Роля - Піяр і камунікацыя

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Піяршчык

Каманда Лічбавай майстэрні шукае піяршчыка для праекта Doika.

Піяршчык - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з людзьмі і фарміраваннем устолівых канструктыўнх сувязяў каманды Doika з карыстальнікамі. Яго/яе дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменнем, як дыхае супольнасць вакол Doika.

Стажыроўка піяр мэнэджэрам - выдатная магчымасць атрымаць унікальны досвед у прафесіі і сучасныя веды айці-тэхналогій.

Стажыроўка цягнецца 2 месяцы па выніку, якой мы можам залічыць на працу ў камандзе Лічбавай Майстэрні, або напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.

Кампетэнцыі і якасці

  • Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
  • Веданне, як весці дзелавую перапіску.
  • Камунікатыўнасць.
  • Базавыя навыкі напісання прэс-анонсаў і рэкламных абвестак.
  • Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках і рэале на беларускай мове.
  • Аналіз статыстыкі, кантэнта сайта, сацыяльных сетак.
  • Жаданне арганізоўваць мерапрыемствы афлайн.

Абавязкі

  • Рэгулярна (2-3 разы на тыдзень) сачыць за падзеямі і арганізацыямі, якія гатовы пашырыць веданне пра Doika.
  • Распавядаць пра магчымасці Doika патэнцыйным карыстальнікам.
  • Даследваць досвед карыстальнікаў Doika і найбольш гарачыя для іх функцыі. Уважліва выслухваць іх заўвагі.
  • Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства (афлайн сустрэча), так і на пэўны прамежак часу (акцыі, конкурсы).
  • Весці каналы ў сацсетках (2-3 разы на тыдзень) і там аператыўна адказваць на пытанні патэнцыйных або рэальны карыстальнікаў.
  • Рыхтаваць (аднаўляць) прэзентацыю Doika для знешніх мерапрыемстваў (форумаў, канфэрэнцый)
  • Арганізацыя сустрэч для мэтавай аўдыторыі (ў тым ліку па-за Мінскам) - 1-2 разы на месяц.
  • Працаваць з кантэнтам (буклеты, лэндынг, FAQ), якая паляпшае ў карыстальнікаў разуменне працы з праектам.

Занятасць падчас стажыроўкі

  • 2 месяцы
  • 20 гадзін на тыдзень (15 гадзін у рэале)