Прывітанне, Навічок! — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Узровень 5: хацкер)
(Узровень 5: хацкер)
Строка 87: Строка 87:
 
Нельга статычна перайсці з "ыліты" да "хацкера".  
 
Нельга статычна перайсці з "ыліты" да "хацкера".  
  
'''"Хацкер" Фаланстэра - гэта чалавек, які стварае Фаланстэр кожны дзень.''' І бярэ на сабе больш за адзін напрамак дзейнасці, і выкарыстоўвае інфрастуктуру і камунікацыі супольнасці па-максімуму. Бярэ адказнасць "Думаць Фаланстэр" як інструмент зменення грамадства.
+
'''"Хацкер" Фаланстэра - гэта чалавек, які стварае Фаланстэр кожны дзень.'''  
 +
 
 +
І бярэ на сабе больш за адзін напрамак дзейнасці, і выкарыстоўвае інфрастуктуру і камунікацыі супольнасці па-максімуму.  
 +
 
 +
Бярэ адказнасць "Думаць Фаланстэр" як інструмент зменення грамадства.
  
 
Магчыма, у некаторы прамежак жыцця злівае свае альтэга з арганізацыяй :)
 
Магчыма, у некаторы прамежак жыцця злівае свае альтэга з арганізацыяй :)

Версия 22:28, 24 января 2016

Ты трапіў у Фаланстэр. На гэтай староны ты даведаешся, як і з дапамогай якіх інструментаў:

  • размяркоўваецца паток задач,
  • накопліваюцца веды і вопыт,
  • прымаюцца рашэнні.

Уцягненне ў дзейнасць арганізацыі адбываецца паступова і табе вырашаць, на якім узроўні быць.

Чым вышэй узровень - тым лепш ты разумееш прынцыпы працы Фаланстэра і дадаеш у яго новае.

Узровень 1: оващч

Ты даведваешся пра падзеі і імпрэзы праз сацыяльныя сеткі і знаемых, атрымоўваеш спасылкі праз рассылкі.

Магчыма, у цябе ёсць нейкае ўяўленне, што адбываецца у гэтай арганізацыі на літару "Ф", але неяк усё мутна і незразумела..

Ты знаходзішся на гэтым узроўні, калі
* ты вывучыў назву арганізацыі "Фа-лан-стэр" (сайт falanster.by) і ведаеш некалькі спраў, якія мы робім.

Калі ты жадаеш крочыць далей, трэба:

Узровень 2: турыст

Цяпер ты пачынаеш цікавіцца арганізацыяй больш, даследваць яе.

  1. Даследванне сайта і вікі Фаланстэра
  2. Прагляд бягучых справаў
Ты знаходзішся на гэтым ўзроўні, калі
* ты сочыш за навінамі Фаланстэра,
* ты зрабіў адну ці больш валанцёрскую справу.

Каб крочыць далей, неабходна:

  • зарэгістравацца ў гэтай вікі
  • зрабіць карысную справу для аднаго з бягучых праектаў.

Уpровень 3: ламер (валанцёр)

На гэтым узроўні не толькі ты даследуеш арганізацыю, але і яна пачынае даследваць цябе.

Ты пачынаеш ператварацца ў суб'екта. І ўжываеш сваю крэаціўнасць у развіцці Фаланстэра.

Ты ведаеш, што:

1) Раз на месяц каманда сустракаецца і сінхранізуе дзейнасць па напрамках (кожны другі аўторак месяца).

2) Асноўны паток задач знаходзіцца ў трелла.

  • Для асноўных напрамкаў дзейнасці ствараюцца адмысловыя сцены.
  • Задачы дзеляцца на статусы (стаўбцы).
  • Да кожнай задачы можна далучыцца, пісаць ў ёй па ходу выканання.

3) Веды і вопыт захоўваюцца ў вікі Фаланстэра. Тут можна знайсці

4) Абмеркаванне важных агульных арганізацыйных пытанняў адбываецца ў Люміа

Ты знаходзішсяна гэтым узроўні, калі ты
* перыядычна валанцёрыш, і дапамагаеш арганізацыі развівацца (часам, сродкамі, інфармацыяй, данэйтамі... і г.д.)
* рэгіструешся ў трелла і пішаш там па валанцёрскіх задачах,
* ведаеш навошта нам патрэбна трэлла, вікі і люміа.

Каб крочыць далей, неабходна:

  • даследваць адкрытыя сцены па праектах, якія цябе цікавяць, каб разумець, што адбываецца ў іх
  • узяць на сабе адказнасць за накірунак валанцёрскай актыўнасці (напрыклад, стаць піаршчыкам Фаланстэра, ці дызайнерам, ці адказным за бюракратыю, ці пачаць ладзіць клуб або праект)
  • быць зарэгістраваным Люміа (на гэтым этапе ты ўжо ёсць у трэлла і вікі)

Узровень 4: ыліта

Дашоўшы да гэтага ўзроўня - ты ўжо ўдзельнічаеш у стварэнні Фаланстэра!

На гэтым узроўні цябе захоплівае вір актыўнасці...

  1. актыўна камунікуеш з камандай, адчуваеш сабе часткай каманды
  2. бярэш адказнасць за нейкі напрамак дзейнасці (ладзіш свой праект або клуб, ці абіраеш сабе ролю: сісадмін, дызайнер, бюракрат, піаршчык, заўхоз і г.д.)
  3. наведваеш сустрэчы Фаланстэра
  4. не толькі каментуеш свае задачы ў трэлла, але і перасоўваеш іх, у залежнасці ад статуса, дадаеш іншых удзельнікаў і сумаўляешся з імі...
  5. удасканальваеш вікі, рэдагуеш сайт
  6. каментуеш і прымаеш удзел у абмеркаваннях пытанняў у Люміа і мейл-рассылках

Каб трымацца на гэтым узроўні, неабходна:

  • Стаць чальцом Фаланстэра (гэта можна зрабіць, пачынаючы са ўзроўня "Ламер")
  • Правесці нейкую ініцыятыву (клуб або праект), ці на працягу паўгады+ быць актыўным у нейкай ролі. Пасля прааналізаваць плюсы, мінусы і падводныя камяні своёй справы і зрабіць справаздачу ў любой форме. Усё гэта ладзіць, абапіраючыся на прынцыпы працы ў камандзе, камунікацыю з фалангістамі і актыўным удзелам у тулсах каманднай супрацы.

Гэта той узровень, на якім мы бачым актыўных, сапраўды актыўных, людзей ў Фаланстэры, якія вырашаюць напрамкі і будучае нашага грамадства!

Узровень 5: хацкер

Нельга статычна перайсці з "ыліты" да "хацкера".

"Хацкер" Фаланстэра - гэта чалавек, які стварае Фаланстэр кожны дзень.

І бярэ на сабе больш за адзін напрамак дзейнасці, і выкарыстоўвае інфрастуктуру і камунікацыі супольнасці па-максімуму.

Бярэ адказнасць "Думаць Фаланстэр" як інструмент зменення грамадства.

Магчыма, у некаторы прамежак жыцця злівае свае альтэга з арганізацыяй :)

На гэтым узроўні ты:

  1. Разуееш мэту і логіку працы арганізацыі.
  2. Падтрымліваеш актыўную дзейнасць арганізацыі і ўцягваеш новых людзей.
  3. Ствараеш новыя напрамкі дзейнасці і ўкараняеш новыя тэхналогіі.