Крок 1. Што і для чаго. Або як абраць ліцэнзі для свайго кантэнта.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як выбраць ліцэнзію Creative Commons

Як выбраць ліцэнзію

Creative Commons (CC) - гэта ліцэнзіі, з дапамогай якіх аўтар дае магчымасць выкарыстоўваць свой твор каму-заўгодна - але на сваіх умовах. СС выкарыстоўваюцца ў тых выпадках, калі аўтар жадае перадаць людзям правы распаўсюджваць, выкарыстоўваць, ствараць новыя творы на базе існага.

Пры выбары ліцэнзіі аўтару варта звярнуць увагу на чатыры асноўныя ўмовы, на базе якіх фармулююцца шэсць ліцэнзій.

Атрыбуцыя

Такая ўмова дазваляе іншым людзям капіраваць, распаўсюджваць, адлюстроўваць, выконваць Ваш твор і вытворныя творы, заснаваныя на ім - але толькі калі яны пазначаюць ваша аўтарства.

На тых самых умовах

Гэтая ўмова дазваляе іншым людзям распаўсюджваць вытворныя творы толькі па ліцэнзіі, ідэнтычнай ліцэнзіі, пазначанай на Вашым творы.

Некамерцыйнае выкарыстанне

Дадзеная ўмова дазваляе іншым капіраваць, распаўсюджваць твор, рабіць вытворныя творы, заснаваныя на ім, - але толькі ў некамерцыйных мэтах.

Без вытворных твораў

Умова, якая дазваляе капіраваць, распаўсюджваць толькі нязмененныя копіі Вашых твораў без вытворных, выкананых на яго аснове.

Віды СС ліцэнзій

Пазначэнне аўтарства (CC BY)

Такая ліцэнзія дазваляе іншым людзям распаўсюджваць, рэміксаваць, наладжваць і ствараць творы залежныя ад Вашага твору (нават для камерцыйных патрэб), але пры гэтым яны павінны прызнаваць Вас аўтарам арыгінальнага твору і зрабіць адпаведнае пазначэнне. Ліцензія лічыцца найболей ласкавай з усіх прапанаваных. Яна рэкамендавана для максімальнага распаўсюду і выкарыстання ліцэнзуемага матэрыялу.

Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах (CC BY-SA)

Гэтая ліцэнзія дазваляе іншым людзям рэміксаваць, адаптаваць і ствараць вытворныя творы (нават у камерцыйных мэтах) пры ўмове, што яны пазначаюць Ваша аўтарства і ліцэнзуюць свае новыя творы пад тымі ж ўмовамі. У нейкім сэнсе гэты від ліцензіі падобны да ліцензій капілефт – свабоднымі і адкрытымі ліцензіямі на праграмнае забяспечанне. Усе новыя творы, заснаваныя на Вашым, будуць несці тую ж ліцэнзію, таму любыя вытворныя творы таксама будуць дазваляць камерцыйнае выкарыстанне.

Пазначэнне аўтарства - Без залежных твораў (CC BY-ND)

Такую ліцэнзію варта ўжываць пры пераразмеркаванні, камерцыйным і некамерцыйным выкарыстанні, з умовай таго, што твор застаецца без зменаў і ўвогуле належыць Вам.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне (CC BY-NC)

Гэтая ліцэнзія будзе Вашым дазволам для іншых рэміксаваць, мадыфікаваць і ствараць новыя творы на базе Вашага, але ў некамерцыйных мэтах. Хаця ў такіх новых творах таксама павінна прызнавацца Вашае аўтарства і такія творы мусяць быць некамерцыйнымі, але яны неабавязкова павінны заліцэнзаваць залежныя творы на тых самых умовах.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - На тых самых умовах (CC BY-NC-SA)

Ліцэнзія дазваляе іншым рэміксаваць, мадыфікаваць і ствараць новыя творы на базе Вашага ў некамерцыйных мэтах, пры гэтым павінна выконвацца умова аб тым, што яны прызнаюць Вас уладальнікам і ліцэнзуюць свае новыя творы на гэтых самых умовах.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - Без залежных твораў (CC BY-NC-ND)

Падобная ліцэнзія лічыцца найбольш абмяжоўваючай з усіх шасці галоўных ліцэнзій, яна дазваляе толькі спампоўваць Вашыя творы і дзяліцца імі з іншымі, пры ўмове таго, што яны прызнаюць Вашае аўтарства. Змяняць творы або выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах ліцензія не дазваляе.