Куток раварыста

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
Куток Раварыста
(Лагатып клуба ці праекта)
Статус Працуе
Тып Праект
Пачатак працы Мінулы год
Апісанне Валанцёрская ініцыятыва па рэмонту ровараў
Графік Калі працуе Фаланстэр
Кошт уваходу Свабодны
Кіраўнік {{{Кіраўнік}}}
Месца г.Мінск, вул.Захарава, 77а, пам.1Н, пак. 2 б
Кантакты falanster.by@gmail.com
Канчатак працы (Момант заканчэнне дзейнасці, калі не дзейнічае)

Куток Раварыста - валанцёрская ініцыятыва па рэмонту ровараў. Створана для падтрымкі роварнай супольнасці і ўзросту камунікацыі паміж раварыстамі. Праводзіцца на базе Фаланстэра.

Што можа пайсці не так?

- прабілася кола;
- знасіліся тармазы;
- не пераключаюцца хуткасці;
- парваўся тросік;
- усё, што заўгодна.

Што рабіць?

Ехаць (калі усё зусім дрэнна - ісці побач з роварам) да нас. Пачыніць свой ровар можна бесплатна: наш Куток - гэта валанцёрская ініцыятыва, што існуе на ахвяраванні карыстальнікаў. У падзяку ты можаш заставіць грошаў на развіцце руху ці прылады для пачынкі. Можа ты сам - майстра пачынкі, і ёсць жаданне дапамагаць, але проста няма неабходных прылад? У такім выпадку будзем рады бачыць цябе ў якасці валанцёра.

Чаго мы жадаем?

Наша ініцыятыва напраўлена на падтрымку роварнай супольнасці - мы жадаем павелячэння камунікацыі паміж раварыстамі. Таксама нас цікавіць распаўсюджванне ведаў пра ровар-культуру і бяспека раварыстаў у гарадскім асяроддзі. Інакш кажучы, мы мусім бачыць на дарогах спраўна працуючыя ровары, а ў нашым Кутку - пазітыўных людзей, у якіх завязваюцца новыя знаёмствы і родзяцца самыя нечаканыя ідэі.

Хто патрэбен/што патрэбна?

Так як Куток - ініцыятыва неабыякавых людзей, то будзем задаволены, калі наведвальнікі таксама будуць на адной з намі хвалі: падзякаваць за працу валанцёра можна данэйтам. Яшчэ нам неабходны людзі, якія б маглі адказваць за працу Кутка - адчыняць і зачыняць яго ў патрэбны час. Патрэбны таксама добрыя рукі, што будуць пачыняць ровары. Далучыцца да каманды занадта проста: пішыце на нашу пошту falanster.by@gmail.com Мы жадаем Кутку доўгага працоўнага жыцця, таму рады любым зацікаўленым у падтрымцы роварнага руху людзям. І не цікаўным рады також - хто, як не мы, можа распавесці пра карыснасць, таннасць і экалагічнасць роварных падарожжаў?

Мяняй правілы!

Навічкам і вопытным раварыстам у дапамогу мы выпусцілі новую версію Дапаможніка роварыста - карманную энцыклапедыю карысных ведаў аб тым, на чым, як і па якім сцежкам трэба ездзіць. Пампуй новую версію, распавядай сябрам, саблюдай правілы і ведай свае правы.

Карысныя спасылкі