Крок 5. Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт.

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 22:10, 10 сентября 2018; Svetit (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Уводзіны

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат:

  • Ці можна браць той ці іншы фотаздымак?
  • Якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа?
  • Што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы?

На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”

Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адзін з адным?

Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы дасце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

У папярэдніх буклетах мы разглядзелі

  • Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
  • Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
  • Крок 3. І як правільна пазначаць чужыя творы.
  • Крок 4. Як правільна пазначаць змешаны кантэнт.

А зараз мы пераходзім да завяршальнага кроку - вызначаем правілы для таго, хто бярэ кантэнт. Гэты крок варта зрабіць для таго, каб забяспечыць правільнае выкарыстоўванне вашага кантэнта. Вы можаце выкарыстоўваць як скарочаную, так і разгорнутую форму пазначэння кантэнта.

Скарочаная форма (з дадатковымі патрабаваннямі ўладальніка)

У большасці выпадкаў можна абмежавацца простай формай вашай палітыкі, якая змяшчаецца ў ніжняй часцы сайта. Для гэтага робім ужо знаёмыя крокі:

  1. Вызначаем тып ліцэнзіі СС (буклет Крок 1).
  2. Прапісваем дадатковыя ўмовы (адным сказам).
  3. Размяшчаем атрыманы тэкст у футэры сайта.

Напрыклад: "Кантэнт гэтага блога распаўсюджваецца за аўтарствам <Ваша імя> згодна ліцэнзіям Creative Commons <тып ліцэнзіі> 4.0 International. <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца>."

  • <Ваша імя> - тут можа быць ваша рэальнае імя, або псеўданім.
  • <тып ліцэнзіі> - абярыце адну з шасці ліцэнзій Creative Commons [спасылкі].
  • <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца> - тут можаце напісаць 1-2 сказы, у якіх вы прапішыце правілы адносна фотаздымкаў, тэкстаў, відэа.

Разгорнутая форма

  1. Падрыхтуйце адмысловую старонку на сайце і назавіце яе, напрыклад, "Умовы выкарыстання", "Правілы сайта".
  2. Дадайце спасылку ў ніжняй частцы сайта на гэту старонку.
  3. Скапіруце прыклад ніжэй на старонку, і замяніце ўсе блокі ў дужках <> на свой.
  4. Таксама звярніце ўвагу, што заканадаўства некаторых краін патрабуе размяшчаць паведамленне пра правілы сайта пры першай загрузцы ў адмысловым вакне знізу або зверху экрана. У Беларусі няма такога патрабавання, але папярджэваць карыстальніка вашага рэсурса лічыцца добрай практыкай - лепей гэтым не грэбаваць.
 Варта ведаць! Усе дадатковыя ўмовы, якія вы хочаце адлюстраваць, прапісвайце ў палітыцы сайта.

Прыклад палітыкі

 Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на <Сайта>, калі асобна не пазначана іншае.
 Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія створаны <Аўтарам> <Сайта>.
 
 Што можна рабіць з кантэнтам?
 
 Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), 
 у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да 
 сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі 
 чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.
 
 Што нельга рабіць з кантэнтам?
 
 <Аўтар> кантэнта забараняе выкарыстоўваць любыя тэхнічныя сродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта.
 Варта адзначыць, што кантэнт, пазычаны <Аўтарам> з іншых рэсурсаў, распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў 
 і агаворваецца асобна.
 
 Што яшчэ патрабуе <Aўтар>?
 
 У дадатак да вышэй апісаных правілаў, <Аўтар> сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў ставіць 
 сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы 
 сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака 
 аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.

Замест словаў <Aўтар>, <Сайта> пастаўце тое што вам патрэбна.

 Варта ведаць! Калі вашыя ўмовы складаюць болей за 1-2 сказы - лепей стварыць для іх асобную старонку.
 Варта ведаць! Калі вы складаеце базы дадзеных са звестак (фактаў) - выкарыстоўвайце СС0

Заверстаная брашура для друку