Файлавая сістэма Лінукс (онлайн) — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Праверка вашага задання)
(Праверка вашага задання)
Строка 134: Строка 134:
  
 
===Праверка вашага задання===
 
===Праверка вашага задання===
Для таго, каб я магла праверыць вашае заданне, вам трэба зрабіць 3 скрыншота і запампаваць іх у [https://edurfe.bsu.by/ адукацыйную сістэму]:
+
Для таго, каб я магла праверыць вашае заданне, вам трэба зрабіць 4 скрыншота і запампаваць іх у [https://edurfe.bsu.by/ адукацыйную сістэму]:
 
# Скрыншот змесціва тэчкі '''task_1''' (Падказка: каманда ls -al)
 
# Скрыншот змесціва тэчкі '''task_1''' (Падказка: каманда ls -al)
 
# Скрыншот файла '''task_2.txt'''
 
# Скрыншот файла '''task_2.txt'''
 
# Скрыншот змесціва тэчкі '''task_3'''
 
# Скрыншот змесціва тэчкі '''task_3'''
 +
# Скрыншот змесціва тэчкі з вашым прозвішчам.
  
 
==Літаратура==
 
==Літаратура==
 
# Беларуская Вікіпедыя. Артыкул Linux https://be.wikipedia.org/wiki/Linux
 
# Беларуская Вікіпедыя. Артыкул Linux https://be.wikipedia.org/wiki/Linux
 
# Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, с.26.
 
# Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, с.26.

Версия 18:31, 3 мая 2020

Мэта:

  1. Даследваць базавую структуру файлавай сістэмы дыстрыбутыва Debian.
  2. Вывучыць базавыя каманды Shell.
  3. Вывучыць рамеркаванні правоў для карыстальнікаў.

Тэорыя

Linux (таксама вядомая як GNU/Linux), Unix-падобная камп'ютарная аперацыйная сістэма. Самы вядомы прыклад паспяховага праграмнага праекта з адкрытым зыходным кодам і свабоднай праграмы; у адрозненне ад закрытых аперацыйных сістэм, такіх як Windows ці Mac OS X, усе зыходныя коды гэтай аперацыйнай сістэмы поўнасцю адкрытыя для выкарыстання, унясення змен і распаўсюджвання на умовах ліцэнзіі GNU GPL.

Ядро Linux выкарыстоўваецца ў якасці аднаго са складнікаў дыстрыбутываў Linux. Дыстрыбутывы Linux ствараюцца камп'ютарнымі аматарамі, закрытымі суполкамі, камерцыйнымі і грамадскімі арганізацыямі па ўсім свеце. Дыстрыбутывы ствараюць з рознымі мэтамі: падтрымка адмысловай камп'ютарнай архітэктуры, лакалізацыя праграм, падтрымка праграм рэальнага часу выканання, для ўбудаваных сістэм і інш. Шмат дыстрыбутываў не ўтрымліваюць несвабодных кампанентаў, якія могуць замінаць свабоднаму распаўсюджванню і выкарыстанню праграм.

Тыповы дыстрыбутыў агульнага прызначэння ўключае:

  • ядро Linux;
  • бібліятэкі і службовыя праграмы Праекту GNU;
  • абалонкі каманднага радка;
  • сістэму вокнаў X;
  • адзін ці некалькі кіраўнікоў вокнаў (KDE, GNOME, Xfce і інш.);
  • тысячы іншых праграмных прадуктаў: офісныя праграмы, кампілятары, тэкставыя рэдактары, навуковыя праграмы і інш. (1)

Камандная абалонка (shell) - гэта праграма, якая прымае каманды, уведзеныя з калавіятуры і перадае аперацыйнай сістэме на выкананне.

Амаль усе дыструбутывы Linux пастаўляюцца з каманднай абалонкай з праекта GNU, якая называецца bash. (Iмя bash - гэта абрэвіятуры ад назывы Bourne Again Shell, што адлюстроўвае той факт, што bash з'яўляецца палепшанай зменай shell, першаснай каманднай абалонкі Unix, напісанай Сцівам Борнам (Steve Bourne)) (2)

Некаторыя простыя каманды

>hostname

-імя кампьютара

>whoami

-імя свайго карыстальніка

>date

-дата

>cal

-каляндар

>pwd

-каталог, у якім вы знаходзіцесь

>ls

-вывесці (паказаць) усе файлы у тэчцы

>cd linux_lab

-перайсці (перамясціцца) у тэчку linux_lab (якая знаходзіцца у тым жа каталоге, у якім і вы)

>cd ..

- перайсці на каталог, узроунем вышэй

>less task_1.txt

-адкрыць файл на прагляд.(q-выйсці з праграмы less)

Аперацыі з файламі і каталогамі

  • touch - стварае файлы.
  • mkdir - стварае каталогі (тэчкі).
  • cp - капіруе файлы і каталогі.
  • mv - пераносіць, пераназывае файлы і каталогі.
  • rm - выдаляе файлы і каталогі.

touch

>touch new_file.txt

Стварэнне новага файла з найзвай new_file.txt

mkdir

>mkdir new_folder

Стварэнне новага каталога (тэчкі) з найзвай new_folder

>mkdir new_folder1 new_folder2 new_folder3

Стварэнне новых каталогаў new_folder1, new_folder2, new_folder3.

cp

>cp item1 item2

Капіраванне аднаго файла, ці каталога item1 у файл, ці каталог item2.

>cp file1 folder2 file3 folder1

Капіраванне элементаў file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.

mv

>mv item1 item2

Пераносіць, ці пераназывае файл, ці каталог item1 у файл, ці каталог item2.

>mv file1 folder2 file3 folder1

Пераносіць элементы file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.

rm

>rm item1 [item2 ...]

Выдаляе адзін, ці некальки файлаў, ці каталогаў.

Заданне

Для выканання заданняў вам спатрэбіцца шукаць дадатковую інфармацыю пра каманды shell у інтэрнэце!

Заданне выконваецца ў лінукс кансолі

Заданне 1

1. Стварыце ў вашай дамашняй тэчцы тэчку з вашым прозвішчам.

2. Стварыць тэчку laba_1 у тэчцы з вашым прозвiшчам.

3. У тэчцы laba_1стварыць тэчку task_1. У её стварыць файл task_1.txt, task_2.txt, task_3.txt, дадаць у кожны файл "hello world".

Заданне 2

Для файла task_1.txt праглядзець палі доўгага фармату вываду каманды ls.

У тэчцы laba_1 стварыць новую тэчку task_2. Скапіраваць файл task_2.txt з тэчцы task_1 у тэчку task_2.

У файл task_2.txt замест інфармацыі, якая знаходзіцца ў гэтым файле запісаць новую інфармацыю пра файл task_1.txt:

  • Якія правы доступа вы маеце да файла.
  • Колькі жорсткіх спасылак на файл.
  • Iмя карыстальніка, які валодае файлам.
  • Iмя групы карыстальнікаў, якая валодае файлам.
  • Памер файла ў байтах.
  • Дата і час апошняй змены файла.

Заданне 3

У тэчцы laba_1 стварыць новую тэчку task_3. Перанесці файл task_3.txt з тэчцы task_1 у тэчку task_3.

Для файла task_3.txt змяніць правы доступу так, каб у бягучага карыстальніка была максімальная колькасць правоў.

Праверка вашага задання

Для таго, каб я магла праверыць вашае заданне, вам трэба зрабіць 4 скрыншота і запампаваць іх у адукацыйную сістэму:

  1. Скрыншот змесціва тэчкі task_1 (Падказка: каманда ls -al)
  2. Скрыншот файла task_2.txt
  3. Скрыншот змесціва тэчкі task_3
  4. Скрыншот змесціва тэчкі з вашым прозвішчам.

Літаратура

  1. Беларуская Вікіпедыя. Артыкул Linux https://be.wikipedia.org/wiki/Linux
  2. Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, с.26.