Правілы інфармацыйнай бяспекі — различия между версиями
м (артаграфія, пунктуацыя) |
Rizoma (обсуждение | вклад) |
||
Строка 46: | Строка 46: | ||
[[Категория:Праца каманды]] | [[Категория:Праца каманды]] | ||
+ | [[Категория:Бяспека]] |
Версия 13:19, 29 сентября 2018
Содержание
Што такое канфідэнцыйныя дадзеныя
Сінонім слову «канфідэнцыйныя» — адчувальныя дадзеныя
Фінансавыя
- Адносім: інфармацыю з пластыкавых картак, доступы да інтэрнэт-банкінгу, бухгалтэрыі, профіляў сэрвісаў, звязаных з фінансамі арганізацыі, або асобных яе удзельнікаў.
Персанальныя
- Адносім: пашпартныя звесткі, дадзеныя, якія тычацца персанальнага жыцца актывістаў, іх смелыя фота.
Сэрверныя
- Адносім: паролі, лагіны, парты (як паасобку, так і разам), шляхі ўнутры сэрвера, url.
Камунікацыйныя
- Адносім: месца, час, склад удзельнікаў на сустрэчах, якія абазначаны, як закрытыя.
Як перадаем
Перадаем па шыфраваных каналах. Гэта значыць, выкарыстоўваем прылады, якія дазваляюць шыфраваць і расшыфроўваць інфармацыю.
1. Вы генеруеце ключавую пару: публічны і сакрэтны ключы. І перадаеце (дасылаеце) ваш публічны ключ вашаму суразмоўцу. Ен(яна) дасылаюць вам свой публічны ключ.
2. Інфармацыя шыфруецца на адным баку публічным ключом, перадаецца праз інтэрнэт у зашыфраваным выглядзе і расшыфроўваецца на другім баку сакрэтным ключом.
Шыфраванне файлаў
Шыфраванне пошты
Як захоўваем
У нашай дзейнасці існуюць два асноўныя тыпы інфармацыі, якія варта захоўваць:
- Непасрэдна кантэнт (дакументы, перапіска, графіка, відэа, справаздачы);
- Доступы (гэта лагіны, паролі, спасылкі на дакументы).
Захаванне зместу
Як правіла, мы выкарыстоўваем veracrypt-кантэйнеры. Таму пра наяўнасці ў вас адчувальнай інфармацыі неабходна ўсталяваць гэтую праграму.
Захаванне доступаў
Як правіла, мы выкарыстоўваем KeePass.
Як абмяркоўваем
Канфідэнцыйную інфармацыю абмяркоўваем у мэсэнджэрах і прыладах, якія дазваляюць шыфраванне.
Па адкрытым канале можна даслаць свайму суразмоўцу спасылку на запрашэнне ў мэсэнджэр, чат, ці на часовае паведамленне.