Мапа. Апісанне — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Карысныя спасылкі)
Строка 80: Строка 80:
 
* [[Брэнд Мапы заўтрашняга дня|Брэндбук]]
 
* [[Брэнд Мапы заўтрашняга дня|Брэндбук]]
 
* [https://docs.google.com/presentation/d/1PF20VvZBSODnXGhC_umGalmwYe6r4dGdzjJJDKxHe2k/edit#slide=id.g5fed56e395_0_4 Прэзентацыя]
 
* [https://docs.google.com/presentation/d/1PF20VvZBSODnXGhC_umGalmwYe6r4dGdzjJJDKxHe2k/edit#slide=id.g5fed56e395_0_4 Прэзентацыя]
 +
* [https://docs.google.com/presentation/d/1GNGIz9TJEikplGrB7hBjODdiPjZfZ7fsD3SAzFqDSUY/edit Прэзентацыя для Мовынанова 2019]
 
* [[Education for Sustainable development with the map (ESD)]]
 
* [[Education for Sustainable development with the map (ESD)]]
 +
  
 
[[Категория:Мапа]]
 
[[Категория:Мапа]]

Версия 11:55, 29 ноября 2019

Мы робім дзейнасць грамадскіх ініцыятыў бачнай для іншых

Апісанне

Мапа заўтрашняга дня - гэта інтрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца для пошуку партнёраў ці валанцёрства.

Мэты

Мы хочам павысіць давер паміж грамадскімі арганізацыямі і шырокім колам грамадзян, таму Мапай:

  • Павышаем адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола.
  • Паглыбляем узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, мясцовымі супольнасцямі, актывістамі і грамадствам.
  • Ствараем кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі.

Для каго

  • Грамадзянам - знаходзіць ініцыятывы, блізкія па каштоўнасцям, і ўлучацца ў іх дзейнасць.
  • Арганізацыямі - знаходзіць ініцыятывы, блізкія па духу, і ствараць партнёрскія сувязі.
  • Актывістам - знаходзіць ініцыятывы і размяшчаць іх на мапе, рабіць іх дзейнасць бачнай для шырокага грамадства.

Прынцыпы

  • Opensource. Мапу мы развіваем супольнасцю актывістаў і айціваланцёраў. Таму адкрыты не толькі код, але ўдзел супольнасці.
  • Частка глабальнай Мапы. На Мапе адлюстроўваюцца праекты з іншых краін. Мы развіваем і сябе, і тым самым дадаем разнастайнасці сусветнай супольнасці.
  • Opendata. Усе створаныя дадзеныя захоўваюцца пад ліцэнзіяй СС0, гэта значыць дапасуюцца да прынцыпа свабоднага выкарыстання.
  • Кантэнт ствараецца самімі карыстальнікамі без абмежаванняў.

Як мы дзейнічаем

Анлайн

Наведвальнікі Мапы могуць

  • Дадаваць і змяняць дадзеныя
  • Шукаць і фільтраваць арганізацыі па рэгіёнах.

Афлайн

  • Хакатоны сумеснай працы актывістаў і айціваланцёраў.
  • Кансультуем і вучым па карыстанні Мапай.
  • Асветніцкія лекцыі па аопенсорс і ўзаемадзеянні супольнасцяў.

Як ўдзельнічаць

  • Дапамагаць кодзіць.
  • Дадаваць дадзеныя на мапу (спасылка на відэа).
  • Рабіць прэзентацыі (робім).

Каманда

  • Аляксей, тэхнічныя задачы
  • Вераніка, лагістыка і дакументы
  • Міхаіл, ідэя і агульная каардынацыя
  • Святлана, брэндбук і піяр

Хочаш у каманду?

 Каманда - гэта плотная і рэгулярная праца калектыва адзінадумцаў для дасягнення большай 
 адкрытасці і дынамічнасці беларускага грамадства з дапамогай Мапы. Гатовы быць у справе?

Запоўні анкету!


Падтрымай!

Таксама мапу можна падтрымаць фінансава.

Партнёры

Як з намі звязацца?

Сёння Мапа актыўна распрацоўваецца, і мы будзем удзячны за вашы водгукі на пошту: falanster.by@gmail.com

Кансультацыю можна атрымаць у нашым Telegram-канале.

 Або пакінуць каментары да коду на
 Гітхабе.
 Знайсці нас можна ў офісе па адрасу:
 г.Мінск, вул.З.Бядулі, 3, пам.2Н 
 (Шыльда "Фаланстэр")


Карысныя спасылкі