Ідэі ад вікіпедыстаў і сімпатызуючых — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) (Новая страница: «Перадусім, скажу што я прачытаў на Фланстэры справаздачы па сустрэчы і пра апытанне Фала…») |
Rizoma (обсуждение | вклад) |
||
Строка 100: | Строка 100: | ||
Канешне, патрэбна згода іншых удзельнікаў, у тым ліку адміністратараў (ёсць тэхнічны момант). | Канешне, патрэбна згода іншых удзельнікаў, у тым ліку адміністратараў (ёсць тэхнічны момант). | ||
Ды і ўвогуле трэба падумаць, як гэта зрабіць, каб і выглядала прыгожа і зручна было, якім чынам выбіраць і г.д. | Ды і ўвогуле трэба падумаць, як гэта зрабіць, каб і выглядала прыгожа і зручна было, якім чынам выбіраць і г.д. | ||
+ | |||
+ | [[Категория:Вікіфікацыя]] |
Версия 23:13, 4 июля 2015
Перадусім, скажу што я прачытаў на Фланстэры справаздачы па сустрэчы і пра апытанне Фаланстэра, а таксама Вашае інтэрв'ю на Свабодзе. Некалькі момантаў, на якія хачу звярнуць увагу, па выніках прачытанага і там і там:
1. Пра майстар-класы і дапаможнік. Ня ведаю на якім этапе зараз вікідапаможнік і ці існуе праграма майстар-класаў. Скажу абапіраючыся на папярэдні досвед.
Ужо праходзіла некалькі майстар-класаў/семінараў і скончылася гэта... я б сказаў ніяк.
Натуральна, што за некалькі гадзін не магчыма навучыць паўнавартасна пісаць артыкулы.
Прэтэнзій да навічкоў з аднаго боку быць не можа, але і правілы ёсць правіламі, і шмат з іх артыкулаў былі выдаленыя пасля.
Нават артыкул пра саму суполку Фаланстэра выстаўляўся на выдаленне, хаця і быў пакінуты. )
Лічу/прапаную: трэба каб вікідапаможнік і на майстар-класах распавядалі не толькі пра тэхнічныя моманты (вікіразметку, шаблоны, карткі і інш)
-- якраз гэтаму (шляхам ад простага да больш складанага) можна навучыцца ў працэсе, з цягам часу набіраючыся досведу.
Абавязкова трэба дадаць і ў праграму майстар-класаў і ў дапаможнік патрабаванні да зместу, значансці тэмы, пазнаёміць з кухняй працэдуры выдалення і г.д.
Прыкладна пра гэта Вы згадалі ў інтэрв'ю Свабодзе:
<<Адгукнулася ня так шмат людзей, як мы чакалі — каля 25 чалавек. ЗЬ ІХ НЯ ЎСЕ РАЗУМЕЛІ, ШТО ТАКОЕ ВІКІПЭДЫЙНЫ АРТЫКУЛ. >>
Плёну не будзе, калі з першага ж кроку сутыкнуцца з перашкодай -- патрабавяннямі да артыкула з боку супольнасці і неразуменні з боку пачаткоўца. Застанецца крыўда, што "прыкладаў намаганні, а не ацанілі". Чалавек пашкадуе свой змарнаваны час і кіне. І вынік будзе толькі горш. Трэба ад самага пачатку акрэсліваць пэўныя крытэры і межы, а таксама папярэджваць аб магчымых "варыянтах развіцця падзей".
2.
Урывачак з вашага папярэдняга ліста:
<<
Таксама ГА “Фаланстэр” стварае дапаможнік вікіпедыста -- кнігу, якая будзе дапамагаць навічкам пісаць артыкулы,
а людзям, якія займаюцца майстар-класамі, -- праводзіць іх
>>
Я не ведаю, планаваны аб'ём, і пакуль не ўяўляю сабе ўвогуле магчымы аб'ём такой кнігі, але б падзяліў дапаможнік пачаткоўцам і даведнік "лектарам" (даваце так іх назавем).
Асабліва, калі кніга будзе аб'ёмнай.
Галоўная праблема -- час. Кнігу можна чытаць увечары, у транспарце. Да яе можна вярнуцца, заўтра, на наступным тыдні.
Калі казаць пра майстар-клас, то перасказваць кнігу, моцна паглыбіцца і ахапіць усё не хопіць часу,
тут галоўнае сцісла даць самыя-самыя асновы і заахвоціць ідэяй удзелу.
На майстар-класе, лічу, больш карыснай будзе арыентацыя не на стварэнне новых артыкуалаў, а на дапрацоўку ўжо існуючых.
Яно і супольнасці карысна -- шмат артыкулаў знаходзяцца ў стане стабаў.
І пачаткоўцам будзе прасцей -- большасць асноўных элементаў, якія трэба і можна засвоіць за кароткі час, ужо ёсць у артыкуле.
Няхай гэта артыкул-стаб які ў зародку, але перад пачаткоўцам будзе ўжо не пусты ліст, як пры стварэнні новага артыкула,
а які-ніякі прыклад літаральна перад вачамі. І таго што ў ім ёсць, будзе дастаткова каб пазнаёміцца, уцягнуцца.
Таму лагічным мне падаецца падзел на кнігу (падрабязна, з прыкладамі /хаця задежыць ад аб'ёму і таго што маецца на ўвазе пад кнігай/), і брашурку-даведку-канспект для лектара.
Я гэта бачу так (у ідэале):
крок 1 -> знаёмства з ідэяй вікіпедыі, заахвоціць рабіць нешта бясплатнае ў вольны час ).
крок 2 -> неабходны тэхнічны мінімум на месцы
крок 3 -> кніга з сабой.
* Тут ёсць далікатны момант. Кнігу хутчэй за ўсё не кожны пажадае набыць. Гэта залежыць як ад кошта, так і ад таго ці ўдалося "лектару" зацікавіць. Канешне, кнігу ў якасці падарунка не пацягнуць, але хаця б невялічкую брашурку-канспект можна даць.
крок 4 -> знаёмства з кнігай дома, знаёмства з пракладамі, асэнсаванне, спробы, удзел.
3.
<<
Цыганкоў: А якая будучыня ў беларускай Вікіпэдыі? Тут ёсьць нейкае зачараванае кола. Вось калі я нешта шукаю ў сеціве, набяру першапачаткова па-беларуску,
але потым бачу, што належнай інфармацыі няма, і наступным разам буду набіраць па-расейску ці па-ангельску. Як разарваць гэтае зачараванае кола?
>>
Вельмі слушнае пытанне задаў Віталь Цыганкоў, але лічу Ваш адказ не вельмі правільным. Вы звялі ўсё да колькасці.
Але чытач шукае не артыкулы, а інфармацыю. Артыкулаў можа быць мільён, але калі гэта стабы -- Цыганкоў слушна сказаў, наступным разам адразу будуць шукаць у англійскай ці рускай вікі.
<<Ваш ліст:
правядзенне..
[23.02.57] Ігар Барысавіч Цярэшчанка: <<Ваш ліст:
правядзенне рэкламных кампаній і конкурсаў, кантакты са СМІ, папулярызацыя Вікіпедый
>>
Артыкулы у СМІ пра вікіпедыю перыядычна з'яўляюцца з той ці іншай нагоды. З'яўляюцца пад імі каментары, сярод іх і такія "там няма чаго чытаць, артыкулы пустыя".
Скажу так: "калі запрашаць гасцей, трэба і прыбрацца". Інакш, што яны ўбачаць? Папулярызацыя будзе работаць наадварот, супраць нас.
4. Гэты пункт пра папулярызацыю як прыцягненне чытачоў, а не толькі рэдактараў.
Можна падумаць пра невялічкую брашурку/старонку/проста артыкул у нейкім папулярна-забаўляльным рэсурсе -- "Што Вы ня ведалі пра вікіпедыю",
дзе зрабіць падборку "фішак", невядомых ці малавядомых але карысных (для чытача) магчымасцяў рухавіка вікі.
(калі такія ёсць, я сам няведаю пра якія "фішкі" канкрэтна можа ісці гаворка, проста ідэя, трэба пацікавіцца, што ёсць у нетрах вікі).
5.
Ваш ліст:
<<
Вітаюцца любыя ініцыятывы.
>>
Ёсць ідэя (памятаеце нашае з Вамі невялічкае абмеркаванне на форуме пра сувязь "навінавага фону" і цікавасці да артыкулаў?):
Калі не памятаеце, тут: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Форум#Уплыў_СМІ_на_наведвальнасць
Дык вось, сутнасць ідэі:
Зрабіць нешта як дудлы ў гугле: асобны блок на галоўнай старонцы, пад нейкую дату, ці падзею (разлік на тый самы навінавы фон). Выводзіць у гэты блок невялічкую падборку (пяць-шэсць) найбольш змястоўных артыкулаў на гэтую тэму.
Нешта сярэдняе паміж "Ці ведаеце вы, што..." і "Дзень у гісторыі", толькі прымеркаваны да чагосьці.
Канешне, патрэбна згода іншых удзельнікаў, у тым ліку адміністратараў (ёсць тэхнічны момант).
Ды і ўвогуле трэба падумаць, як гэта зрабіць, каб і выглядала прыгожа і зручна было, якім чынам выбіраць і г.д.