Як пачаць мерапрыемства, клуб або праект у Фаланстэры

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

На гэтай старонцы пакрокава адлюстравана дарожная карта як рэалізаваць сваю задуму ў Фаланстэры.

Як пачаць?

  1. Aзнаёмцеся з місіяй арганізацыі, яе мэтамі і бягучымі праектамі.
  2. Пасля гэтага, калі вы лічыце, што ваша задума варта ўвагі стварыце старонку ў дадзенай вікі*, дзе 1) складзіце план, 2) патлумачце мэты, 3) задачы і 4) самае галоўнае - як ваш праект, клуб або акцыя дапамогуць у развіцці Фаланстэра.
  3. Для таго, каб арганізацыя змагла дапамагчы максімальнай колькасцю сваі рэсурсаў, рэкамендуем стаць яе сябрам. Гэта ўзмоцніць Фаланстэр на знешняй арэне і пакажа ваш сур'ёзны намер.

Крокі пасля

Пасля вам неабходна будзе (будзе дапамога каманды фаланстэра):

  1. Зрабіць старонку апісання (на беларускай і англійскай** мове), як гэта зроблена для папярэдніх праектаў. Смела каарыстайце гатовыя старонкі як прыклад для вашай.
  2. Далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды Фаланстэра.

Важна памятаць

У нашай працы мы імкнемся прытрымлівацца ўключанасці і празрыстасці ў дзейнасці розных накірункаў таму чакаем
ад усіх прыбыўшых прытрымлівацца гэткіх жа прынцыпаў. 

Заўвагі

* **пры невалоданні карыстаннем дадзенай вікі або англіскай мовай, каманда Фаланстэра вам дапаможа у гэтым, а
таксама як далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды. Наш кантакт falanster.by@gmail.com