Куток раварыста

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 15:56, 30 октября 2017; GreenLos (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск
Куток Раварыста
Лагатып Кутка раварыста
Статус Працуе
Тып Праект
Пачатак працы Мінулы год
Апісанне Валанцёрская ініцыятыва па рэмонту ровараў
Графік Калі працуе Фаланстэр
Кошт уваходу Свабодны
Кіраўнік
Месца г.Мінск, вул.Захарава, 77а, пам.1Н, пак. 2 б
Кантакты falanster.by@gmail.com
Канчатак працы Працуе

Куток Раварыста - валанцёрская ініцыятыва па рэмонту ровараў. Створаная для падтрымкі роварнай супольнасці ды росту камунікацыі паміж раварыстамі. Праводзіцца на базе Фаланстэра.

Што можа пайсці не так?

- прабілася кола;
- знасіліся тармазы;
- не пераключаюцца хуткасці;
- парваўся тросік;
- усё, што заўгодна.

Што рабіць?

Ехаць (калі усё зусім дрэнна - ісці побач з роварам) да нас. Адрамантаваць свой ровар можна бескаштоўна: наш Куток - гэта валанцёрская ініцыятыва, што існуе на ахвяраванні карыстальнікаў. У падзяку ты можаш пакінуць грошаў на развіцце руху або інструменты. А можа, ты сам - майстра пачынкі, і ёсць жаданне дапамагаць ці вучыць іншых, але проста ня маеш неабходных прылад? У такім выпадку будзем рады бачыць цябе ў якасці валанцёра.

Чаго мы жадаем?

Наша ініцыятыва накіраваная на падтрымку роварнай супольнасці - мы жадаем павелічэння камунікацыі паміж раварыстамі. Таксама нас цікавіць распаўсюджванне ведаў пра ровар-культуру і бяспека раварыстаў у гарадскім асяроддзі. Інакш кажучы, мы мусім бачыць на дарогах спраўна працуючыя ровары, а ў нашым Кутку - пазітыўных людзей, у якіх завязваюцца новыя знаёмствы і родзяцца самыя нечаканыя ідэі.

Хто патрэбен/што патрэбна?

Так як Куток - ініцыятыва неабыякавых людзей, то будзем задаволеныя, калі наведвальнікі таксама будуць на адной з намі хвалі: падзякаваць за працу валанцёра можна данэйтам. Яшчэ нам неабходныя людзі, якія б маглі адказваць за працу Кутка - адчыняць і зачыняць яго ў патрэбны час. Патрэбныя таксама добрыя рукі, што будуць пачыняць ровары. Далучыцца да каманды надзвычай проста: пішыце на нашу пошту falanster.by@gmail.com Мы жадаем Кутку доўгага працоўнага жыцця, таму радыя любым зацікаўленым у падтрымцы роварнага руху людзям. І не цікаўным рады також - хто, як не мы, можа распавесці пра карыснасць, таннасць і экалагічнасць роварных падарожжаў?

Мяняй правілы!

Навічкам і вопытным раварыстам у дапамогу мы выпусцілі новую версію Дапаможніка роварыста - карманную энцыклапедыю карысных ведаў аб тым, на чым, як і па якім сцежкам трэба ездзіць. Пампуй новую версію, распавядай сябрам, саблюдай правілы і ведай свае правы.

Дапаможнік раварыста

Праект "Дапаможнік раварыста" - гэта брашура для раварыстаў, якія збіраюцца пакараць гарадскую прастору. У дапаможніка ёсць старонка ў вікі, дзе можна прачытаць больш падрабязную інфармацыю аб праекце. Скачаць дапаможнік можна тут: беларуская версія і руская версія.

Галерэя

Карысныя спасылкі