Участник:Consulina

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 18:15, 22 января 2019; Valeria (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Сonsulina — валанцёрка Фаланстэра. Дэвіз па жыцці цалкам з старога анекдота: "Магу рабіць, магу не рабіць". Сярод цікавасцей — культуралогія ва ўсіх яе выявах, планаванні вандраванняў, сяброўскія адносіны на працоўных месцах, сторытэллінг, lip sync battle.

Гісторыя

Ab Ovo

Першае сутыкненне з Фаланстэрам адбылося па Creative Commons — лістапад 2016. Займалася ў дальнейшым нечым патроху — удзельнічала ў прасоўванні Лічбавай Майстэрні праз сацсеткі, дапамагала ў арганізацыі Вікілетніка 2017, рэдактавала блог Лічбавай Майстэрні. Аўтар некалькіх вашых любімых рассылак ЛМ і Фаланстэра (тых, што былі без малюнкаў). Таксама мяне вы маглі бачыць на Буткэмпах Лічбавай Майстэрні і на эпічным стратэгічным планаванні Фаланстэра.

Як справы зараз?

Май 2018: займаюся прасоўваннем Гік-лаўкі ў Інстаграме; пішу гісторыю Фаланстэра для сайта, арганізоўваю амаль рэгулярныя кінапаказы на Кінабункеры Фаланстэра; рэдактую пераклад ліцэнзій Creative Commons.

Па якім справам звяртацца першапраходцам

  • Распавяду, як правільна аформіць артыкул у блогу (наогул, люблю вычытваць усё, што заўгодна, быў бы час);
  • Ведаю Trello і Slack, магу паказаць навічку, дзе там і што;
  • Трошку арыентуюся ў Вікіпедыі, калі трэ стварыць і неяк напоўніць артыкул — дапамагу;
  • Цікаўлюся арганізацыяй мерапрыемстваў (ніколі не зіхацела на гэтым попрышчы, але на дапамогу мяне хопіць);
  • Праз терніі усё ж такі асвоілася з MailChimp і магу распавесці, як зрабіць рассылку;
  • Калі зафейліце праект, то магу расказаць, як фейліла свае — і вам будзе лягчэй:)

Факты

Пішу рэцензіі на кіно (пачытаць можна тут — [1])



Карысныя спасылкі