Як пачаць мерапрыемства, клуб або праект у Фаланстэры
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 14:18, 3 марта 2020; Rizoma (обсуждение | вклад)
На гэтай старонцы пакрокава адлюстравана дарожная карта, як рэалізаваць сваю задуму ў Фаланстэры.
Важна разумець. Арганізацыя мае 1-2 гадовы планы дзейнасці. Для пачатку праекта вам неабходна быць (1) удзельнікам арганізацыі (2) паўнавартасна паўдзельнічаць у сесіі планавання.
Каб не губляць час пачынайце, ствараць пясочніцу новай задумы.
Як пачаць?
- Aзнаёмцеся з місіяй арганізацыі, яе мэтамі і бягучымі праектамі (на сайце і ў гэтай вікі).
- Мэты новага накірунка/праекта/мерапрыемтва мусяць суадносіцца з місіяй Фаланстэра (пра гэта суадносенне варта разам пагутарыць з 2-3 удзельнікамі Ф. і высвятліць іх меркаванне).
- Пасля папярдніх пунктаў, калі вы лічыце, што ваша задума варта ўвагі, стварыце старонку ў дадзенай вікі (пазначце катэгорыю Пясочніца), дзе:
- напішыце назву;
- патлумачце мэты;
- задачы;
- складзіце план (для мерапрыемства — план падзеі, для клуба — план сустрэч і тэм, для праекта — план паслядоўных крокаў дзейнасці);
- звязвайцеся з ўдзельнікамі falanster.by@gmail.com і дасылайце спасылку на створаную вамі старонку;
Што раім зрабіць
- Калі вы хочаце візуалізаваць праект запоўніце адкрытую канву. Гэта хуткі і эфектыўны спосаб паказаць іншым, што гэта мае быць.
- Таксама разлічыце свае сілы і падзяліце іх на два, гэта будзе больш менш рэалистычна.
Важна памятаць
- У нашай працы мы імкнемся прытрымлівацца ўключанасці і празрыстасці ў дзейнасці розных накірункаў, таму чакаем ад усіх прыбыўшых прытрымлівацца гэткіх жа прынцыпаў.
- Пры невалоданні карыстаннем дадзенай вікі або англійскай мовай каманда Фаланстэра вам дапаможа ў гэтым, а таксама, як далучыцца да сродкаў анлайн супрацы каманды. Кантакт falanster.by@gmail.com