Справаздача 2018 — различия между версиями
Valeria (обсуждение | вклад) |
|||
Строка 58: | Строка 58: | ||
=====Ідэнтычнасць.===== | =====Ідэнтычнасць.===== | ||
+ | ((Дадаць мэту)) | ||
+ | Мы пашырылі апісанне ідэнтычнасці сацыяльнага гіка праз апісанне профілю, брэндбука і новага тэксту на сайце.<br /> | ||
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.<br /> | Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.<br /> | ||
− | Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый. | + | Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый.<br /> |
+ | Была праведзена сустрэча па фармуляванню і апісанню каштоўнасцяў, у якой ўдзельнічалі 9 чалавек. | ||
=====Фандрайзінг.===== | =====Фандрайзінг.===== |
Версия 18:09, 28 марта 2019
Содержание
- 1 Фаланстэр
- 2 Мэта арганізацыі
- 3 Статэгічныя мэты на 2018 год
- 4 Каманда + праўленне
- 5 Лічбавая Майстэрня
- 6 Doika
- 7 Улазіны 2.0
- 8 Falanster Speaking Club
- 9 Пясочніца праектаў (тое, што па-ціху майнтэйніцца; драфт праекта)
- 10 Унутраныя праекты
- 11 Фінансавая і рэсурсная справаздача
- 12 Цытаты удзельнікаў
- 13 Ключавыя партнёры
- 14 Спасылкі
Фаланстэр
Назва арганізацыі | Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" |
Акронім | МГА "Фаланстэр" |
Кантактная асоба | Святлана Ермаковіч |
Зарэгістраваны адрас | г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н |
Тэлефон | +375 29 860 23 12 |
falanster.by@gmail.com | |
Старшыня праўлення | Міхаіл Волчак |
Год заснавання | 2010 |
Рэгістрацыйны нумар | № 05/0904 |
Іншыя кантакты | FB, VK |
Мэта арганізацыі
Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Нашы каштоўнасці:
- Інаватыўнасць,
- Аўтаномнасць,
- Калектывізм,
- Адкрытасць,
- Узаемадапамога,
- Уключанасць,
- Сацыяльная роўнасць.
Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.
(!Дадаць гіперспасылкі на кожную каштоўнасць. ! Дадаць лінк на профіль)
Статэгічныя мэты на 2018 год
У стратэгічны план на 2018 было закладзена 5 накірункаў.
Піяр.
Мы факусаваліся на выпрацоўцы паслядоўнай камунікатыўнай стратэгіі. Распрацавалі брэндбук (спасылка на брэндбук) Фаланстэра,
павялічылі нашу прысутнасць у сацыяльных сетках - зараз мы маем больш 880 падпісчыкаў у Фэйсбук (дадаць вк), і з 2019 года штодзень на нашых старонках публікуецца новы пост.
Фестывалі FSP, Наш дзень, Валанцёрскі фэст, дзе распавядалі пра Фаланстэр. (праглядзець у сац сетках іншыя фестывалі, дзе ўдзельнічалі). Піяр Фаланстэра таксама адбываўся ў саправаджэнні з піярам праектаў Лічбавая Майстэрня, Дойка, Гік-лаўка, Мапа.
Аднавілі ўлётку Фаланстэра (спасылка) і зрабілі плакат з каштоўнасцямі (пашукаць спасылку на сайце ці дадаць фотку).
У межах праекта Улазіны правялі прэзентацыю для сяброў Фаланстэра пасля пераезду ў новае памяшканне ў верасні 2018.
Валанцёрства.
Працягваецца наладжванне сістэмы працы з валанцёрамі, распрацоўка сістэмы матывацыі, апісаны пакрокава жыццёвы цыкл валанцёра ў Фаланстэре.
Таксама ў выніку працы па гэтаму накірунку ў 2018 годзе, у пачатку 2019-га праз праграму супрацы з замежнымі валанцёрамі (EVS) да нас на 10 месяцаў далучыўся валанцёр з Эстоніі.
Ідэнтычнасць.
((Дадаць мэту))
Мы пашырылі апісанне ідэнтычнасці сацыяльнага гіка праз апісанне профілю, брэндбука і новага тэксту на сайце.
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.
Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый.
Была праведзена сустрэча па фармуляванню і апісанню каштоўнасцяў, у якой ўдзельнічалі 9 чалавек.
Фандрайзінг.
На працягу года мы развівалі некалькі новых для нас праектаў фандрайзінга: модуль Doika, гік-лаўка i ClubMate.
Летам 2018 года быў атрыманы грант Усходняга Партнёрства ў 10,000$ на развіццё модуля Doika, а таксама праз ахвяраванні - 207 руб.
На праект Clubmate з планаваных 1500 руб. праз ахвяраванні было сабрана 580 руб. Гік-лаўка - прыкладна 500 руб.
Перадача ведаў.
Намячалася у двух накірунках: аўтаматызацыі (CRM + боты) і абмена ведамі з іншымі супольнасцямі.
Таксама вызначаны вікі-суботнікі, як сустрэчы па замацаванню практык і ведаў, якія складваюцца і накопліваюцца ў калектыве.
Планавалася агульнае мерапрыемства - школа Фаланстэра.
Каманда + праўленне
Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, бюракратыя;
Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Валерыя Амялюсік, праектны мэнэджмэнт, арганізацыйнае планаванне.
Лічбавая Майстэрня
Што такое Лічбавая Майстэрня:
Анлайн-маркет ІТ-валанцёрскага абмену, на якім валанцёры і грамадскія ініцыятывы могуць знаходзіць адзін аднаго.
Мэта праекта:
Узмацніць тэхнічны патэнцыял і айці-веды грамадскіх арганізацый, таксама развіць агульныя з намі прынцыпы і каштоўнасці сярод шукальнікаў дапамогі.
На працягу 2018 года мы факусаваліся на сваіх унутраных open source праектах, якія могуць быць таксама выкарыстаны і іншымі арганізацыямі.
Праекты Лічбавай Майстэрні:
- Doika;
- Мадэрнізацыя блога Лічбавай Майстэрні;
- Балбатун;
- Фаланстэр 2.0
- Гік-лаўка
- Мапа грамадскіх прастораў
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Doika
Што такое Doika:
Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.
Мэта праекта:
Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.
Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
Стварыць модуль ахвяравання, які:
- Працуе на папулярных CMS. (што такое CMS, удакладніць пункт)
- Не збірае вялікі адсотак ад сабранай сумы.
- Знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Асноўныя актыўнасці:
- Студзень 2018: завершана першая ітэрацыя ***(першы этап) распрацоўкі модуля.
- Люты 2018: прэзентацыя працоўнай версіі Doika на Буткэмпе.
- Студзень-травень 2018: другая ітэрацыя распрацоўкі.
- Травень 2018: пачатак трэцяй ітэрацыі распрацоўкі.
- Ліпень 2018: перамога на Хакатон-2018.
- Жнівень 2018: першая арганізацыя ўсталявала Doika на свой сайт.
- Верасень 2018: запуск лэндынга Doika.
- Лістапад 2018: тры арганізацыі акрамя Фаланстэра ўсталявалі Doika на свой сайт.
- Снежань 2018: актыўны PR модуля сярод грамадскіх арганізацый.
- 8.12 Брэст.
- 15.12 Віцебск.
- 22.12 Гомель.
- 29.12 Minsk Linux User Group | The MLUG.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Вынікі праекта на студзень 2019:
6 арганізацый усталявала Doika на свой сайт, сумарна сабрана больш за 6000 беларускіх рублёў.
Кантакты адказных:
Міхаіл Волчак, праэктны мэнэджмэнт, ідэі і каардынацыя.
Святлана Ермаковіч, SMM, прасоўванне, графічны дызайн.
Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўка.
Анастасія Марозава, даследванне, UX/UI.
Віктар Паяркаў, бэкэнд.
Ксенія Валасюк, праца з людзьмі.
Святлана Назарава, тэхпадтрымка.
Сямён Гаўрыленка, багфікс.
Улазіны 2.0
Што такое Улазіны:
Гэта наша прапанова супрацы па памяшканню на ўстойлівых пачатках з арганізацыямі і ініцыятывамі, блізкімі нам па духу.
Мэты праекта:
- Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
- Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
- Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;
Актыўнасці ўпісаных арганізацый:
- 20.10 Лекцыя пра веганства;
- 02.11 Лекцыя пра веганства;
- 16.11 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума;
- 17.11 Торба Шоў;
- 21.12 Торба Шоў;
- 29.12 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума;
- 30.12 Лекцыя пра веганства;
Кантакты адказных па Улазінах: Анастасія Немчыкава.
Краўдфандынг на Clubmate
З 17 снежня па 17 студзеня адбылася краўдфандынгавая кампaнія сбору сродкаў Clubmate на RFID-замок з ключамі для таго, каб больш гнутка шарыць памяшканне.
Мэтавая сума 1500, сабрана 580 рублёў.
Сродкі збіраліся праз модуль прыёма ахвяраванняў Doika.
Адказны за краўдфандынг: Svetit
Falanster Speaking Club
Falanster Speaking Club - гэта:
Шэраг сустрэч, на якіх удзельнікі маглі абмяркоўваць розныя тэмы на англійскай мове.
Мэты праекта:
- Распаўсюдзіць веды пра дзейнасць МГА "Фаланстэр" сярод як мага большай колькасці людзей.
- Распавесці/зацікавіць іт-спецыялістаў.
- Вярнуць ў актыў пасіўных валанцераў.
- Стварыць магчымасць рэгулярнага нефармальнага ўзаемадзеяння паміж валанцерамі ў Фаланстэре.
- Праведзена 7 сустрэч;
- Атрымана 74 заяўкі на ўдзел у мерапрыемствах;
- Сустрэчы наведала каля 50 чалавек;
- З іх як мінімум 5 чалавек дадаткова зацікавіліся дзейнасцю Фаланстэра і яго праектамі;
- Адзін чалавек пажадаў стаць айціваланцерам і пастучаўся нам на е-мэйл;
- За лістапад і снежань удзельнікі пакінулі 177,2 рублеў, частка з якіх пайшла на падрыхтоўку да мерапрыемстваў, але большая на арганізацыйнае развіццё.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Кантакты адказных:
Валерыя Амялюсік, каардынатар-арганізатар;
Дар'я Вараненка, вядучая;
Анастасія Немчыкава, арганізатар-фасілітатар;
Пясочніца праектаў (тое, што па-ціху майнтэйніцца; драфт праекта)
Балбатун
Анлайн чат - вэб-прыкладанне, якое дазваляе наведвальнікам сайта ўзаемадзейнічаць з удзельнікамі каналаў слэка.
Студзень 2018 - завяршэнне першай ітэрацыі.
Сакавік 2018 - пачатак другой ітэрацыі.
Кантакты: Аляксей Кірпічэнкаў
Гік-лаўка
Анлайн-крама, створаная гікамі для гікаў.
Атрыбутыка распаўсюджваецца згодна з ідэямі Creative Commons, свабоднага кошту blank і DIY.
Кантакты:
Святлана Ермаковіч
Мапа грамадскіх прастораў
Інтэрактыўная карта грамадскіх прастораў і арганізацый.
Мэта праекта - зрабіць пошук супольнасцяў зручным, а працу арганізацый - больш адкрытай.
Кантакты:
Міхаіл Волчак
Унутраныя праекты
Reboot
Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасуі з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты:
Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.
Мадэрнізацыя блога Лічбавай Майстэрні
Удасканаленне дзейнасці блога Лічбавай Майстэрні, пляцоўкі "айці па-беларуску".
Праца тычыцца візуальнага і функцыянальнага паляпшэння блога.
Кантакты:
- Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар,
- Святлана Ермаковіч, дызайнер,
- Вольга Каверчык, фронтэнд,
- Аляксандр Каболаў, фронтэнд.
Фінансавая і рэсурсная справаздача
За 2018год на рахунак прыйшло 11 586,10р
Выдаткавалі 10 522,03р.
На 01.01.2019г на рахунку заставалася 1 158,10р
Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).
Бухгалтар: Сяргей Яўменаў.
За 2018 год было атрымана 4 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.
Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 3 дамовы з практыкантамі.
Цытаты удзельнікаў
Ключавыя партнёры
Івэнтспэйс, Датахата, Zapier, ЗБС, ITMine, Stormnet, oeec.by, Грамадзянски форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, High-Tech Club KV.by, Будзьма беларусамі!
Спасылкі
- Профiль Фаланстэра
- Брэндбук
- Шаблон у гугл-докс (састарэў)