Практычная сацыятэхніка. Слоўнік — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
Строка 78: Строка 78:
 
'''Структура супольнасці''' - гэта пабудова сувязяў у супольнасці для выканання крокаў дасягняння мэты (або рэалізацыі культуры).  
 
'''Структура супольнасці''' - гэта пабудова сувязяў у супольнасці для выканання крокаў дасягняння мэты (або рэалізацыі культуры).  
  
 +
'''Імператыў (дамінанта)''' - гэта устойлівыя маральныя канструкцыі, якія асобна ўзнікаюць у большасці ўдзельнікаў супольнасці і фарміруюць паводзіны, чаканні, унутраную структуру і метады дзейнасці супольнасці.
  
 
[[Категория:Практычная сацыятэхніка]]
 
[[Категория:Практычная сацыятэхніка]]

Версия 12:39, 30 марта 2021

Супольнасць - гэта аб'яднанае агульнай мэтай або побытам група людзей.

Грамадскі рух - гэта ўзаемадзянне часткі грамадства для дасягнення як правіла даволі канкрэтных, рэалістычных і дасягальных мэтаў праз сумесныя дзеянні, накіраваныя на змены (палітычнага) асяродку для ўсяго грамадства.

Арганізатар (роля) - гэта ўдзельнік(і) ядра супольнасці, які лепш за іншых умее фармуляваць задачы і садзейнічаць іх паспяховаму выкананню.

Камунікатар - гэта ўдзельнік(і) ядра, які лепш за ўсіх перадае інфармацыю пра дзейнасць супольнасці звонку і ўнутры.

Ідэолаг - гэта ўдзельнік(і) ядра, які канцэптуалізуе і тлумачыць для супольнасці, прыхільнікаў і аўтсайдэраў глабальныя (доўга тэрміновыя) дзеянні супольнасці. Адказвае на пытанне "навошта".

Нефармальная група (мікра ўзровень супольнасці, малая група) - гэта супольнасць колькасцю ад двух, але не больш 25-40 удзельнікаў у ядры.

Мікра, меза, макра, мета - узроўні - гэта розныя ўзроўні супольнасцяў, якія адрозніваюцца як па колькасці, так і па ахопу праблемы, тэрыторыі і працягласці існавання.

Супольнасць агульнага лёсу - гэта супольнасць, мэта якой часта ілюзорная ці вельмі складана дасягальная, але у той жа час прывабная і прыцягальная для яе ўдзельнікаў.

Супольнасць побыту - гэта супольнасць, якая пражывае на адной тэрыторыі, і кожны ўдзельнік якой з'яўляецца носьбітам і мультыплікатарам агульнай культуры пражывання.

Н. калектыў - гэта група людзей з выражаным разуменнем таго, для чаго яны сабраліся і наладжанай кааперацыяй для дасягнення пастаўленай мэты.

Н. каманда - гэта калектыў з якра выражанай мэтай (міссіяй) і моцнымі ўнутранагрупавымі сувязямі.

Гурток - гэта н. група, удзельнікі якой сумесная выкарыстоўваюць свабодны час для задавальнення агульных групавых патрэбаў.

Флэш супольнасць - гэта супольнасць агульнага лёсу з невялікім часам існавання, як правіла да году.

Ідэнтычнасць групавая - гэта набор характарыстыкаў удзельніка супольнасці (інсайдэра) характэрныя таксама іншым яе прадстаўнікам, і які адрознвае гэтага індывіда ад іншых індывідаў (аўтсайдэраў).

Ядро супольнасці - гэта калектыў ці каманда найбольш уцягнутых у справы супольнасці людзей і вызначаючых асноўныя трэнды (формы дзейнасці, прыярытэт мэтаў, сімволіку) супольнасці праз разуменне прыцыпаў кіравання рэсурсамі і самакіравання ў нефармальных групах.

Самакіраванне - гэта набор практык, які дазваляе прымаць рашэнні ў супольнасці і рухацца да пастаўленай мэты (ідэі, вырашэння праблемы).

Прыняцце рашэння - гэта выбар супольнасцю адной з альтэрнатыў (паводзінаў) для дасягнення калектыўнай мэты.

Канфлікт у супольнасці - гэта бачная ці нябачная неадпаведнасць чаканняў/мэтаў/каштоўнасцяў/тэмпераментаў асобных удзельнікаў ці частак супольнасці агульна прынятым ці іншым часткам супольнасці, якая выражаецца праз стваральную або таксічную дзейнасць.

Удзельнікі супольнасці - гэта індывіды, якія самавызначыліся, з'яўляюцца носьбітамі мэты, каштоўнасцяў, культуры, а таксама прымаюць рэгулярны ўдзел у дзейнасці супольнасці.

Прыхільнікі супольнасці (кола сяброў) - гэта людзі, якія падзяляюць мэты, каштоўнасці, формы дзейнасці супольнасці, але не самавызначаліся як удзельнікі, і бяруць удзел абмежаваным рэсурсам (напрыклад, фінансуюць, ці папулярызуюць праз нефармальныя каналы).

Формы дзейнасці (транслятары) - гэта асноўная актыўнасць супольнасці, па якой яе адрозніваюць ад іншых (напрыклад, гільдыі купцоў у сярэднявеччы = гандаль і яго арганізацыя для удзельнікаў, ці фестываль Юнікон для ралевікоў, ці сістэма ЛІнукс для опенсорс супольнасці).

Самавызначэнне індывіда - гэта ўнутраны псіхалагічны працэс, які характаразуецца самапрызначэннем сабе ролі і месца ў калектыве (камандзе) супольнасці, у выніку гэтага працэса індывід сам вызначае сябе як удзельнік гэтай супольнасць і становіцца яе арганічнай часткай.

Самавызначэнне групы - гэта групавы працэс, у якім ядро супольнасці і удзельнікі вызначаюць сваё месца (мэту, місію) ў грамадстве і актыўна імкнуцца да яе дасягнення праз найбольш эфектыўны транслятар.

Мяжа супольнасці - гэта тэрытарыяльны або сімвалічны (мэтавы) рубеж, дзе заканваецца сфера дзейнасці адной супольнасці і пачынаецца іншай.

Культура - гэта набор штодзённых практык/шаблонаў натуральных для яе удзельнікаў і рэплекуемых на новых. Каштоўнасць (прынцып) - гэта катэгорыя адказваючая на пытанне "як" будзе дзейнічаць супольнасць у дасягненні мэты.

Мэта (праблема) - гэта катэгорыя, якая адказвае на пытанне "што" будзе агульным у дзейнасці супольнасці.

Пілатаванне (стартапы) - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці.

Мультыплікаванне (дзяленне) - гэта працэс усвядомленнага прасцягнення жыцця супольнасці праз выдзяленне падобных структур, якія падзяляюць адну і тую ж або падобныя мэты, але дзейнічаюць аўтаномна.

Сацыятэхнік (навігатар) - гэта удзельнік (ядра) супольнасці, асноўная роля якога прымяненне ведаў пра супольнасці для больш арганічнага і накіраванага развіцця.

Сацыятэхніка - (1) набор ведаў і практык пра супольнасці на ўсіх яе этапах развіцця. (2) працэс удзелу ў супольнасці праз усвядомленае прымяненне ведаў і практык пра супольнасці на ўсіх яе этапах развіцця.

Наратыў (жыццяпіс) - гэта здольнасць удзельнікаў супольнасці рэфлексаваць сваю дзейнасці і фіксаваць на матэрыяльных носьбітах (выявы, тэкст, манументы, ландшафт).

Праект - гэта сукупнасць дзеянняў удзельнікаў супольнасці, якія накіраваны не змену стану рэчаў, з даклана вызначанай мэтай і індыкатарамі яе дасягнення.

Працэс - гэта сукупнасць арганізаваных удзельнікамі практык, якія неабходны для падтрымання жыцця супольнасці.

Інфраструктура - гэта набор працэсаў (людзей, рэсурсаў, практык), які забяспечвае пастаяннае функцыянаванне супольнасці.

Фазы супольнасці - гэта этапы жыцця супольнасці як узнікненне, развіццё (пад'ём), пераходны ўзрост, зрэласць, стрэс(надлом), старэнне(інерцыя), знікненне, мемарыяльны этап.

Слоўнік - гэта інструмент супольнасці для накоплівання словаў, выразаў, мемаў для больш зручнай і хуткай камунікацыі ўдзельнікаў, а таксама перадачы каштоўнасцяў і культурных шаблонаў.

Роля - названы набор функцыяў удзельніка супольнасці.

Мэта - гэта вымяральная (невымяральная), дасягальная (ці ілюзорная) катэгорыя, якая калектыўна сфармулявана, прываблівае (утрымлівае) ўдзельнікаў і прыхільнікаў у супольнасці. Рамкі мэты - гэта межы, дзе мэта завяршаецца і пачынаецца іншая.

Структура супольнасці - гэта пабудова сувязяў у супольнасці для выканання крокаў дасягняння мэты (або рэалізацыі культуры).

Імператыў (дамінанта) - гэта устойлівыя маральныя канструкцыі, якія асобна ўзнікаюць у большасці ўдзельнікаў супольнасці і фарміруюць паводзіны, чаканні, унутраную структуру і метады дзейнасці супольнасці.