Як пачаць мерапрыемства, клуб або праект у Фаланстэры

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 08:20, 8 марта 2020; Rizoma (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

На гэтай старонцы адлюстравана дарожная карта: як рэалізаваць сваю задуму ў Фаланстэры.

Важна разумець. Арганізацыя мае 1-2 гадовы планы дзейнасці. Для пачатку праекта вам неабходна (1) быць удзельнікам арганізацыі (2) паўнавартасна паўдзельнічаць у сесіі планавання, дзе прэзентаваць сваю задуму для ўдзельнікаў ядра.

 Каб не губляць час пачынайце ствараць пясочніцу новай задумы.

Як пачаць?

  1. Aзнаёмцеся з місіяй арганізацыі, яе мэтамі і бягучымі праектамі (на сайце і ў гэтай вікі).
  2. Абмяркуйце з іншымі 2+ удзельнікамі, як мэты новага накірунка/праекта/мерапрыемтва суадносіцца з місіяй Фаланстэра.
  3. Пасля папярэдніх пунктаў, стварыце старонку ў дадзенай вікі (пазначце катэгорыю Пясочніца), дзе:
    1. напішыце назву;
    2. патлумачце мэты;
    3. задачы;
    4. складзіце план (для мерапрыемства — план падзеі, для клуба — план сустрэч і тэм, для праекта — план паслядоўных крокаў дзейнасці).
 Часта бывае сітуацыя "належны час", якая не чакае планавання. Тады выкарыстоўвайце опцыю "пілотны праект"

Што раім зрабіць

  • Візуалізаваць праект праз адкрытую канву. Гэта хуткі і эфектыўны спосаб паказаць іншым, што гэта мае быць.
  • Разлічыць свае сілы і падзяліць іх на два, гэта будзе больш менш рэалістычна.

Важна памятаць

  • У нашай працы мы імкнемся прытрымлівацца ўключанасці і празрыстасці ў дзейнасці розных накірункаў, таму чакаем ад усіх прыбыўшых прытрымлівацца гэткіх жа прынцыпаў.
  • Пры невалоданні карыстаннем дадзенай вікі абазначце гэта запытам у камандных чатах або на falanster.by@gmail.com