Роля "Праектны мэнэджэр", ЛМ

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 12:28, 30 апреля 2018; Rizoma (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Праектны мэнэджэр у айці-праектах Майстэрні

Спіс абавязкаў:

  • Быць знаёмым і падзяляць місію арганізацыі, яе каштоўнасці, а таксама мэту асобнага праекта, які каардынуе.
  • Збор патрабаванняў, вызначэнне і пацвярджэнне зместу праекта.
  • Складаць сумесна з камандай стэк задач для праекта. Адказваць за гэты працэс.
  • Планаваць. Аналізаваць паслядоўнасць працы і вызначаць прыярытэты для найбольш крытычных актыўнасцяў.
  • Арганізоўваць рэгулярныя (тыднёвыя) сустрэчы каманды праекта, як анлайн, так і ў рэале.
  • Матываваць каманду для камунікацый ў агульных прасторах (сцяна трэла і групавыя чаты).
  • Суадносіць неабходныя чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы, якія маюцца ў праекце ў распараджэнні для рэалізацыі задачы, з патрабваннямі "замоўніка".
  • Аналіз рызыкаў. Разумець вузкія месцы рэалізацыі праекта і своечасова іх прадухіляць.
  • Правяраць дэталі задачаў у тым ліку пры фармулёўцы, рэалізацыі і тэставанні.
  • Падлічваць час на асноўныя і дадатковыя задачы.
  • Дакументаваць. Забяспечваць максімальную дакументаванасць праекта ў трэла, вікі або г-доках (каментары, ідэі, фота, тэксты, макеты)
  • Разумець, калі праект завершаны і крытэры якасці неабходныя завершанага праекта.

Карысныя спасылкі