Справаздача 2018

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Фаланстэр

F 2018 banner 3.png
Назва арганізацыі Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр"
Акронім МГА "Фаланстэр"
Кантактная асоба Святлана Ермаковіч
Зарэгістраваны адрас г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н
Тэлефон +375 29 860 23 12
Email falanster.by@gmail.com
Старшыня праўлення Міхаіл Волчак
Год заснавання 2010
Рэгістрацыйны нумар № 05/0904
Іншыя кантакты FB, VK

Мэта арганізацыі

Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Нашы каштоўнасці:

  • Інаватыўнасць,
  • Аўтаномнасць,
  • Калектывізм,
  • Адкрытасць,
  • Узаемадапамога,
  • Уключанасць,
  • Сацыяльная роўнасць.

Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.

Стратэгічныя мэты на 2018 год

У стратэгічны план на 2018 было закладзена 5 накірункаў.

Піяр.

Мы факусаваліся на выпрацоўцы паслядоўнай камунікатыўнай стратэгіі. Распрацавалі брэндбук Фаланстэра,
павялічылі нашу прысутнасць у сацыяльных сетках - зараз мы маем больш за 880 падпісчыкаў у Фэйсбук і 840 Вконтакте. З 2019 года штодзень на нашых старонках публікуецца новы пост.
Таксама мы прымалі ўдзел у фестывалі FSP, Наш дзень, Валанцёрскі фэст, дзе распавядалі пра Фаланстэр. Піяр Фаланстэра таксама адбываўся ў саправаджэнні з піярам праектаў Лічбавая Майстэрня, Дойка, Гік-лаўка, Мапа.
Аднавілі ўлётку Фаланстэра і зрабілі плакат з каштоўнасцямі.
У межах праекта Улазіны правялі прэзентацыю для сяброў Фаланстэра пасля пераезду ў новае памяшканне ў верасні 2018.

Валанцёрства.

Працягваецца наладжванне сістэмы працы з валанцёрамі, распрацоўка сістэмы матывацыі, апісаны пакрокава жыццёвы цыкл валанцёра ў Фаланстэре.
Таксама ў выніку працы па гэтаму накірунку ў 2018 годзе, у пачатку 2019-га праз праграму супрацы з замежнымі валанцёрамі (EVS) да нас на 10 месяцаў далучыўся валанцёр з Эстоніі.

Ідэнтычнасць.

Мы пашырылі апісанне ідэнтычнасці сацыяльнага гіка праз апісанне профілю, брэндбука і новага тэксту на сайце.
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.
Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый.
Была праведзена сустрэча па фармуляванню і апісанню каштоўнасцяў, у якой ўдзельнічалі 9 чалавек.

Фандрайзінг.

На працягу года мы развівалі некалькі новых для нас праектаў фандрайзінга: модуль Doika, гік-лаўка i ClubMate.
Летам 2018 года быў атрыманы грант Усходняга Партнёрства ў 10,000 еўра на развіццё модуля Doika.
Нам паступалі ахвяраванні праз скрыню, і ў межах праекта Улазіны мы пачалі падлік з канца 2018 года. На праект Clubmate з планаваных 1500 руб. праз ахвяраванні было сабрана 580 руб. Гік-лаўка - прыкладна 500 руб.

Перадача ведаў.

Намячалася у двух накірунках: аўтаматызацыі (CRM + боты) і абмена ведамі з іншымі супольнасцямі.
Таксама вызначаны вікі-суботнікі, як сустрэчы па замацаванню практык і ведаў, якія складваюцца і накопліваюцца ў калектыве. У 2018 годзе было праведзена каля 5 сустрэч
Планавалася агульнае мерапрыемства - школа Фаланстэра. Яно адбывалася ў шэрагу сустрэч для ядра каманды напрацягу года. Сустрэчы былі прысвечаны ідэнтычнасці і арг-развіццю.

Каманда + праўленне

Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Анастасія Немчыкава, мэнаджар праекта Улазіны.
Валерыя Амялюсік, праектны мэнэджмэнт, арганізацыйнае планаванне.
Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, бюракратыя;
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Уладзіслаў Аляхновіч, сеткавы адміністратар, першы ключнік.

Лічбавая Майстэрня

Lm logo fin trans.png

Што такое Лічбавая Майстэрня:
Анлайн-маркет ІТ-валанцёрскага абмену, на якім валанцёры і грамадскія ініцыятывы могуць знаходзіць адзін аднаго.

Мэта праекта:
Узмацніць тэхнічны патэнцыял і айці-веды грамадскіх арганізацый, таксама развіць агульныя з намі прынцыпы і каштоўнасці сярод шукальнікаў дапамогі.

На працягу 2018 года мы факусаваліся на сваіх унутраных open source праектах, якія могуць быць таксама выкарыстаны і іншымі арганізацыямі.

Праекты Лічбавай Майстэрні:

сустрэчы Гік-каміт

У рамках праекта Лічбавая Майстэрня за 2018 год адбылося 12 гік-камітаў на розныя тэмы.

Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден

Doika

Doika 1 trans.png

Што такое Doika:

Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.

Мэта праекта:

Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.

Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:

Стварыць модуль ахвяравання, які:

  • Працуе на папулярных CMS. (што такое CMS, дадаць спасылку на вікіпедыю)
  • Не збірае вялікі адсотак ад сабранай сумы (3%).
  • Знаходзіцца ў адкрытым доступе. (спасылка на гітхаб)

Асноўныя актыўнасці:

  • Студзень 2018: завершан першы этап распрацоўкі модуля.
  • Люты 2018: прэзентацыя працоўнай версіі Doika на Буткэмпе.
  • Люты-сакавік 2018: краўндфандынг на Дранік-сервер на Doika 1.0 (Сабрана больш за 600 рублёў).
  • Студзень-травень 2018: другі этап распрацоўкі.
  • Травень 2018: пачатак трэцяга этапа распрацоўкі.
  • Ліпень 2018: перамога на Хакатон-2018.
  • Жнівень 2018: першая знешняя арганізацыя ўсталявала Doika на свой сайт.
  • Верасень 2018: запуск лэндынга Doika.
  • Лістапад 2018: тры арганізацыі акрамя Фаланстэра ўсталявалі Doika на свой сайт.
  • Снежань 2018: актыўны PR модуля сярод грамадскіх арганізацый.
    • 8.12 Брэст.
    • 15.12 Віцебск.
    • 22.12 Гомель.
    • 29.12 Minsk Linux User Group | The MLUG.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден

Вынікі праекта на студзень 2019:

6 арганізацый усталявала Doika на свой сайт, сумарна сабрана больш за 6000 беларускіх рублёў.

Кантакты адказных:

Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўка.
Анастасія Марозава, даследванне, UX/UI.
Віктар Паяркаў, бэкэнд.
Ксенія Валасюк, праца з людзьмі.
Міхаіл Волчак, праектны мэнэджмэнт, ідэі і каардынацыя.
Святлана Ермаковіч, SMM, прасоўванне, графічны дызайн.
Святлана Назарава, тэхпадтрымка.
Сямён Гаўрыленка, багфікс.

Улазіны 2.0

Што такое Улазіны:

Гэта наша прапанова супрацы па памяшканню на ўстойлівых пачатках з арганізацыямі і ініцыятывамі, блізкімі нам па духу.

Мэты праекта:

  • Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
  • Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
  • Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;

Актыўнасці ўпісаных арганізацый:

  • 20.10 Лекцыя пра веганства;
  • 02.11 Лекцыя пра веганства;
  • 16.11 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума;
  • 17.11 Торба Шоў;
  • 21.12 Торба Шоў;
  • 29.12 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума;
  • 30.12 Лекцыя пра веганства;

Кантакты адказных па Улазінах: Анастасія Немчыкава.

Краўдфандынг на Clubmate

З 17 снежня па 17 студзеня адбылася краўдфандынгавая кампaнія сбору сродкаў Clubmate на RFID-замок з ключамі для таго, каб больш гнутка дзяліцца памяшканнем.
Мэтавая сума 1500, сабрана 580 рублёў.
Сродкі збіраліся праз модуль прыёма ахвяраванняў Doika.

Адказны за краўдфандынг: Svetit

Falanster Speaking Club

FSC.jpg

Falanster Speaking Club - гэта:
Шэраг сустрэч, на якіх удзельнікі маглі абмяркоўваць розныя тэмы на англійскай мове.

Мэты праекта:

  • Распаўсюдзіць веды пра дзейнасць МГА "Фаланстэр" сярод як мага большай колькасці людзей.
  • Распавесці/зацікавіць іт-спецыялістаў.
  • Вярнуць ў актыў пасіўных валанцераў.
  • Стварыць магчымасць рэгулярнага нефармальнага ўзаемадзеяння паміж валанцерамі ў Фаланстэре.

Вынікі праекта:

  • Праведзена 8 сустрэч (з пачатку лістапада);
  • Атрымана ля 100 заявау на ўдзел у мерапрыемствах;
  • Сустрэчы наведала каля 50 чалавек;
    • З іх як мінімум 5 чалавек дадаткова зацікавіліся дзейнасцю Фаланстэра і яго праектамі;
    • Адзін чалавек пажадаў стаць айціваланцерам і пастучаўся нам на е-мэйл;
  • За лістапад і снежань 2018 удзельнікі пакінулі 177,2 рублеў, частка з якіх пайшла на падрыхтоўку да мерапрыемстваў, але большая на ўтрыманне памяшкання.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден

Кантакты адказных:
Валерыя Амялюсік, каардынатар-арганізатар;
Дар'я Вараненка, вядучая;
Анастасія Немчыкава, арганізатар-фасілітатар;

Пясочніца праектаў

Балбатун.

Статус: завершаны
Анлайн чат - опенсорснае вэб-прыкладанне, якое дазваляе наведвальнікам сайта ўзаемадзейнічаць з удзельнікамі каналаў слэка.
Студзень 2018 - завяршэнне першага этапа распрацоўкі.
Сакавік 2018 - распрацаваны другі варыянт, які зараз выкарыстоўваецца
Зараз працоўная версія стаіць на сайце Лічбавай Майстэрні.
Кантакты: Аляксей Кірпічэнкаў

Гік-лаўка.

Статус: актыўны
Анлайн-крама, створаная гікамі для гікаў.
Атрыбутыка распаўсюджваецца згодна з ідэямі Creative Commons, свабоднага кошту і DIY.
Кантакты: Святлана Ермаковіч

Мапа грамадскіх прастораў.

Статус: актыўны
Інтэрактыўная карта грамадскіх прастораў і арганізацый.
Мэта праекта - зрабіць пошук супольнасцяў зручным, а працу арганізацый - больш адкрытай.
Кантакты: Міхаіл Волчак

Унутраныя праекты

Reboot.

Статус: актыўны
Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасці з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты: Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.

Мадэрнізацыя блога Лічбавай Майстэрні.

Статус: завершаны
Удасканаленне дзейнасці блога Лічбавай Майстэрні, пляцоўкі "айці па-беларуску".
Праца тычыцца візуальнага і функцыянальнага паляпшэння блога.
Кантакты:

Фінансавая справаздача

За 2018 год на рахунак прыйшло 11 586,10р
Выдаткавалі 10 522,03р.
На 01.01.2019г на рахунку заставалася 1 158,10р
Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).

Бухгалтар: Сяргей Яўменаў.

Людскі патэнцыял

У агранізацыі:

  • ўдзельнічае 12 доўгатэрміновых валанцёра (больш за 9 месяцаў), таксама удзельнічае(ла):
    • каля за 15 (сярэднетэрміновых - каля 6 месяцаў).
  • Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 1 дамова з практыкантамі.
  • За 2018 год было атрымана 4 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.

Сумарная колькасць гадзін эфектыўнай валанцёрскай працы больш за 3500 гадзін.

Аўтаматызацыя

Боты выканалі больш за 1000 руцінных задачаў гэта каля 600 сэканомленых гадзін працы чалавека.

Цытаты удзельнікаў

"Зразумела што праект гэта не толькі код - гэта і тэхпадтрымка, і апісанне працэсаў працы (вікі), і борды (трэла і тп), гэта GIT з яго канфліктамі, гэта ноут і настройка яго асяродка, гэта public-private keys, і шмат чаго іншага, што абавязкова трэба ведаць каб стаць добрым распрацоўшчыкам." Святлана Назарава
"IT-валанцёрства - гэта добрая магчымасць раскрыць сябе, знайсці аднадумцаў і зрабіць нешта карыснае для тых, хто не мае патрэбных рэсурсаў." Анастасія Марозава

Ключавыя партнёры

Івэнтспэйс, Датахата, Zapier, ЗБС, DSS375, ITMine, Stormnet, oeec.by, Грамадзянски форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, High-Tech Club KV.by, Будзьма беларусамі!

Спасылкі