Як пачаць мерапрыемства, клуб або праект у Фаланстэры

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

На гэтай старонцы пакрокава адлюстравана дарожная карта, як рэалізаваць сваю задуму ў Фаланстэры.


Як пачаць?

  1. Aзнаёмцеся з місіяй арганізацыі, яе мэтамі і бягучымі праектамі (на сайце).
  2. Мэты новага накірунка/праекта/мерапрыемтва мусяць суадносіцца з місіяй Фаланстэра (Пра гэта можна разам пагутарыць з 2-3 удзельнікамі Ф. і высвятліць).
  3. Пасля гэтага, калі вы лічыце, што ваша задума варта ўвагі, стварыце старонку ў дадзенай вікі (пазначце катэгорыю Пясочніца), дзе:
    1. пазначце назву;
    2. патлумачце мэты;
    3. задачы;
    4. складзіце план (для мерапрыемства — план падзеі, для клуба — план сустрэч і тэм, для праекта — план паслядоўных крокаў дзейнасці);
    5. звязвайцеся з ўдзельнікамі falanster.by@gmail.com і дасылайце спасылку на створаную вамі старонку;

Крокі пасля

Пасля вам неабходна (будзе дапамога каманды Фаланстэра):

  1. Зрабіць старонку апісання (на беларускай, рускай і англійскай** мовах), як гэта зроблена для папярэдніх праектаў. Смела карыстайце гатовыя старонкі як прыклад для вашай. Прыклады апісання клубаў тут
  2. Далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды Фаланстэра.
  3. Не забываць аднаўляць каляндар Фаланстэра
  4. і посціць у сацсетках пра падзею, мерапрыемства або сустрэчы клуба.

Важна памятаць

У нашай працы мы імкнемся прытрымлівацца ўключанасці і празрыстасці ў дзейнасці розных накірункаў, таму чакаем
ад усіх прыбыўшых прытрымлівацца гэткіх жа прынцыпаў.

Заўвагі

*** пры невалоданні карыстаннем дадзенай вікі або англійскай мовай каманда Фаланстэра вам дапаможа ў гэтым, а
таксама як далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды. Наш кантакт falanster.by@gmail.com