Guest-session з асаблівымі наладамі

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Навошта гэта?

Стварэнне Guest-Session з асаблівымі наладамі - гэта карысная рэч, калі камп'ютарам карыстаецца мноства людзей, але нікаму з іх не трэба захоўваць файлы, свае лагіны і паролі, і гэтак далей. То бок, калі камп'ютарам карыстаецца некалькі людзей, але ўтосьці захоўваць на машыне ім не патрэбна.

Падрыхтоўка. Стварэнне карыстальника з патрэбнымі наладамі

Спачатку трэба зайсці ў налады root-карыстальніка, перайсці ва ўкладку Users Accounts і разлочыць налады карыстальнікаў. Пасля трэба націснуць + і задаць карыстальніку імя ды націснуць "ОК". Пасле трэба перайсці да створанага карыстальніка і задаць яму пароль.

Наладжванне карыстальніка для наладжвання

Трэба зайсці ў уліковы запіс створанага карыстальніка, потым пачаць уносіць налады. Напрыклад, дадаць цэтлікі ў бар хуткага дасягу, відарыс для працоўнага экрана, мовы і пераключэнне моваў, і гэтак далей.

Перанос налад з карыстальіка з патрэбнымі наладамі ў Guest-session

Трэба зноў перайсці да root-карыстальніка і адкрыць тэрмінал.

Першая каманда - sudo ln -s /home/[usr_name] /etc/guest-session/skel (замест [usr_name] уставіць імя карыстальніка, у якім былі зроблены патрэбныя налады). Каманда зробіць сівалічную спасылку на налады патрэбнага карыстальніка, якія будуць брацца для guest-session.

Калі трэба, то карыстальніка з патрэбнымі наладамі можна схваць. Для гэтага спатрэбіцца каманда: sudo nano /var/lib/AccountsService/users/[usr_name] (замест [usr_name] уставіць імя карыстальніка, якога трэба схаваць). Адкрыецца рэдактар, ў слупку [User], трэба змяніць значэнне SystemAccount з "False" на "True". Потым трэба захаваць змены і выйсці з рэдактара.