Чарнавік правілаў карыстання для сайта Фаланстэра

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Пры карыстанні сайтам вы згаджаецеся з наступным.

Дадзеныя і прыватнасць

  • На сайце ўстаноўлены «Гугл Аналітыкс». Гэта значыць, што трэці бок можа збіраць інфармацыю пра вас. Калі вы не згодны з такім падыходам, калі ласка, выкарыстоўвайце адмысловыя плагіны на сваіх браўзерах (напрыклад, Privacy Badger, Ublock і іншыя).
  • Дадзеныя сабраныя ў формах гугл, мы выкарыстоўваем толькі адпаведна вашых адказаў і мэты самой формы. Мы не нясем адказнасці за некарэктна выкарыстаныя персанальныя дадзеныя, якія запаўняліся не на нашай інфраструктуры (сайце, вікі).
  • Сайт размяшчае кукі на вашым камп’ютары. Таму, калі вы жадаеце іх адключыць, карыстайцеся наладкамі браўзера.

Кантэнт

  • Кантэнт на сайце размяшчаецца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution — Share Alike 4.0. Мы матывуем валанцёраў, практыкантаў, стажораў арганізацыі ствараць свой кантэнт і код пад свабоднымі і адкрытымі ліцэнзіямі (Creative Common BY-SA 4.0, GNU GPL 3.0 і інш.) Пад кантэнтам разумеецца тэкст, фота, гук, відэа і змяшаны матэрыял.
  • На сайце магчымы запазычаны кантэнт, ён будзе адмыслова пазначацца. Любы запазычаны кантэнт выкарыстоўваецца ў асветніцкіх і некамерцыйных мэтах, згодна статутнай дзенасці МГА «Фаланстэр» і адпавядае адукацыйным абмежаванням і выключэнням артыкула 32 Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» Рэспублікі Беларусь.
  • Устаўленыя на старонках віджэты трэціх сэрвісаў (напрыклад, youtube.com) выкарыстоўваюць сваю ліцэнзію і адпавядаюць мэце выкарыстання.

Ніжэй апісаны ўмовы для тых, хто хоча карыстацца або дадаваць (пісаць/фатаграфаваць/здымаць) новы кантэнт на сайт:

Што можна рабіць з кантэнтам сайта?

Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове твораў, якія не пазначаны іншымі ўмовамі. Усе новыя творы або творы, створаныя па замове, будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.

Што нельга рабіць з кантэнтам?

На арыгінальны кантэнт сайта забараняецца выкарыстоўваць любыя тэхнічныя сродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да гэтага кантэнта. Варта адзначыць, што кантэнт з іншых рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў і агаворваецца асобна.

Што яшчэ патрабуюць умовы сайта Фаланстэра?

У дадатак да вышэй апісаных правілаў Фаланстэр падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў ставіць імя аўтара, назву сайта falanster.by пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы імя аўтара, якое з’яўляецца прамой спасылкай на старонку, дзе змешчаны твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.