Роля "Фандрайзер"

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 16:14, 9 ноября 2017; Rizoma (обсуждение | вклад) (Вымяральнасць поспеху стажыроўкі)

Перейти к: навигация, поиск

Фандрайдзер - чалавек, якія прыцягвае сродкі для дзейнасці арганізацыі. Фандрайдзінгавая праца - гэта сістэмнасць. Гэты ўдзельнік каманды пастаянна працуе з інфармацыяй, людзьмі і арганізацыямі.

Абавязкі

  • пашыраць сувязі з новымі партнёрамі і падтрымліваць партнёрскую сетку.
  • праглядаць магчымасці конкурсаў праектаў мясцовых і замежных фондаў
  • весці гісторыю адносінаў з партнёрамі ў базе
  • ведаць місію, мэты, умела прэзентаваць арганізацыю
  • арганізозваць перамовы (сустрэчы) з патэнцыяльнымі партнёрамі
  • пісаць справаздачы для партнёраў, а таксама ўдзячнасці
  • складаць штомесяцовыя справаздачы для каманды
  • развіваць камунікацыю з індывідуальнымі донарамі
  • прыцягненне ВІП-персон да дзейнасці арганізацыі
  • выкарыстанне рэсурсаў валанцёраў для прыцягнення сродкаў у арганізацыю
  • арыентавацца ў бюджэце і бухгалтэрыі (прыходу, выдаткаў) арганізацыі
  • аналізаваць фандрайзінгавай сітуацыю ў краіне і выбар эфектыўных інструментаў
  • удзельнічаць ў стратэгічнам планаванні арганізацыі
  • планаваць бюджэт
  • арганізоўваць мерыпрыемствы і праекты па прыцягненню сродкаў

Якія кампетэнцыі чакаюцца ад фандрайзера

  • Адкрытасць да лічбавых тэхналогіяў.
  • Веданне англійскай мовы для перапіскі і камунікацый.
  • Уменне весці дзелавую перапіску.
  • Веданне асноваў бухуліку або уменне канцэнтравацца на лічбах - вітаюцца.
  • Наяўнасць аналітычных здольнасцяў абавязкова

Што прапануем

  • Падчас стажыроўкі забеспячэнне камунікатыўных (мабільны інтэрнэт) і транспартных выдаткаў (праязны на усе віды транспарту)
  • Цікавы калектыў, практыку беларускай і англійскай моваў, новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі.
  • Пракачку у лічбавых тэзналогіях датычна працы каманды.
  • Па выніках стажыроўкі магчыма залічэнне на працу.
  • Працягласць стажыроўкі 3-6 месяцаў

Вымяральнасць поспеху стажыроўкі

  • Памер прыцягнутых сродкаў.
  • Колькасць новых ахвярадаўцаў або спонсараў.
  • Колькасць артыкулаў у СМІ пра арганізацыю.
  • Колькасць праектаў або мерапрыемстваў па прыцягненню сродкаў у арганізацыю.
  • Колькасць праведзеных краўдфандынгавых кампаній.