Профiль Фаланстэра
Содержание
Асноўная інфармацыя
Назва арганізацыі | Маладзёжнае грамадзянскае аб'яднанне "Фаланстэр" |
Акронім | МГА "Фаланстэр" |
Кантактная асоба | Міхаіл Волчак |
Зарэгістраваны адрас | г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б |
Камунікацыйны адрас | г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б |
Тэлефон | +375 29 860 23 12 |
falanster.by@gmail.com | |
Старшыня праўлення | Міхаіл Волчак |
Год заснавання | 2010 |
Рэгістрацыйны нумар | № 05/0904 |
Місія
Мы каманда сацыяльных наватараў, якая c дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых прынцыпаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама свабоднай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацыяй, актывістаў, простых грамадзянам і афіцыйных інстытутаў.
Бачанне
З дапамогай асветніцкай, арганізацыйнай, і інфраструктурнай актыўнасці пераразмеркаваць ўладу: раскрыць сапраўдную сутнасць лічбавых тэхналогій і паказаць прыклады іх прамога практычнага прымянення грамадствам і грамадзянамі.
Вынікам нашай дзейнасці становіцца грамадства, актыўна ўключанае ў стварэнне законаў, ў развіццё і ў прыняццё рашэнняў.
Каштоўнасці
- інаватыўнасць,
- аўтаномнасць,
- калектывізм,
- адкрытасць,
- узаемадапамога,
- уключанасць,
- сацыяльная роўнасць.
Мэты
- Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
- Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
- Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.
Накірункі дзейнасці
- Вікіфікацыя
Вікіфiкацыя - праект арганiзацыi, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусi (мерапрыемствы ў розных гарадах i мястэчках краiны, прыцягненне валанцёраў, праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кiрунка).
- Лічбавая майстэрня
Лічбавая Майстэрня — гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая абудзіць айціваланцёрства ў Беларусі.
- Градка
Дасягненні
- Створаны «Дапаможнік раварыста» — брашура для для раварыстаў, якія збіраюцца пакараць гарадскую прастору. Мэта дапаможніка прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi.
- Падчас дзейнасці Drupal-клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў, напрыклад Пірацкі Цэнтр.
- Cтвораны «Вікі-дапаможнік» — брашура-iнструкцыя для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі.