Як пачаць мерапрыемства, клуб або праект у Фаланстэры — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
м (артаграфія, пунктуацыя, катэгорыя)
Строка 30: Строка 30:
 
[[Category:Тэхнічная падтрымка]]
 
[[Category:Тэхнічная падтрымка]]
 
[[Категория:Праца каманды]]
 
[[Категория:Праца каманды]]
 +
[[Категория:Прастора Фаланстэра]]

Версия 11:17, 21 октября 2018

На гэтай старонцы пакрокава адлюстравана дарожная карта, як рэалізаваць сваю задуму ў Фаланстэры.

Як пачаць?

  1. Aзнаёмцеся з місіяй арганізацыі, яе мэтамі і бягучымі праектамі.
  2. Пасля гэтага, калі вы лічыце, што ваша задума варта ўвагі, стварыце старонку ў дадзенай вікі*, дзе:
    1. прыдумайце назву;
    2. патлумачце мэты;
    3. задачы;
    4. складзіце план (для мерапрыемства — план падзеі, для клуба — план сустрэч і тэм, для праекта — план паслядоўных крокаў дзейнасці); і
    5. самае галоўнае — патлумачце, як ваш праект, клуб або акцыя дапамогуць у развіцці Фаланстэра;
    6. звязвайцеся з фалангістамі falanster.by@gmail.com і дасылайце спасылку на створаную вамі старонку;
  3. Для таго, каб арганізацыя змагла дапамагчы максімальнай колькасцю сваіх рэсурсаў, рэкамендуем стаць яе сябрам. Гэта ўзмоцніць Фаланстэр на знешняй арэне і пакажа ваш сур’ёзны намер.

Крокі пасля

Пасля вам неабходна (будзе дапамога каманды Фаланстэра):

  1. Зрабіць старонку апісання (на беларускай, рускай і англійскай** мовах), як гэта зроблена для папярэдніх праектаў. Смела карыстайце гатовыя старонкі як прыклад для вашай. Прыклады апісання клубаў тут
  2. Далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды Фаланстэра.
  3. Не забываць аднаўляць каляндар Фаланстэра
  4. і посціць у сацсетках пра падзею, мерапрыемства або сустрэчы клуба.

Важна памятаць

У нашай працы мы імкнемся прытрымлівацца ўключанасці і празрыстасці ў дзейнасці розных накірункаў, таму чакаем
ад усіх прыбыўшых прытрымлівацца гэткіх жа прынцыпаў.

Заўвагі

*** пры невалоданні карыстаннем дадзенай вікі або англійскай мовай каманда Фаланстэра вам дапаможа ў гэтым, а
таксама як далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды. Наш кантакт falanster.by@gmail.com