Ідэі ад вікіпедыстаў і сімпатызуючых

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Перадусім, скажу што я прачытаў на Фаланстэры справаздачы па сустрэчы і пра апытанне Фаланстэра, а таксама Вашае інтэрв'ю на Свабодзе. Некалькі момантаў, на якія хачу звярнуць увагу, па выніках прачытанага і там і там:


1. Пра майстар-класы і дапаможнік. Ня ведаю, на якім этапе зараз вікідапаможнік і ці існуе праграма майстар-класаў. Скажу, абапіраючыся на папярэдні досвед.


Ужо праходзіла некалькі майстар-класаў/семінараў і скончылася гэта... я б сказаў ніяк. Натуральна, што за некалькі гадзін немагчыма навучыць паўнавартасна пісаць артыкулы. Прэтэнзій да навічкоў з аднаго боку быць не можа, але і правілы ёсць правіламі, і шмат з іх артыкулаў былі выдаленыя пасля. Нават артыкул пра саму суполку Фаланстэра выстаўляўся на выдаленне, хаця і быў пакінуты. )


Лічу/прапаную: трэба каб вікідапаможнік і на майстар-класах распавядалі не толькі пра тэхнічныя моманты (вікіразметку, шаблоны, карткі і інш) -- якраз гэтаму (шляхам ад простага да больш складанага) можна навучыцца ў працэсе, з цягам часу набіраючыся досведу. Абавязкова трэба дадаць і ў праграму майстар-класаў і ў дапаможнік патрабаванні да зместу, значансці тэмы, пазнаёміць з кухняй працэдуры выдалення і г.д.


Прыкладна пра гэта Вы згадалі ў інтэрв'ю Свабодзе: <<Адгукнулася ня так шмат людзей, як мы чакалі — каля 25 чалавек. ЗЬ ІХ НЯ ЎСЕ РАЗУМЕЛІ, ШТО ТАКОЕ ВІКІПЭДЫЙНЫ АРТЫКУЛ. >>


Плёну не будзе, калі з першага ж кроку сутыкнуцца з перашкодай -- патрабаваннямі да артыкула з боку супольнасці і неразуменні з боку пачаткоўца. Застанецца крыўда, што "прыкладаў намаганні, а не ацанілі". Чалавек пашкадуе свой змарнаваны час і кіне. І вынік будзе толькі горш. Трэба ад самага пачатку акрэсліваць пэўныя крытэры і межы, а таксама папярэджваць аб магчымых "варыянтах развіцця падзей".


2. Урывачак з вашага папярэдняга ліста: << Таксама ГА “Фаланстэр” стварае дапаможнік вікіпедыста -- кнігу, якая будзе дапамагаць навічкам пісаць артыкулы, а людзям, якія займаюцца майстар-класамі, -- праводзіць іх >>


Я не ведаю планаваны аб'ём, і пакуль не ўяўляю сабе ўвогуле магчымы аб'ём такой кнігі, але б падзяліў дапаможнік пачаткоўцам і даведнік "лектарам" (даваце так іх назавем). Асабліва, калі кніга будзе аб'ёмнай.


Галоўная праблема -- час. Кнігу можна чытаць увечары, у транспарце. Да яе можна вярнуцца, заўтра, на наступным тыдні. Калі казаць пра майстар-клас, то пераказваць кнігу, моцна паглыбіцца і ахапіць усё не хопіць часу, тут галоўнае сцісла даць самыя-самыя асновы і заахвоціць ідэяй удзелу.


На майстар-класе, лічу, больш карыснай будзе арыентацыя не на стварэнне новых артыкулаў, а на дапрацоўку ўжо існуючых. Яно і супольнасці карысна -- шмат артыкулаў знаходзяцца ў стане стабаў. І пачаткоўцам будзе прасцей -- большасць асноўных элементаў, якія трэба і можна засвоіць за кароткі час, ужо ёсць у артыкуле. Няхай гэта артыкул-стаб які ў зародку, але перад пачаткоўцам будзе ўжо не пусты ліст, як пры стварэнні новага артыкула, а які-ніякі прыклад літаральна перад вачамі. І таго што ў ім ёсць, будзе дастаткова каб пазнаёміцца, уцягнуцца.


Таму лагічным мне падаецца падзел на кнігу (падрабязна, з прыкладамі /хаця задежыць ад аб'ёму і таго што маецца на ўвазе пад кнігай/), і брашурку-даведку-канспект для лектара.


Я гэта бачу так (у ідэале): крок 1 -> знаёмства з ідэяй вікіпедыі, заахвоціць рабіць нешта бясплатнае ў вольны час ). крок 2 -> неабходны тэхнічны мінімум на месцы крок 3 -> кніга з сабой. * Тут ёсць далікатны момант. Кнігу хутчэй за ўсё не кожны пажадае набыць. Гэта залежыць як ад кошта, так і ад таго ці ўдалося "лектару" зацікавіць. Канешне, кнігу ў якасці падарунка не пацягнуць, але хаця б невялічкую брашурку-канспект можна даць. крок 4 -> знаёмства з кнігай дома, знаёмства з пракладамі, асэнсаванне, спробы, удзел.


3. << Цыганкоў: А якая будучыня ў беларускай Вікіпэдыі? Тут ёсьць нейкае зачараванае кола. Вось калі я нешта шукаю ў сеціве, набяру першапачаткова па-беларуску, але потым бачу, што належнай інфармацыі няма, і наступным разам буду набіраць па-расейску ці па-ангельску. Як разарваць гэтае зачараванае кола? >> Вельмі слушнае пытанне задаў Віталь Цыганкоў, але лічу Ваш адказ не вельмі правільным. Вы звялі ўсё да колькасці. Але чытач шукае не артыкулы, а інфармацыю. Артыкулаў можа быць мільён, але калі гэта стабы -- Цыганкоў слушна сказаў, наступным разам адразу будуць шукаць у англійскай ці рускай вікі.


<<Ваш ліст: правядзенне.. [23.02.57] Ігар Барысавіч Цярэшчанка: <<Ваш ліст: правядзенне рэкламных кампаній і конкурсаў, кантакты са СМІ, папулярызацыя Вікіпедый >> Артыкулы у СМІ пра вікіпедыю перыядычна з'яўляюцца з той ці іншай нагоды. З'яўляюцца пад імі каментары, сярод іх і такія "там няма чаго чытаць, артыкулы пустыя". Скажу так: "калі запрашаць гасцей, трэба і прыбрацца". Інакш, што яны ўбачаць? Папулярызацыя будзе работаць наадварот, супраць нас.


4. Гэты пункт пра папулярызацыю як прыцягненне чытачоў, а не толькі рэдактараў.


Можна падумаць пра невялічкую брашурку/старонку/проста артыкул у нейкім папулярна-забаўляльным рэсурсе -- "Што Вы ня ведалі пра вікіпедыю", дзе зрабіць падборку "фішак", невядомых ці малавядомых але карысных (для чытача) магчымасцяў рухавіка вікі. (калі такія ёсць, я сам няведаю пра якія "фішкі" канкрэтна можа ісці гаворка, проста ідэя, трэба пацікавіцца, што ёсць у нетрах вікі).


5. Ваш ліст: << Вітаюцца любыя ініцыятывы. >> Ёсць ідэя (памятаеце нашае з Вамі невялічкае абмеркаванне на форуме пра сувязь "навінавага фону" і цікавасці да артыкулаў?): Калі не памятаеце, тут: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Форум#Уплыў_СМІ_на_наведвальнасць


Дык вось, сутнасць ідэі: Зрабіць нешта як дудлы ў гугле: асобны блок на галоўнай старонцы, пад нейкую дату, ці падзею (разлік на тый самы навінавы фон). Выводзіць у гэты блок невялічкую падборку (пяць-шэсць) найбольш змястоўных артыкулаў на гэтую тэму. Нешта сярэдняе паміж "Ці ведаеце вы, што..." і "Дзень у гісторыі", толькі прымеркаваны да чагосьці.


Канешне, патрэбна згода іншых удзельнікаў, у тым ліку адміністратараў (ёсць тэхнічны момант). Ды і ўвогуле трэба падумаць, як гэта зрабіць, каб і выглядала прыгожа і зручна было, якім чынам выбіраць і г.д.