Крок 5. Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт. — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) |
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Уводзіны) |
||
Строка 4: | Строка 4: | ||
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым. | Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым. | ||
− | Турбот з-за гэтага | + | Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? У большасці выпадкаў, звычнае аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. |
− | + | Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым? | |
+ | |||
+ | Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна. | ||
+ | |||
+ | У папярэдніх буклетах мы разглядзелі | ||
+ | |||
+ | *Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons | ||
+ | *Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы. | ||
+ | *Крок 3. І як правільна пазначаць чужыя творы. | ||
+ | *Крок 4. Як правільна пазначаць змешаны кантэнт. | ||
+ | |||
+ | А зараз мы пераходзім да завяршальнага кроку і вызначаем правілы для таго, хто бярэ кантэнт. | ||
===Пачатак=== | ===Пачатак=== |
Версия 18:42, 2 марта 2017
Содержание
Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт
Уводзіны
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.
Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? У большасці выпадкаў, звычнае аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”.
Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым?
Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.
У папярэдніх буклетах мы разглядзелі
- Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
- Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
- Крок 3. І як правільна пазначаць чужыя творы.
- Крок 4. Як правільна пазначаць змешаны кантэнт.
А зараз мы пераходзім да завяршальнага кроку і вызначаем правілы для таго, хто бярэ кантэнт.
Пачатак
Вызначэнне правіл для кантента (так званая палітыка сайта) - апошні крок, які варта зрабіць, каб забяспечыць правільнае выкарыстоўванне вашага кантенту. Вы можаце выкарыстоўваць як скарочаную, так і разгорнутую форму пазначэння кантенту.
Скарочаная форма (з дадатковымі патрабаваннямі ўладальніка)
у большасці выпадкаў можна абмежавацца простай формай вашай палітыкі, якая змяшчаецца ў ніжняй часцы сайта. Для гэтага робім ужо знаёмыя крокі:
- Вызначаем тып ліцэнзіі СС.
- Дадатковыя ўмовы (адным сказам).
- Размяшчаем атрыманы тэкст у футэры сайта.
Напрыклад: "Кантэнт гэтага блога распаўсюджваецца за аўтарствам <Ваша імя> згодна ліцэнзіям Creative Commons <тып ліцэнзіі> 4.0 International. <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца>."
- <Ваша імя> - тут можа быць ваша рэальнае імя, або псеўданім.
- <тып ліцэнзіі> - абярыце адну з шасці ліцэнзій Creative Commons [спасылкі].
- <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца> - тут можаце напісаць 1-2 сказы, у якіх вы прапішыце правілы адносна фатаграфій, тэкстаў, відаў.
Разгорнутая форма
- Падрыхтуйце адмысловую старонку на сайце і назавіце яе, напрыклад, "Умовы выкарыстання", "Правілы сайта".
- Дадайце спасылку ў ніжный часцы сайта на гэту старонку.
- Скапіруце тэкст ніжэй на старонку, і замяніце ўсе блокі ў дужках <> на свой.
- Таксама звярніце ўвагу, што заканадаўства некаторых краін патрабуе размяшчаць паведамленне пра правілы сайта пры першай загрузцы у адмысловым вакне знізу або зверху экрана. У Беларусі няма такога патрабавання, але папярджэваць карыстальніка вашага рэсурса лічыцца добрай практыкай - лепей гэтым не грэбаваць.
Варта ведаць! Усе дадатковыя ўмовы, якія вы хочаце адлюстраваць, прапісвайце ў палітыцы сайта.
Прыклад палітыкі
Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на <Сайта>, калі асобна не пазначана іншае. Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія свораны <Аўтарам> <Сайта>. Што можна рабіць з кантэнтам? Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэткіх жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International. Што нельга рабіць з кантэнтам? <Аўтар> кантэнта забаранае выкарыстоўваць любыя тэхнічныя стродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта. Варта адзначыць, што кантэнт пазычаны <Аўтарам> з іншых рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў і асобна агаворваецца. Што яшчэ патрабуе <Aўтар>? У дадатак да вышэй апісанных правілаў, <Аўтар> сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фатаграфій ставіць сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.
Замест словаў <Aўтар>, <Сайта> пастаўце. тое што вам патрэбна.
Варта ведаць! Калі вашыя ўмовы складаюць болей за 1-2 сказы - лепей стварыце для іх асобную старонку.
Варта ведаць! Калі вы складаецце базы дадзеных са звестак (фактаў) выкарыстоўвайце СС0
Заўвага!
Уладальнікі сайтаў не заўседы ўсведамляюць розніцу паміж знакам ліцэнзіі Creative Commons і звычайным знакам Copyright (лацінская літара "с" у акружыне). Таму варта разумець: калі вы распаўсюджваеце свой матэрыял (твор) пад ліцэнзіяй Creative Commons, то знак Copyright ставіць ўжо нельга!