Ролі ў Лічбавай майстэрні

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Кантэнт мэнэджэр

удзельнік каманды Майстэрні, які адказвае за тое, каб веды і інфармацыя былі зручныя для выкарыстання іншымі. Гэтая роля працуе на стыку ўзаемадзяння з людзьмі і лічбавымі тэхналогіямі.

Мы чакаем студэнта/ку, гатовых хутка асвоіцца з нашым працоўным асяроддзем.

Праца можа абывацца, як у нас на офісе, так і ўдалена, у тым ліку на знешніх мерапрыемствах. Праца насычана камунікацыямі.

Кампетэнцыі

  • Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
  • Працоўныя мовы: беларуская і англійская.
  • Валоданне вікітэхналогіямі вітаецца.
  • Базавыя веды прызначэння CRM.
  • Хуткая навучальнасць лічбавым тэхналогіям.
  • Базавыя навыкі пісаць тэксты і аналізаваць дадзеныя.

Абавязкі

  • Рэгулярнае паляпшэнне даступнасці ведаў, як для ўдзельнікаў арганізацыі, так і для знешніх наведвальнікаў.
  • Вядзенне баз дадзеных. Дапаўненне існуючых запісаў, стварэнне новых.
  • Стварэнне рассылак, шаблонаў навучання, наладка ботаў.
  • Аналіз статыстык і дадзеных, якія накоплівае арганізацыя.


Занятасць

3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых і карысных ведаў.

Піяршчык

Піяршчык - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з прасоўваннем супольнасці. Яго дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменнем, як дыхае супольнасць вакол Лічбавай Майстэрні і Фаланстэра.

Стажыроўка піяр мэнэджэрам - выдатная магчымасць атрымаць унікальны досвед у прафесіі і сучасныя веды тэхналогій, з якімі потым можна лёгка ўладкавацца на працу.

У выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.

Кампетэнцыі і якасці

  • Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
  • Веданне, як весці дзелавую перапіску.
  • Базавыя навыкі напісання прэс-анонсаў і рэкламных абвестак.
  • Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках.
  • Камунікатыўнасць.
  • Аналіз статыстыкі і кантэнта сайта, сацыяльных сетак.

Абавязкі

  • Рэгулярна сачыць за падзеямі і арганізацыямі, дзе можна запартнёрыцца.
  • Даследваць аўдыторыю сацыяльных сетак і афлайн-падзей.
  • Складаць апытальнікі і праводзіць сац.даследванні.
  • Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства, так і на пэўны прамежак часу.

Занятасць

3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых і карысных ведаў.

Рэдактар блога ЛМ

Рэдактар блога - гэта роля ў камандзе, якая будзе насычаная працай з тэкстамі, фота, крыху з відэа, а таксама з людзьмі. Рэдактар таксама вырашае, як і чым фарміраваць плыню пастоў блога https://it.falanster.by/blog/ або https://falanster.by/be/news/.

Кампетэнцыі і якасці

  • Цікавасць да лічбавых тэхналогіяў і грамадскіх працэсаў у краіне і за мяжой.
  • Веданне беларускай мовы.
  • Гарачае жаданне працы з тэкстамі і фота.
  • Хуткая навучальнасць новым тэхналогіям і метадам.
  • Падзяленне каштоўнасцяў адкрытасці, узаемадапамогі, прыватнасці.
  • Базавыя ўменні апрацоўваць відэа вітаюцца.

Абавязкі

  • Падрыхтоўка да публікацыі тэкстаў або карэкцыя (вычытка) ўжо запошчаных тэкстаў.
  • Арганізацыя рэгулярных сустрэч з аўтарамі, прыцягненне новых аўтараў.
  • Планаванне публікацый на тыдзень, месяц, квартал.
  • Стварэнне матэрыялаў (тэкст, фота, відэа) з падзеяў арганізацыі: інтэрв'ю, аналітыкі і інш.
  • Удзел у знешніх падзеях на айці- і грамадскую тэматыку.

Занятасць

3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых і карысных ведаў.

Праектны мэнэджэр

Праектны мэнэджэр - гэта чалавек, які звязаны як з тэарэтычнай, так і з практычнай часткай працы каманды. З аднаго боку, ён/яна плануе дзейнасць, складае праектную дакументацыю, аналізуе мэты, задачы, актыўнасць арганізацыі. З іншага боку, ён/яна ўцягнуты/а ў практычную рэалізацыю праектаў, дзе займаецца пастаноўкай задач, каардынацыяй нагрузкі, забеспячэннем умоў працы каманды.

Кампетэнцыі і якасці

  • Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
  • Веданне, як весці дзелавую перапіску.
  • Веданне асноваў праектнага планавання.
  • Веданне асноў вядзення праектнай дзейнасці.
  • Разуменне асноў метадалогій распрацоўкі.
  • Разуменне асноў узаемадзеяння з камандай.
  • Уменне праводзіць аналіз і даследванні па прыкладной і даменнай вобласці праекта.
  • Базавае веданне англійскай мовы на ўзроўні чытання дакументацыі і вядзення перапіскі.
  • Досвед у рэалізацыі валанцёрскіх праектаў або у ролі валанцёра, або каардынатара.

Абавязкі

  • Пошук магчымых конкурсаў, праектаў
  • Аналіз праектных патрабаванняў і іх дакументаванне
  • Перапіска з партнёрамі.
  • Правядзенні даследванняў і аналізу існуючай праблемы.
  • Афармленне канспектаў сустрэч каманды па планаванню дзейнасці
  • Складанне праектнай дакументацыі

Занятасць

  • 3 месяцы.
  • 20 гадзін на тыдзень.
  • Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых знаёмстваў і карысных ведаў.

[Шаблон]

Кампетэнцыі і якасці

Абавязкі

Занятасць