Як пачаць мерапрыемства, клуб або праект у Фаланстэры

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

На гэтай старонцы пакрокава адлюстравана дарожная карта, як рэалізаваць сваю задуму ў Фаланстэры.

Важна разумець. Арганізацыя мае 1-2 гадовы планы дзейнасці. Для пачатку праекта вам неабходна быць (1) удзельнікам арганізацыі (2) паўнавартасна паўдзельнічаць у сесіі планавання.

Каб не губляць час пачынайце, ствараць пясочніцу новай задумы.

Як пачаць?

  1. Aзнаёмцеся з місіяй арганізацыі, яе мэтамі і бягучымі праектамі (на сайце і ў гэтай вікі).
  2. Мэты новага накірунка/праекта/мерапрыемтва мусяць суадносіцца з місіяй Фаланстэра (пра гэта суадносенне варта разам пагутарыць з 2-3 удзельнікамі Ф. і высвятліць іх меркаванне).
  3. Пасля папярдніх пунктаў, калі вы лічыце, што ваша задума варта ўвагі, стварыце старонку ў дадзенай вікі (пазначце катэгорыю Пясочніца), дзе:
    1. напішыце назву;
    2. патлумачце мэты;
    3. задачы;
    4. складзіце план (для мерапрыемства — план падзеі, для клуба — план сустрэч і тэм, для праекта — план паслядоўных крокаў дзейнасці);
    5. звязвайцеся з ўдзельнікамі falanster.by@gmail.com і дасылайце спасылку на створаную вамі старонку;

Што раім зрабіць

  • Калі вы хочаце візуалізаваць праект запоўніце адкрытую канву. Гэта хуткі і эфектыўны спосаб паказаць іншым, што гэта мае быць.
  • Таксама разлічыце свае сілы і падзяліце іх на два, гэта будзе больш менш рэалистычна.

Важна памятаць

  • У нашай працы мы імкнемся прытрымлівацца ўключанасці і празрыстасці ў дзейнасці розных накірункаў, таму чакаем ад усіх прыбыўшых прытрымлівацца гэткіх жа прынцыпаў.
  • Пры невалоданні карыстаннем дадзенай вікі або англійскай мовай каманда Фаланстэра вам дапаможа ў гэтым, а таксама, як далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды. Кантакт falanster.by@gmail.com