Creative Commons. Мануал (беларуская версія)

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 17:07, 4 декабря 2016; Svetit (обсуждение | вклад) (Спосабы атрыбуцыі ў залежнасці ад структуры старонкі (Міхась))

Перейти к: навигация, поиск

План мануала (для сайта)

Содержание

Што і для чаго

Пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы аб’ядноўвае адно - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот узнікае шмат: ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа і ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адно з адным?

Наш адказ – разумова ёсць! Мы прапаноўваем Вам ліцензіі Creative Commons, што прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцензіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

1. Як пазначыць свой кантэнт

2. Як пазначыць чужы кантэнт

Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт

Па змоўчанні, чужы кантэнт ахоўваецца аўтарскім правам, і каб яго выкарыстоўваць вам трэба атрымаць дазвол ад аўтара і выканаць умовы гэтага дазволу.

(У тым выпадку, калі твор не з'яўляецца грамадскім набыткам).

Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй

Форма ліцэнзій СС адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з 6 ліцэнзей выкарыстана і выканаць яе ўмовы.


Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад: Vivian and the Giant Fish by Alan Bruce, available under a Creative Commons Attribution Licence 2.0 
at http://www.flickr.com/photos/qole/2284384975

Як пазначыць аўтара?

Каб пазначыць аўтара - неабходна знайці, хто аўтар кантэнту, які вы бярэце.

  • Калі не відавочна, хто аўтар твору, паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
  • Калі аўтараў некалькі - вам трэба будзе пазначыць іх усіх.

Як пазначыць крыніцу?

Крыніца ў дадзеным выпадку - сайт ці рэсурс, з якога вы набылі той ці іншы твор.

Калі крыніца:

  • гэта сайт - пакіньце спасылку на яго (url).
  • кніга, ці часопіс - пакіньце назву крыніцы, аўтараў, год выдання.

Пазначэнне крыніцы дазваляе іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.

Як пазначыць ліцэнзію?

Праверце пажаданні аўтара наконт таго, як ён хоча быць пазначаны (паглядзіце ліцэнзію СС, якую абраў аўтар).

(Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці у футэры сайта, ці на адмысловай староны з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце).

Напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі аўнаёміцца з яе ўмовамі.

Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кантэнт пад Creative Commons:)

3. Змешаны кантэнт (калажы, рэміксы...)

Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:

  • вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора),
  • складанны твор (зборнікі і іншыя падобныя творы, ў якіх выкарыстаны пэўным чынам падобраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў),
  • твор, зроблены некалькімі суаўтарамі.

Пазначэнне вытворнага твора

Калі Вы выкарыстоўваеце арыгінальны твор (тэкст, фатаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, частку тэксту, паслядоўнасць частак) - Вы ствараеце вытворны твор. У такіх выпадках Вам заўсёды трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору, якой Вы выкарысталі. Прасцей за ўсё зрабіць гэты такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам... далей трэба дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (як зрабіць спасылку - глядзі вышэй).

Калі Вы выкарысталі некалькі твораў розных Аўтараў, Вы можаце напісаць: "Гэты твор ўключае мытэрыял з наступных твораў:..." далей дадаць спасылкі на ўсе творы і ўсіх аўтараў.

Калі Вы выкарыстоўваеце вытворны твор, аўтары якога не пазначаны, трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання, і пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. (Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць атрыбуцыю - назву рэдакцыі).

Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі

Калі Вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, Вам абавязкова трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор і на усіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара Вы выкарысталі.

4. Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт.

Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт [ШАБЛОН ПОЛІСІ].

Простая форма (з дадатковымі патрабаваннямі ўладальніка)

  1. Вызначыць тып ліцэнзіі СС.
  2. Дадатковыя ўмовы (адным сказам).
  3. Размясціць у футэры сайта

Напрыклад: "Кантэнт гэтага блога распаўсюджваецца за аўтарствам <Ваша імя> згодна ліцэнзіям Creative Commons <тып ліцэнзіі> 4.0 International. <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца>."

  • <Ваша імя> - тут можа быць ваша рэальнае імя, або мянушка.
  • <тып ліцэнзіі> - абярыце адну з шасці ліцэнзій Creative Commons [спасылкі].
  • <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца> - тут можаце напісаць 1-2 сказы, у якіх вы прапішыце правілы адносна фатаграфій, тэкстаў, відаў.

Складаная форма(для блогераў/сайтаў-рэдакцый - узгадніць палітыку ліцэнзавання на сайце )

  1. Падрыхтуйце адмысловую старонку на сайце.
  2. Дадайце спасылку ў ніжный часцы сайта і назавіце яе, напрыклад, "Умовы выкарыстання", "Правілы сайта".
  3. Скапіруце тэкст ніжэй на старонку, і замяніце ўсе блокі ў дужках <> на свае.
  4. Таксама заканадаўства некаторых краін патрабуе размяшчаць паведамленне пра правілы сайта пры першай загрузцы. Знізу або зверху старонкі.

Прыклад палітыкі

 Дадзеная палітыка выкарыстоўваецца на сайце <Аўтар>, калі не пазначана іншае.
 Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія свораны <Аўтар> <Сайта>.
 
 Што можна рабіць з кантэнтам?
 
 Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, наладжваць і ствараць вытворворныя творы (тэкст, фота, відэа), 
 у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль вы прытрымліваецеся гэткіх жа умоваў удачыненні да 
 сваіх новых твораў, падубаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць несці тыя ж умовы. Больш падрабязны 
 тэкст ліцэнзіі Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International
 
 Што нельга рабіць з кантэнтам?
 
 Аўтар кантэнта забаранае выкарыстоўваць любыя тэхнічныя стродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта.
 Варта адзначыць, што кантэнт пазычаны з трэціх рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў 
 і асобна агаворваецца.
 
 Што яшчэ патрабуе <Aўтар>?
 
 У дадатак да вышэй апісанных правілаў, аўтар сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фатаграфій ставіць 
 сваё імя пад тэкстам артыкула, пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы сваё <Імя, Аўтар>, 
 якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць 
 пепасрэдна пад фота.

ПРАБЛЕМЫ

Фармуліроўкі дадатковых умоў

Дадатковыя ўмовы прапісвайце ў палітыцы сайта.

Палітыка сайту (асобнай старонкай) і "ліцэнзаваць толькі свае"

Калі вашы мовы становяцца болей за 1-2 сказы лепей выдзеліце для іх асобную старонку.

Ліцэнзаванне СС0 і выкарыстання

Калі вы складаецце базы дадзеных са звестак (фактаў) выкарыстоўвайце СС0

5. Дадатковыя пытанні