Правілы інфармацыйнай бяспекі

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Што такое канфедэнцыйныя дадзеныя

 Сінонім слову "канфедэнцыйныя" - адчувальныя дадзеныя

Фінансавыя

  • Адносім: інфармацыю з пластыкавых картак, доступы да інтэрнэт банкінга, бухгалтэрыі, профіляў сэрвісаў звязаных з фінансамі арганізацыі, або асобных яе удзельнікаў.

Персанальныя

  • Адносім: пашпартныя звесткі, дадзеныя якія тычацца персанальнага жыцца актывістаў, іх смелыя фота.

Сэрверныя

  • Адносім: паролі, лагіны, парты (як паасобку так і разам), шляхі ўнутры сэрвера, url

Камунікацыйныя

  • Адносім: месца, час, склад удзельнікаў на сустрэчах, якія абазначаны, як закрытыя.

Як перадаем

Перадаем па шыфраваных каналах. Гэта значыць выкарыстоўваем прылады, якія дазваляюць шыфраваць і расшыфроўваць іншармацыю.

1. Вы генеруеце ключавую пару: публічны і сакрэтны ключы. І перадаеце (дасылаеце) ваш публічны ключ вашаму суразмоўцу. Ен(яна) дасылаюць вам свой публічны ключ.

2. Інфармацыя шыфруецца на адным баку публічным ключом, перадаецца праз інтэрнэт у зашыфраваным выглядзе і расшыфроўваецца на другім баку сакрэтным ключом.

Шыфраванне файлаў

Шыфраванне пошты

Як захоўваем

У нашай дзейнасці існуюць два асноўныя тыпы інфармацыі, якія варта захоўваць

  1. Непасрэдна кантэнт (дакументы, перапіска, графіка, відэа, справаздачы)
  2. Доступы (гэта лагіны, паролі, спасылкі на дакументы

Захаванне кантэнта

Як правіла мы выкарыстоўваем veracrypt кантэйнеры. Таму пра наяўнасці ў вас адчувальнай інфармацыі неабходна устяваць гэту праграму.

Захаванне доступаў

Як правіла мы выкарыстоўваем keepass.

Як абмяркоўваем

Канфедэнцыйную інфармацыю абмяркоўваем у мэсэнджэрах і прыладах, якія дазваляюць шыфраванне.

Праца з паролямі