Уводзіны ў Фаланстэр на адной старонцы

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Цягам гадоў мы трохі палепшылі гайд для навічка. Таму чытайце, як хутка зарыентавацца ў Фаланстэры.

Я зусім новенькі, як мне зарыентавацца ў сусвеце пад назвай Фаланстэр?

Пасля таго, як самавызначышся часткай Фаланстэра, калі ласка, запытай адказнага зрабіць табе копію гэтай дошкі. Там усё раскладзена па палічках. А каб не губляць час, чытай пункты ніжэй.

З кім вырашыць пытанне па гэтай ці той задачы?

  • Даведацца, хто адказны: запытаць у канале ў Слэк (#general, #random і іншыя, якія могуць на ваш погляд спрацаваць)
  • Тэгаць стваральніка карткі ў Трэла і далучыўшыся да карткі (можна ўсіх праз тэг @card).
  • Запытаць у кагосьці з Фаланстэра.

Дзе браць грошы?

  • ВЫкарыстоўваць бюджэт удзелу.
  • Заплаціць сваімі і потым узяць з бюджэта удзелу.

Дзе прачытаць пра прыняццё рашэнняў

Перад тым, як пачынаць працэс прыняцця рашэння, запісаць пытанне на нейкі носьбіт (трэла, слэк, луміа) За канкрэтнае рашэнне адказвае адзін чалавек.

Рэкамендуецца прымяніць 2-3 спосабы прыняцця рашэння. Такім чынам, рашэнне будзе найбольш збалансаваным і пройдзе механізм унутранай кансультацыі.

У каго ляжыць ключ…

  • у ключніка
  • можна запытваць ключ у ключніка. Ён перадае пад сваю адказнасць і павінен праінфармаваць пра гэта Савет (Міхась, Света, Сяргей і іншых у канале ў слэк)
  • можна стаць ключнікам

Хто каардынуе каго?

Звычайна пытанне паўстае, калі новы чалавек хоча далучыцца і шукае галоўнага. Альбо калі адказнага няма на месцы.

  • Даведацца, хто адказны: запытаць у канале ў Слэк (#general)
  • Тэгаць стваральніка карткі ў Трэла і далучыўшыся да карткі (можна ўсіх праз тэг @card).
  • Напісаць на пошту falanster@gmail.com

Калі на месцы няма адказнага за той ці іншы рэсурс, які запытваецца кімсьці з валанцёраў альбо старонняй арганізацыяй, то папрасіць пачакаць вяртання адказнага і запытаць пасля.

Як паліваць вермі-ферму…

Тут складзена ўсё дэталёва Як сачыць за вермі-фермай

Як замовіць ваду на базу?

  • Зарэгістравацца на сайце 202.by
  • Заказаць ваду
  • Пераканацца, што хтосьці будзе на базе, і ён мае грошы аплаціць (прыкладна каля 22 р.)
  • Прыняць ваду на базе. Узяць абавязкова чэк і дамову.

Хто вядзе камунікацыю праз асноўны e-mail Фаланстэра

  1. Па-першае, email Фаланстэра falanster.by@gmail.com
  2. Па-другое, яго вядуць Міхась, Света, Сяржук.
 Неабходна адказваць карыстальнікам у сац. сетках.

Як узяць рэч для карыстання па-за сцены Фаланстэра?

Тэхналогія празрыстасці або Правілы брання рэчаў на асабістыя патрэбы

Карысныя спасылкі