Улазіны — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
Строка 59: Строка 59:
 
[[Категория:Дамовы]]
 
[[Категория:Дамовы]]
 
[[Категория:Улазіны]]
 
[[Категория:Улазіны]]
 +
[[Категория:Прастора Фаланстэра]]

Версия 11:18, 21 октября 2018

На гэтай старонцы раскрываюцца дэталі працы праекта «Улазіны».

 Яго мэта — узмацніць супольнасць вакол Фаланстэра, тым сам зрабіць дзейнасць арганізацыі больш устойлівай.

Магчымасці

  1. памяшканне ў цэнтры горада (умяшчальнасць 20-30 чалавек)
  2. вайфай;
  3. роварны куток, (як інструментамі, так і разыходнікамі);
  4. бойлер і імбрык;
  5. праектар, экран, калонкі;
  6. дошка, маркеры, папера, асадкі, алоўкі, іншая канцылярыя, якая знаходзіцца ў агульным доступе;
  7. лэптопы, навушнікі, мышкі;
  8. вэб-сэрвісы: grammarly, realtimeboard, zapier, mindmeister;
  9. паліца Буккросінга і бібліятэка Фаланстэра.

Прынцыпы і каштоўнасці

  1. Усе удзельнікі дапамагаюць ствараць прастору, камфортную для сумеснай працы;
  2. Удзельнікі ўкладваюць больш, чым спажываюць;
  3. Падзяляюць агульныя каштоўнасці.

Фаланстэр-кіпер

Дае магчымасць мець доступ да прасторы ў любы час.

Гэту ролю можа атрымаць як асоба, так і арганізацыя. Абавязковая для абанементаў Прасунуты і Спецыяльны.

Роля кіпера мае шэраг абавязкаў:

  1. Прыбраць пасля сябе і іншых (!), у тым ліку ў прыбіральні і калідоры, вынесці смецце.
  2. Сачыць за выкананнем правілаў іншымі і актыўна іх падтрымліваць.

Для індывіда: Падпісаць дамову па ўтрыманні і выкарыстанні ключоў і фармальнае ўступленне ў Фаланстэр. Удзельнік павінен быць у Ф. не меней за 6 месяцаў і праявіць сабе з канструктыўнага боку.

Для ініцыятыў: Падпісаць дамову з адказным чалавекам (у тым ліку матэрыяльнай адказнасці) па ўтрыманні ключоў. Як выключаем ад доступа да магчымасцяў

Як трапіць у Фаланстэр госцю

Усе магчымыя варыянты:

  • Штотыдзень па чацвяргах з 17 да 21++ адбываецца дзень адкрытых дзвярэй. У гэты час любы зацікаўлены можа наведаць нашу прастору, або ўдзельнік з абанементам запрасіць сябраў.
  • Кожны другі аўторак месяца адбываецца прыём грамадзян, калі можна наведаць Фаланстэр без запрашэння з 18:00 да 20:00.
  • Калі вы валанцёрыце ў праекце або дапамагаеце вырашаць пэўныя задачы, вы можаце наведваць Фаланстэр падчас сустрэч каманды праекта * ці рэалізацыі задачы. Таму раім вам стаць валанцёрам або стажорам.

Выключэнне адбываецца рашэннем Праўлення Фаланстэра пры

  • больш чым 2 выпадкі непавагі да каштоўнасцяў і парушэння прынцыпаў.
  • неаплаты ўнёскаў без пісьмовага папярэджання ў агульным чаце.

Каго мы маем на ўвазе пад асобай і ініцыятывай

  1. Асоба — актывіст, чалавек свадобнай прафесіі, які жадае ўдзельнічаць у Фаланстэры ад свайго імя і пад сваю адказнасць
  2. Ініцыятыва — каманда грамадскага некамерцыйнага або камерцыйнага праекта, арганізацыі, руху, якія дзейнічаюць праз выкарыстанне сваёй атрыбутыкі, брэнда, маюць органы самакіравання, сваю мэту і місію.

Карысныя спасылкі