Чарнавік правілаў карыстання для сайта Фаланстэра

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Пры карыстанні сайтам вы згаджаецеся з наступным:

На сайце ўстаноўлены “Гугл Аналітыкс”. Гэта значыць, што трэці бок можа збіраць інфармацыю пра вас. Для тых, хто не згодны з такім падыходам, калі ласка выкарыстоўвайце адмысловыя плагіны на сваіх браўзерах (Напрыклад, Privacy Badger, Ublock і іншыя).

Дадзеныя сабраныя намі у формах гугл мы выкарыстоўваўваем толькі адпаведна вашых адказаў і мэты самой формы. Мы не нясем адказнасці за некарэктна выкарыстаныя персанальныя дадзеныя, якія запаўняліся не на нашай інфраструктуры (сайце, вікі).

Сайт размяшчае кукі на вашым кампьютары. Таму, калі вы жадаеце іх адключыць, карыстайцеся наладкамі браўзера.

Увесь кантэнт на сайце размяшчаецца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution - Share Alike 4.0. Мы матывуем валанцёраў, практыкантаў, стажораў арганізацыі ствараць увесь кантэнт і код пад свабоднымі і адкрытымі ліцэнзіямі (Creative Common BY-SA 4.0, GNU GPL 3.0 і інш.).

На сайце магчымы запазычаны кантэнт, ён будзе адмыслова пазначацца. Любы запазычаны кантэнт выкарыстоўваецца ў асветніцкіх і некамерцыйных мэтах, згодна статутнай дзенасці МГА Фаланстэр.

Устаўленыя виджэты розных сэрвісаў (Напрыклад, youtube.com)


Для тых, хто хоча пісаць/фатаграфаваць/здымаць на сайт

Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на <Сайта>, калі асобна не пазначана іншае.

Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія створаны <Аўтарам> <Сайта>.

Што можна рабіць з кантэнтам?

Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), 
у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да 
сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі 
чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.

Што нельга рабіць з кантэнтам?

<Аўтар> кантэнта забараняе выкарыстоўваць любыя тэхнічныя сродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта.
Варта адзначыць, што кантэнт, пазычаны <Аўтарам> з іншых рэсурсаў, распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў 
і агаворваецца асобна.

Што яшчэ патрабуе <Aўтар>?

У дадатак да вышэй апісаных правілаў, <Аўтар> сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў ставіць 
сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы 
сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака 
аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.