасылкі