Прывітанне, Навічок! — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
м (артаграфія, пунктуацыя)
(Карысныя спасылкі)
Строка 106: Строка 106:
 
==Карысныя спасылкі==
 
==Карысныя спасылкі==
 
[https://docs.google.com/document/d/1bulOje5vl-XVsygnLDzAKdow36PcbqkB5wASyZT3fQ4/edit Стандарт Каманды]
 
[https://docs.google.com/document/d/1bulOje5vl-XVsygnLDzAKdow36PcbqkB5wASyZT3fQ4/edit Стандарт Каманды]
 
+
[[Як самавызначаемся ў Фаланстэры]]
 
[[Категория:Праца каманды]]
 
[[Категория:Праца каманды]]

Версия 20:08, 26 января 2020

Ты трапіў у Фаланстэр. На гэтай старонцы ты даведаешся, як і з дапамогай якіх інструментаў (глядзець усе інструменты):

  • размяркоўваюцца задачы,
  • накопліваюцца веды і вопыт,
  • прымаюцца рашэнні.

Уцягненне ў дзейнасць арганізацыі адбываецца паступова, і табе вырашаць, на якім узроўні быць.

Чым вышэйшы ўзровень — тым лепш ты разумееш прынцыпы працы Фаланстэра і дадаеш у яго новае.

У той жа час узровень не статычны, як "пагоны", а сітуацыйны. Ты знаходзішся на нейкім узроўні, пакуль ты суадносны з актыўнасцю ўзроўня.

Як у расповядзе пра "Алісу ў Залюстроўе" : "Каб заставацца на месцы — трэба бегчы, каб зрушыць далей — трэба бегчы ў два разы хутчэй".

Узровень 1: овашч

Ты даведваешся пра падзеі і імпрэзы праз сацыяльныя сеткі і знаемых, атрымоўваеш спасылкі праз рассылкі.

Магчыма, у цябе ёсць нейкае ўяўленне, што адбываецца у гэтай арганізацыі на літару "Ф", але неяк усё мутна і незразумела…

Ты знаходзішся на гэтым узроўні, калі
* ты вывучыў назву арганізацыі "Фа-лан-стэр" (сайт falanster.by) і ведаеш некалькі спраў, якія мы робім.

Калі ты жадаеш крочыць далей, трэба:

Узровень 2: турыст

Цяпер ты пачынаеш цікавіцца арганізацыяй больш, даследваць яе.

  1. Даследванне сайта і вікі Фаланстэра.
  2. Прагляд бягучых справаў
Ты знаходзішся на гэтым ўзроўні, калі
* ты сочыш за навінамі Фаланстэра,
* ты зрабіў адну ці больш валанцёрскую справу.

Каб крочыць далей, неабходна:

  • зарэгістравацца ў гэтай вікі
  • зрабіць карысную справу для аднаго з бягучых праектаў (або зрабіць данэйт).

Узровень 3: ламер

На гэтым узроўні не толькі ты даследуеш арганізацыю, але і яна пачынае даследваць цябе.

Ты пачынаеш ператварацца ў суб’екта. І ўжываеш сваю крэатыўнасць і сілу ў развіцці Фаланстэра.

Ты ведаеш, што:

1) Раз на месяц каманда сустракаецца і сінхранізуе дзейнасць па напрамках (кожны другі аўторак месяца).

2) Асноўны паток задач знаходзіцца ў трэлла.

  • Для асноўных напрамкаў дзейнасці ствараюцца адмысловыя сцены.
  • Задачы дзеляцца на стаўбцы.
  • Да кожнай задачы можна далучыцца, пісаць ў ёй.

3) Веды і вопыт захоўваюцца ў вікі Фаланстэра. Тут можна знайсці

4) Абмеркаванне важных агульных арганізацыйных пытанняў адбываецца ў Люміа

Ты знаходзішся на гэтым узроўні, калі ты
* перыядычна валанцёрыш і дапамагаеш арганізацыі развівацца (часам, сродкамі, інфармацыяй, данэйтамі… і да т. п.)
* рэгіструешся ў трэла і пішаш там па валанцёрскіх задачах,
* ведаеш, навошта нам патрэбна трэла, вікі і люміа.

Каб крочыць далей, неабходна:

  • даследваць адкрытыя сцены па праектах, якія цябе цікавяць, каб разумець, што адбываецца ў іх
  • узяць на сабе адказнасць за кірунак валанцёрскай актыўнасці (напрыклад, стаць піяршчыкам Фаланстэра, ці дызайнерам, ці адказным за бюракратыю, ці пачаць ладзіць клуб або праект)
  • быць зарэгістраваным Люміа (на гэтым этапе ты ўжо ёсць у трэла і вікі)

Узровень 4: ыліта

Дайшоўшы да гэтага ўзроўня — ты ўжо ўдзельнічаеш у стварэнні Фаланстэра!

На гэтым узроўні цябе захоплівае вір актыўнасці…

  1. камунікуеш з камандай, адчуваеш сабе часткай каманды
  2. бярэш адказнасць за нейкі напрамак дзейнасці (ладзіш свой праект або клуб, ці абіраеш сабе ролю: сісадмін, дызайнер, бюракрат, піяршчык, заўхоз і г.д.)
  3. наведваеш сустрэчы Фаланстэра
  4. не толькі каментуеш свае задачы ў трэлла, але і прасоўваеш іх, у залежнасці ад статуса, дадаеш іншых удзельнікаў і сумаўляешся з імі…
  5. удасканальваеш вікі, рэдагуеш сайт
  6. каментуеш і прымаеш удзел у абмеркаваннях пытанняў у слэк каналах (Люміа і мэйл-рассылках).

Каб трымацца на гэтым узроўні, неабходна:

  • Стаць чальцом Фаланстэра (гэта можна зрабіць, пачынаючы з узроўню «Турыст»)
  • Правесці нейкую ініцыятыву (клуб або праект), ці быць актыўным у нейкай ролі. Пасля прааналізаваць плюсы, мінусы і падводныя камяні своёй справы і зрабіць справаздачу ў любой форме. Усё гэта ладзіць, абапіраючыся на прынцыпы працы ў камандзе, камунікацыю з фалангістамі і актыўным удзелам у тулсах каманднай супрацы.

Гэта той узровень, на якім мы бачым актыўных, сапраўды актыўных, людзей ў Фаланстэры, якія вырашаюць напрамкі і будучае нашага грамадства!

Узровень 5: хацкер

Нельга статычна перайсці з «ыліты» да «хацкера».

«Хацкер» Фаланстэра — гэта чалавек, які стварае Фаланстэр кожны дзень.

І бярэ на сабе больш за адзін напрамак дзейнасці, і выкарыстоўвае інфрастуктуру і камунікацыі супольнасці па-максімуму.

Бярэ адказнасць «Думаць і ствараць Фаланстэр» як інструмент змянення грамадства.

Магчыма, у некаторы прамежак жыцця злівае сваё эга з альтэр-эга арганізацыі :)

На гэтым узроўні ты:

  1. Разумееш мэту і логіку працы арганізацыі.
  2. Падтрымліваеш актыўную дзейнасць арганізацыі і ўцягваеш новых людзей.
  3. Ствараеш новыя напрамкі дзейнасці і ўкараняеш новыя тэхналогіі.

Карысныя спасылкі

Стандарт Каманды Як самавызначаемся ў Фаланстэры