Крок 5. Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт

Гэта апошні крок, які варта зрабіць калі вы вызначаеце падыход (палітыку) для кантэнта на вашым сайце.

Скарочаная форма (з дадатковымі патрабаваннямі ўладальніка)

у большасці выпадкаў можна абмежавацца простай формай вашай палітыкі, якая змяшчаецца ў ніжняй часцы сайта. Для гэтага робім ужо знаёмыя крокі:

  1. Вызначаем тып ліцэнзіі СС.
  2. Дадатковыя ўмовы (адным сказам).
  3. Размяшчаем атрыманы тэкст у футэры сайта.

Напрыклад: "Кантэнт гэтага блога распаўсюджваецца за аўтарствам <Ваша імя> згодна ліцэнзіям Creative Commons <тып ліцэнзіі> 4.0 International. <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца>."

  • <Ваша імя> - тут можа быць ваша рэальнае імя, або псеўданім.
  • <тып ліцэнзіі> - абярыце адну з шасці ліцэнзій Creative Commons [спасылкі].
  • <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца> - тут можаце напісаць 1-2 сказы, у якіх вы прапішыце правілы адносна фатаграфій, тэкстаў, відаў.

Разгорнутая форма

  1. Падрыхтуйце адмысловую старонку на сайце і назавіце яе, напрыклад, "Умовы выкарыстання", "Правілы сайта".
  2. Дадайце спасылку ў ніжный часцы сайта на гэту старонку.
  3. Скапіруце тэкст ніжэй на старонку, і замяніце ўсе блокі ў дужках <> на свой.
  4. Таксама звярніце увагу, што заканадаўства некаторых краін патрабуе размяшчаць паведамленне пра правілы сайта пры першай загрузцы у адмысловым вакне знізу або зверху экрана. У Беларусі няма такога патрабавання, але гэта лічыцца добрай практыкай, папярджэваць карыстальніка вашага рэсурса.
 Варта ведаць! Усе дадатковыя ўмовы, якія вы хочаце адлюстраваць, прапісвайце ў палітыцы сайта.

Прыклад палітыкі

 Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на <Сайта>, калі асобна не пазначана іншае.
 Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія свораны <Аўтарам> <Сайта>.
 
 Што можна рабіць з кантэнтам?
 
 Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворворныя творы (тэкст, фота, відэа), 
 у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэткіх жа ўмоваў у дачыненні да 
 сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі 
 чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.
 
 Што нельга рабіць з кантэнтам?
 
 <Аўтар> кантэнта забаранае выкарыстоўваць любыя тэхнічныя стродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта.
 Варта адзначыць, што кантэнт пазычаны <Аўтарам> з іншых рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў 
 і асобна агаворваецца.
 
 Што яшчэ патрабуе <Aўтар>?
 
 У дадатак да вышэй апісанных правілаў, <Аўтар> сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фатаграфій ставіць 
 сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы 
 сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака 
 аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.

Замест словаў <Aўтар>, <Сайта> пастаўце. тое што вам патрэбна.

 Варта ведаць! Калі вашыя ўмовы складаюць болей за 1-2 сказы - лепей стварыце для іх асобную старонку.
 Варта ведаць! Калі вы складаецце базы дадзеных са звестак (фактаў) выкарыстоўвайце СС0