Справаздача 2019 — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Doika)
(Улазіны 2.0)
Строка 147: Строка 147:
 
* 18.06. Моладзевая праграма Экастарт.
 
* 18.06. Моладзевая праграма Экастарт.
 
* 10.08. Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
 
* 10.08. Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
 +
 +
===Асноўныя вынікі===
 +
* Есць ініцыятывы, якім цікава было партнёрства па памяшканні: яны гатовы былі рабіць данейт, ці прыборку, ці дапамагаць іншым чынам. З кожнай, што упісывалася некалькі разоў у нас склаліся добрыя адносіны.
 +
* Для таго, каб хосціць ініцыятыву трэба кола валанцёраў ключнікаў, высокаарганізаваных і адказных, каб прасачыць за прыборкай. А таксама падзяляючых місію Фаланстэра і гатовых пра яе распавядаць. Такіх валанцёраў было не шмат.
 +
* З-за адсутнасці кола людзей, гатовых упісваць ініцыятывы і перадаваць культуру, мы пакуль прапынілі Улазіны.
  
 
===Кантакты адказных:===
 
===Кантакты адказных:===

Версия 18:41, 10 февраля 2020

Содержание

Фаланстэр

F 2018 banner 3.png
Назва арганізацыі Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр"
Акронім МГА "Фаланстэр"
Кантактная асоба Святлана Ермаковіч
Зарэгістраваны адрас г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н
Тэлефон +375 29 860 23 12
Email falanster.by@gmail.com
Старшыня праўлення Міхаіл Волчак
Год заснавання 2010
Рэгістрацыйны нумар № 05/0904
Іншыя кантакты FB, VK

Мэта арганізацыі

Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Нашы каштоўнасці:

  • Інаватыўнасць,
  • Аўтаномнасць,
  • Калектывізм,
  • Адкрытасць,
  • Узаемадапамога,
  • Уключанасць,
  • Сацыяльная роўнасць.

Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.

Стратэгічныя мэты на 2019 год

У стратэгічны план на 2019 было закладзена 5 накірункаў.

Піяр.

Мы факусаваліся на выпрацоўцы паслядоўнай камунікатыўнай стратэгіі. Распрацавалі брэндбук Фаланстэра,
павялічылі нашу прысутнасць у сацыяльных сетках - зараз мы маем больш за 980 падпісчыкаў у Фэйсбук і 919 Вконтакте, таксама мы развіваем старонку ў Інстаграм. З 2019 года штодзень на нашых старонках публікуецца новы пост.

Піяр Фаланстэра таксама адбываўся ў саправаджэнні з піярам праектаў Лічбавая Майстэрня, Дойка, Гік-лаўка, Мапа.
Аднавілі ўлётку Фаланстэра і зрабілі плакат з каштоўнасцямі.

Валанцёрства.

Працягваецца наладжванне сістэмы працы з валанцёрамі, распрацоўка сістэмы матывацыі, апісаны пакрокава жыццёвы цыкл валанцёра ў Фаланстары.
Таксама ў выніку працы па гэтаму накірунку ў 2018-2019 праз праграму супрацы з замежнымі валанцёрамі (EVS) да нас на 10 месяцаў далучыўся валанцёр з Эстоніі.

Ідэнтычнасць.

Мы пашырылі апісанне ідэнтычнасці сацыяльнага гіка праз апісанне профілю, брэндбука і новага тэксту на сайце.
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.
Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый.
Была праведзена сустрэча па фармуляванню і апісанню каштоўнасцяў, у якой ўдзельнічалі 9 чалавек.

Фандрайзінг.

На працягу года мы развівалі некалькі новых для нас праектаў фандрайзінга: модуль Doika, гік-лаўка i ClubMate.
Летам 2018 года быў атрыманы грант Усходняга Партнёрства ў 10,000 еўра на развіццё модуля Doika.
Нам паступалі ахвяраванні праз скрыню, і ў межах праекта Улазіны мы пачалі падлік з канца 2018 года. На праект Clubmate з планаваных 1500 руб. праз ахвяраванні было сабрана 580 руб. Гік-лаўка - прыкладна 500 руб.

Перадача ведаў.

Намячалася у двух накірунках: аўтаматызацыі (CRM + боты) і абмена ведамі з іншымі супольнасцямі.
Таксама вызначаны вікі-суботнікі, як сустрэчы па замацаванню практык і ведаў, якія складваюцца і накопліваюцца ў калектыве. У 2018 годзе было праведзена каля 5 сустрэч
Планавалася агульнае мерапрыемства - школа Фаланстэра. Яно адбывалася ў шэрагу сустрэч для ядра каманды напрацягу года. Сустрэчы былі прысвечаны ідэнтычнасці і арг-развіццю.

Каманда + праўленне

Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, смм, бюракратыя;
Юля Сакалоўская, дызайнер і фатограф.
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Ксенія Валасюк, праца са стажорамі, пераклад. Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Валерыя Амялюсік, мэнэджэр праекта Reboot.

Doika

Doika 1 trans.png
Doika camp

Што такое Doika:

Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.

Мэта праекта:

Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.

Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:

  • Падпіскі на плацяжы.
  • Аднаўленне дызайна модул і адмінкі.

Асноўныя актыўнасці:

  • Студзень - травень 2019: пастаянныя сустрэч каманды па серадах і суботах. Праца над функцыяй падпісак і новым інтэрфейсам
  • Травень 2019:
    • Doika Camp - падзея, на якой падводзілі вынікі працы папярэдняга году. Ініцыятывы і распрацоўшчыкі знаеміліся.
    • Праведзена краўдфандынгавая кампанія на падпіскі на сайце Doika. З 500 руб сабралі каля 280 руб.
    • Зроблена Doika-відэа.
  • Ліпень 2019: распрацоўка на паўзе.
  • На працягу года адбываюцца прэзентацыі Doika на мерапрыемствах Асамблея НДА, ОЕЕК і інш.

Вынікі праекта на студзень 2020:

  • Функцыя падпісак яшчэ не дароблена з-за тэхнічнага доўгу.
  • Зараз працуе першая версія Doika.
  • На працягу папярэдняга года ажыцяўлялася тэхпадтрымка арганізацый, што жадалі ўсталяваць Doika.

Кантакты адказных:

  • Svetit, піяр, графічны дызайн.
  • Rizoma, каардыную праект, натхняю каманду, коўчу, продакт оўнер
  • Lptn, кансультую па архітэктуры
  • Frozen, фронтэнд
  • tyuba4, бэкэнд
  • maxim_mth, стажор фронтэнд
  • NastassiaFrost, UX/UI дызайн
  • Андрэй Шумскі, тэсціраванне, стажор
  • KahjuksEi, стажор фронтэнд
  • Ксюша, праца са стажорамі, пераклад

Улазіны 2.0

Ініцыятыва Вулічны Універсітэт

Што такое Улазіны:

Гэта наша прапанова супрацы па памяшканню на ўстойлівых пачатках з арганізацыямі і ініцыятывамі, блізкімі нам па духу.

Мэты праекта:

  • Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
  • Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
  • Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;

Актыўнасці ўпісаных арганізацый:

  • каля 03.02 Прэзентацыя кнігі. Ганна Шчуко.
  • 23.02 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
  • 03.03 Легалайз. Лекцыя.
  • 23.03 Вулічны ўніверсітэт.
  • 30.03 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
  • 14.04 Торба Шоў. МК па пашыву сумак.
  • 27.04 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
  • 25.05 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
  • 28.05. Альфа і Амега. Кінапаказ.
  • 18.06. Моладзевая праграма Экастарт.
  • 10.08. Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.

Асноўныя вынікі

  • Есць ініцыятывы, якім цікава было партнёрства па памяшканні: яны гатовы былі рабіць данейт, ці прыборку, ці дапамагаць іншым чынам. З кожнай, што упісывалася некалькі разоў у нас склаліся добрыя адносіны.
  • Для таго, каб хосціць ініцыятыву трэба кола валанцёраў ключнікаў, высокаарганізаваных і адказных, каб прасачыць за прыборкай. А таксама падзяляючых місію Фаланстэра і гатовых пра яе распавядаць. Такіх валанцёраў было не шмат.
  • З-за адсутнасці кола людзей, гатовых упісваць ініцыятывы і перадаваць культуру, мы пакуль прапынілі Улазіны.

Кантакты адказных:

  • Svetit, адказная за пыборкі памяшкання і перадачу культуры.

Мапа заўтрашняга дня

Хакатон 11-18 жніўня

Што такое Мапа заўтрашняга дня

Гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Мэты праекта:

  • Павысіць адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола.
  • Паглыбіць узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і актывісткамі ды грамадствам.
  • Стварыць кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі і актывісткамі.

Актыўнасці праекта:

  • Арганізаваны Хакатон па распрацоўцы Мапы заўтрашняга дня;
  • Праведзена 18 Мапатонаў (верасень-лістапад), а таксама валантэрская сустрэча па мапаванні ініцыятыў у снежні. Да таго ж былі арганізаваныя ўласныя споты на RADA FORUM '19 i Youth IGF, а Міхась выступіў на Korpus Talks;
  • Мела месца каарперацыя з курсамі Мова Нанова, на якіх мы выступілі ў 5 гарадах. На нашыя выступы завітала каля 65 чалавек;
  • Атрымана каля 70 заявак на ўдзел у мерапрыемствах Мапы, больш за 140 чалавек паўдзельнічалі ў Мапатонах;
  • Пра Мапу з'явілася 7 артыкулаў у СМІ;
  • Праведзены першы вэбінар-мапатон, на які было атрымана больш за 50 заявак;
  • На Мапе дададзена больш за 200 ініцыятыў.

Кантакты адказных

Міхась Волчак, ідэйны натхняльнік, каардынатар;
Марыя Колб, адміністратарка;
Святлана Ермаковіч, графічны дызайн, вядзенне сацсетак;
Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўшчык.

[Гумус]

Верми градкі

Што такое Гумус

патэнцыйна-маштабуемы праект, галоўная ідэя каторага - пераапрацоўка арганічнага смецця чарвямі з атрыманнем гатовай глебы.

Мэты праекта:

  • Наладзіць працэсс пераапрацоўкі накопліваемага арганічнага смецця ў глебу.
  • Масштабаваць праект на лакальныя жылыя районы ў гарадах.
  • Павысіць аўтаномнасць уласнай прасторы праз паўторнае выкарыстанне рэсурсаў.

Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:

  • Павялічыць першапачатковую колькасць папуляцыі чарвей для таго, каб пабачыць магчымую дынаміку пашырэння вермі-фермы.
  • Атрымаць першую глебу, прыгодную для вырошчвання раслін.
  • Даследваць цяжкасці, якія ўзнікаюць пры развядзенні папуляцыі чарвей.
  • Абмяняцца вопытам з мясцовымі вермі-фермерамі.
  • Ацаніць урадлівасць атрыманай глебы.
  • Даследваць інтарэс грамадства да тэмы.

Асноўныя вынікі:

  • Першая вермі-фермі версія - первая калонія чарвячкоў.
  • Маштабаванне на некалькі вермі кантэйнераў.
  • Удасканальванне тэх працэсу.
  • Атрыманне першай прыгоднай глебы.
  • Першыя пасевы на градкі.
  • Першы ураджай.
  • Павелічэнне колькасці градак.
  • Павелічэнне колькасці апрацоўваемага смецця (прыносяць звонку).
  • Першы дзень чарвя(ладзіцца раз ў год).

Культывацыя

Кіламетр грамадскай актыўнасці

Што такое Культывацыя

Праект па стварэнні і перадачы культуры Фаланстэра.

Мэта праекта

Перадаць новым удзельнікам стэрыатэп паводзінаў фалангіста праз культурныя мерапрыемствы. Стварыць Культуру Фаланстэра і апісаць яе.

Задачы праекта

  • Пазнаеміць з былымі праектамі Фаланстэра, і людзьмі, якія ладзілі былыя праекты.
  • Пазнаеміць з усімі актуальнымі праектамі Фаланстэра і людзьмі, якія зараз іх ладзяць.
  • Перыядычна падымаць тэму місіі, бачання і каштоўнасцяў арганізацыі.
  • Паспрыяць самавызначэнню удзельнікаў у Фаланстэры.

Асноўныя актыўнасці

  • 28 снежня 2018. Відэа Эпохі Забей. Дваровы футбол.
  • 28 лютага 2019. Відэа Эпохі Забей. Каляфутбольныя праекты.
  • 25 красавіка 2019. Фаланстэр. Drupal.
  • 1 чэвеня. Удзел у Кіламетры грамадскай актыўнасці. (Гэта і піяр мерапрыемства, і перадача культуры валанцёрам арганізацыі)
  • 5 ліпеня 2019. Фаланстэр. Open Data.
  • Мэш-фільм. Мантаж. І трэллер да фільма.
  • Інтэрактыўная Гісторыя Фаланстэра.

Кантакты адказных:

  • Svetit, стваральніца культуры.

Пясочніца праектаў

Унутраныя праекты

Reboot.

Статус: быў перапынены
Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасці з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты: Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.

Фінансавая справаздача

За 2018 год на рахунак прыйшло _____р
Выдаткавалі ________р.
На 01.01.2020г на рахунку заставалася ________р
Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).

Краўдфандынг на Clubmate: 580 руб. Краўдфандынг на Doika: 280 руб.

Бухгалтар: Сяргей Яўменаў.

Людскі патэнцыял

У агранізацыі:

  • ўдзельнічае 12 доўгатэрміновых валанцёра (больш за 9 месяцаў), таксама удзельнічае(ла):
    • каля за 15 (сярэднетэрміновых - каля 6 месяцаў).
  • Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 1 дамова з практыкантамі.
  • За 2018 год было атрымана 4 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.

Сумарная колькасць гадзін эфектыўнай валанцёрскай працы больш за 3500 гадзін.

Аўтаматызацыя

Боты выканалі больш за ___ руцінных задачаў гэта каля ___ сэканомленых гадзін працы чалавека.

Цытаты удзельнікаў

"Я вазьму з сабой веды: як будуецца каманда з дапамогай каштоўнасцяў; як камунікаваць з рознымі людзмі; як не баяцца выказваць свае меркаванні; як шукаць ва ўсім магчымаці да атрымання вопыту і сяброў; што існуюць вермі-фермы, як кампасціраваць смецце і здымаць тых, хто гэтае смецце кампасціруе)))" Ксенія Валасюк
"На пачатку, калі я прыйшоў у Фаланстэр, я хацеў навучыцца пісаць маттэрыялы, рабіць іх візуальнае афармленне, таму, мае чаканні спраўдзіліся. Але, арганізацыя ставіць перад сабой задач з іншых сфер, такіх як IT, лічбавыя тэналогіі, у якіх я не вельмі добра арыентаваны, таму, мая дзейнасць ў ініцыятыве абмяжоўвалася менавіта напісаннем артыкулаў." Юра Хлапонін
"Лаўлю моманты дзьвіжу Фаланстэра праз аб’ектыў фотакамеры. Радуюся грунтоўнай камунікацыі ў камандзе. Напаўняюся новымі ведамі. Фатаграфую, дызайню, натхняюся мазгаштурмамі і новым вопытам. Цікавым вопытам (=" Юля Сакалоўская

Ключавыя партнёры

Івэнтспэйс, Датахата, Zapier, ЗБС, DSS375, ITMine, Stormnet, oeec.by, Грамадзянски форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, High-Tech Club KV.by, Будзьма беларусамі!

Спасылкі