Уводзіны ў Фаланстэр на адной старонцы — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
м (артаграфія, пунктуацыя, стыль)
Строка 57: Строка 57:
  
 
[[Категория: Праца каманды]]
 
[[Категория: Праца каманды]]
 +
[[Категория: Асобы]]

Версия 22:25, 9 октября 2019

Цягам гадоў мы трохі палепшылі гайд для навічка. Таму чытайце, як хутка зарыентавацца ў Фаланстэры.

Я зусім новенькі, як мне зарыентавацца ў сусвеце пад назвай Фаланстэр?

Пасля таго, як самавызначышся часткай Фаланстэра, калі ласка, запытай адказнага зрабіць табе копію гэтай дошкі. Там усё раскладзена па палічках. А каб не губляць час, чытай пункты ніжэй.

З кім вырашыць пытанне па гэтай ці той задачы?

  • Даведацца, хто адказны: запытаць у канале ў Слэк (#general, #random і іншыя, якія могуць на ваш погляд спрацаваць)
  • Тэгаць стваральніка карткі ў Трэла і далучыўшыся да карткі (можна ўсіх праз тэг @card).
  • Запытаць у кагосьці з Фаланстэра.

Дзе браць грошы?

  • Заплаціць сваімі і потым аддаць чэкі Міхасю альбо Свеце, каб вярнуць грошы.
  • Узяць грошы са скрыні з данэйтам, набыць нешта, аддаць чэкі Міхасю альбо Свеце, каб вярнуць грошы.
  • Пазваніць Сяржуку, каб ен аплаціў рахунак (калі гэта нешта вялікае).

Афармляць картку на тое, што трэба набыць.

Дзе прачытаць пра прыняццё рашэнняў

Перад тым, як пачынаць працэс прыняцця рашэння, запісаць пытанне на нейкі носьбіт (трэла, слэк, луміа) За канкрэтнае рашэнне адказвае адзін чалавек.

Рэкамендуецца прымяніць 2-3 спосабы прыняцця рашэння. Такім чынам, рашэнне будзе найбольш збалансаваным і пройдзе механізм унутранай кансультацыі.

У каго ляжыць ключ…

  • у ключніка
  • можна запытваць ключ у ключніка. Ён перадае пад сваю адказнасць і павінен праінфармаваць пра гэта Савет (Міхась, Света, Сяргей і іншых у канале ў слэк)
  • можна стаць ключнікам

Хто каардынуе каго?

Звычайна пытанне паўстае, калі новы чалавек хоча далучыцца і шукае галоўнага. Альбо калі адказнага няма на месцы.

  • Даведацца, хто адказны: запытаць у канале ў Слэк (#general, #random і іншыя, якія могуць на ваш погляд спрацаваць)
  • Тэгаць стваральніка карткі ў Трэла і далучыўшыся да карткі (можна ўсіх праз тэг @card).
  • Напісаць на пошту falanster@gmail.com

Калі на месцы няма адказнага за той ці іншы рэсурс, які запытваецца кімсьці з валанцёраў альбо старонняй арганізацыяй, то папрасіць пачакаць вяртання адказнага і запытаць пасля.

Як паліваць вермі-ферму…

Тут складзена ўсё дэталёва Як сачыць за вермі-фермай

Як замовіць ваду на базу?

  • Зарэгістравацца на сайце 202.by
  • Заказаць ваду
  • Пераканацца, што хтосьці будзе на базе, і ён мае грошы аплаціць (прыкладна каля 22 р.)
  • Прыняць ваду на базе. Узяць абавязкова чэк і дамову.

Хто вядзе камунікацыю праз асноўны e-mail Фаланстэра

  1. Па-першае, email Фаланстэра falanster.by@gmail.com
  2. Па-другое, яго вядуць Міхась, Света, Сяржук.
 Неабходна адказваць карыстальнікам у сац. сетках.

Як узяць рэч для карыстання па-за сцены Фаланстэра?

Тэхналогія празрыстасці або Правілы брання рэчаў на асабістыя патрэбы

Карысныя спасылкі