Крок 2. Пазначаем свой кантэнт.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як пазначыць свой кантэнт

У папярэднім раздзеле Вы праглядзелі ліцэнзіі і выбралі тую, якая падыходзіць менавіта вашым мэтам. Зараз вы гатовы яе выкарыстаць. Як гэта правільна зрабіць? Некалькі простых крокаў дапамогуць.

  1. Абраць ліцэнзію СС можна з дапамогай Абірача (Інструменту для выбару ліцэнзій на сайце Creative Common. Адкажыце на некалькі простых пытанняў – назву і адпаведны HTML-код са спасылкай на падыходзячую вам ліцэнзію.
  2. Капіруйце і ўстаўляйце атрыманы HTML-код на Вашу ўэбстаронку ці ўэбсайт (калі ў вас ёсць жаданне пазначыць усе матэрыялы Вашага сайту пад адной ліцэнзіяй, то варта будзе ўставіць HTML-код у шаблон Вашага сайту).
  3. Рэдактуйце тэкст апісання ліцэнзіі (калі маеце ў гэтым патрэбу). Вы можаце выкарыстоўваць ліцэнзію як для ўсяго сайта, так і для канкрэтных матэрыялаў – гэта можна пазначыць рознымі спосабамі (Глядзіце ніжэй).
    Прыклады: https://wiki.creativecommons.org/wiki/Marking_your_work_with_a_CC_license
  4. Заўвага: Мы не рэкамендуем пазначаць ватэрмаркі (watermark) ці візуальныя маркеры на самім малюнку, паколькі гэта можа сказіць малюнак і перашкодзіць яго паўторнаму выкарыстанню. Лепей падпішіце малюнак, зазначыўшы ў подпісу неабходную інфармацыю.
 Гэту частку можна узбагадзіць раздзелам дзе размяшчаць на сайце пазнакі ліцэнзіі.