Роля - Піяр і камунікацыя

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 19:54, 2 сентября 2018; Rizoma (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Піяршчык

Каманда Лічбавай майстэрні шукае піяршчыка для праекта Doika.

Піяршчык - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з людзьмі і фарміраваннем устолійвых канструктыўных сувязяў каманды Doika з карыстальнікамі. Яго/яе дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменнем, як дыхае супольнасць вакол Doika.

Стажыроўка піяр мэнэджэра - выдатная магчымасць атрымаць унікальны досвед у прафесіі і сучасныя веды айці-тэхналогій.

Стажыроўка цягнецца 2 месяцы, па выніку якой мы можам залічыць на працу ў камандзе Лічбавай Майстэрні, або напісаць паспяховаму стажору рэкамендацыйны ліст.

Кампетэнцыі і якасці

  • Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
  • Веданне, як весці дзелавую перапіску.
  • Камунікатыўнасць.
  • Базавыя навыкі напісання прэс-анонсаў і рэкламных абвестак.
  • Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках і рэале на беларускай мове.
  • Аналіз статыстыкі, кантэнта сайта, сацыяльных сетак.
  • Жаданне арганізоўваць мерапрыемствы афлайн.

Абавязкі

  • Рэгулярна (2-3 разы на тыдзень) сачыць за падзеямі і арганізацыямі, якія гатовы пашырыць веданне пра Doika.
  • Распавядаць пра магчымасці Doika патэнцыйным карыстальнікам.
  • Даследваць досвед карыстальнікаў Doika і найбольш гарачыя для іх функцыі. Уважліва выслухваць іх заўвагі. Запісваць у трэкер.
  • Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства (афлайн сустрэча), так і на пэўны прамежак часу (акцыі, конкурсы).
  • Весці каналы ў сацсетках (2-3 разы на тыдзень) і там аператыўна адказваць на пытанні патэнцыйных або рэальных карыстальнікаў.
  • Рыхтаваць (аднаўляць) прэзентацыю Doika для знешніх мерапрыемстваў (форумаў, канфэрэнцый).
  • Арганізацыя сустрэч для мэтавай аўдыторыі (ў тым ліку па-за Мінскам) - 1-2 разы на месяц.
  • Працаваць з кантэнтам (буклеты, лэндынг, FAQ), якая паляпшае ў карыстальнікаў разуменне працы з праектам.
  • Рабіць штотыднёвыя справаздачы для каманды або весці часопіс.

Занятасць падчас стажыроўкі

  • 2 месяцы
  • 20 гадзін на тыдзень

Дадатковыя магчымасці

  • Удзел у курсах і трэнінгах, спецыялізаваных мерапрыемстваў па спецыяльнасці.
  • Выкарыстоўваць роварны куток для рамонту свайго ровара.
  • Доўгатэрміновае валанцёртва ў Еўропе па лініі EVS.
  • Карыстацца адсталяваннем тэхнікай, інструментамі Фаланстэра.

Наступны крок

  1. Напішыце сваю матываюцыю.
  2. Падшэйце рэзюмэ (CV) з досведам датычна піяршчыка.
  3. Дашліце на адрас: falanster.by@gmail.com