Правілы Роварнага Кутка

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 20:33, 4 мая 2018; Antos k (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

На бягучы момант асноўная роля кутка - забеспячэнне роварных патрэбаў супольнасці ды прыхільнікаў Фаланстэра (на фармат Гаража 38 з асобнымі валанцёрамі і агульным доступам бракуе рэсурсаў). Адпаведна:

  • Кутком можна скарыстацца згодна з агульным графікам працы Фаланстэра.
  • Узяў інструмент - скарыстаўся - паклаў на месца.
  • За запчасткі, якія маюцца на Кутку (тросікі, тармазныя калодкі, рубашкі), пажадана ўносіць ахвяраванне (рэкамендаваныя памеры - кошты, па якім гэтыя запчасткі набываліся - варта раздрукаваць ды пакласці ў скрню з запчасткамі) - гэта дазволіць падтрымліваць іх запас.
  • Таксама варта пазначаць, якія запчасткі ўзялі(на асобным лістку?), каб адказны за Куток мог актуалізаваць гуглатаблічку з маёмасцю Кутка. У гэты ж лісток можна ўносіць, калі нешта з інструментаў патрабуе замены. Альтэрнатыва лістку - слэк?
  • Працы з распушчальнікам выконваць на вуліцы.
  • На падлогу пад ровар трэба пасцяліць плёнку (у шафе ў калідоры знізу, або ля інструментаў у пакоі, або запытацца ў таго, хто на базе), інакш давядзецца чысціць каўралін.
  • Калі вам акрамя інструменту патрэбная і кансультацыя\дапамога з рамонтам - пішыце ў слэку Антосю ( antos )