Вынікі працы Мапы 2020. Лаканічна

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 21:55, 2 февраля 2020; Rizoma (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Мапа заўтрашняга дня (mapa.falanster.by) - гэта інтэрактыўная мапа, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Мэты праекта:

  1. Павысіць адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола.
  2. Паглыбіць узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і актывісткамі ды грамадствам.
  3. Стварыць кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі і актывісткамі.

Вынікі праекта:

  • Арганізаваны міжнародны Хакатон па распрацоўцы Мапы заўтрашняга дня;
  • Праведзена 18 Мапатонаў (верасень-лістапад), а таксама валантэрская сустрэча па мапаванні ініцыятыў у снежні. Да таго ж былі арганізаваныя ўласныя споты на RADA FORUM '19 i Youth IGF 2019, а Міхась выступіў на Korpus Talks;
  • Мела месца каарперацыя з курсамі Мова Нанова, на якіх мы выступілі ў 5 гарадах. На нашыя выступы завітала каля 65 чалавек;
  • Атрымана каля 70 заявак на ўдзел у мерапрыемствах Мапы, больш за 140 чалавек паўдзельнічалі ў Мапатонах;

Пра Мапу з'явілася 7 артыкулаў у СМІ:

  1. Мапатон. Оршанские инициативы на карте, восень 2019 год
  2. Мапатон. Намапавалі!, восень 2019 год
  3. Мапатон. У рэгіёнах шмат цікавых грамадскіх ініцыятыў, але ніхто не ведае пра іх, восень 2019
  4. Артыкул у раённай газеце (Мсціслаў)
  5. Мапатон. В Мстиславле заполняли карту завтрашнего дня!, восень 2019 год
  6. Мапатон от «Фаланстера» 12 20 ноября 2019 (Пінск)
  7. Мапатон у Гродна 26.11.2019
  • Праведзены першы вэбінар-мапатон, на які было атрымана больш за 50 заявак;
  • На Мапе дададзена больш за 200 ініцыятыў (с большага гэта саміініцыятывы сабе дадавалі каля 75% іх праца, мы фасілітавалі);
  • Да інтэнсіўнай працы над Мапай і Мапатонамі да каманды далучылася 2 валанцёра.
  • Усю дзейнасць па праэкту мы адлюстроўвалі ў нашых сацсетках Facebook, Vk.com, Instagram, дзе агулам выйшла 180 пастоў. Таксама выйшла 11 допісаў ў нашым блогу па тэме “Мапа заўтрашняга дня”.
  • На пачатку 2020 года мы атрымалі ўзнагароду “Зрабілі”, якая даецца грамадскім арганізацыям і ініцыятывам за ўклад у развіццё

грамадзянскай супольнасці.

 Таксама праведзена даследванне Мапінг каштоўнасцяў, прэзентацыя якога адбудзецца ў сакавіку 2020 года.

Каманда праэкта

  • Міхась Волчак, ідэйны натхняльнік, каардынатар;
  • Марыя Колб, адміністратарка;
  • Святлана Ермаковіч, графічны дызайн, вядзенне сацсетак;
  • Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўшчык;
  • Юлія Сакалоўская, фатографка.

Карысныя спасылкі